Іспанская інквізіцыя
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Inquisici%C3%B3n_espa%C3%B1ola.svg/200px-Inquisici%C3%B3n_espa%C3%B1ola.svg.png)
Трыбунал свяшчэннай канцылярыі інквізіцыі (ісп.: Tribunal del Santo Oficio de la Inquisición, шырока вядомы як Іспанская інквізіцыя, ісп.: Inquisición española) — суд, створаны ў 1478 г. каталіцкім манархам Фердынандам II Арагонскім і Ізабелай I Кастыльскай. Закліканы падтрымліваць чысціню каталіцкай веры ў іх каралеўстве, а таксама замяніць сабой сярэдневяковую інквізіцыю, якая знаходзілася пад папскім кантролем. Інквізіцыя працавала ў значнай ступені для таго, каб забяспечыць правільнасць веры новазвернутых, асабліва яўрэяў, мусульман і іншых, прымушаных пад страхам смерці прыняць хрысціянства. Рашэнне манархаў стварыць інквізіцыю было прадыктавана некалькімі прычынамі, такімі як узмацненне іх палітычнай улады, аслабленне апазіцыі, падаўленне conversos («новазвернутых» з яўрэяў), атрыманне прыбытку ад канфіскацыі маёмасці асуджаных ерэтыкоў. Новы орган знаходзіўся пад прамым кантролем іспанскай манархіі. Ён быў канчаткова скасаваны толькі ў 1834 годзе, у час праўлення Ізабелы II.