Перайсці да зместу

Іспанскі бурштын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асобнік іспанскага бурштыну з месцазнаходжання Эл Саплаа

Іспанскі бурштын — від выкапнёвых смол, які сустракаецца на тэрыторыі Іспаніі. Сфарміраваўся ў сярэдзіне мелавога перыяду, у апцкім  (руск.) і альбскім  (руск.) вяках. Вядомы дзякуючы шматлікім знаходкам насякомых і іншых членістаногіх. Пояс радовішчаў іспанскага бурштыну цягнецца з усходу на поўнач Іберыйскага паўвострава. Лічыцца, што іспанскі бурштын з розных радовішчаў мог прадукавацца рознымі групамі мезазойскіх раслін, такімі як прадстаўнікі сямействаў Cheirolepidiaceae і Араўкарыевыя (Araucariaceae)[1]. Усяго вядома каля 120 радовішчаў іспанскага бурштыну, з дзесяці з іх апісваліся розныя інклюзы[1]. Найбуйнейшае радовішча іспанскага бурштыну з уключэннямі насякомых і іншых членістаногіх, вядомае як Эл Саплаа, знаходзіцца ў Кантабрыі, на поўначы Іспаніі[2].

Зноскі

  1. а б A. P. Rasnitsyn, A. S. Bashkuev, D. S. Kopylov, E. D. Lukashevich, A. G. Ponomarenko Sequence and scale of changes in the terrestrial biota during the Cretaceous (based on materials from fossil resins) // Cretaceous Research. — 2016-06-01. — Т. 61. — С. 234–255. — ISSN 0195-6671. — DOI:10.1016/j.cretres.2015.12.025 Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2019.
  2. NAJARRO M. et al. Review of the El Soplao Amber Outcrop, Early Cretaceous of Cantabria, Spain // Acta Geologica Sinica. — 2010. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020.