Ірына Леанідаўна Грыбко
Ірына Леанідаўна Грыбко | |
---|---|
Дата нараджэння | 1964 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар |
Ірына Леанідаўна Грыбко (нар. 1964, г. Мінск) — беларускі гісторык, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1964 годзе ў Мінску. Беларуска. Пасля паспяховага заканчэння ў 1988 годзе гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта працавала выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1996 года, пасля заканчэння аспірантуры БДУ — выкладчыца, затым старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта БДУ, з лістапада 2009 г. — на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэднявечча. Скончыла ў 2010 годзе Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «Культуралогія»[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе пытанні культуры, сацыяльнай і палітычнай гісторыі Беларусі XIX — пачала XX стагоддзя, гісторыю грамадскіх арганізацый і інстытутаў самакіравання. Мае больш за 70 навуковых прац[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), дыпломамі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама (2009, 2010), Падзякай рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Ирина Леонидовна Грибко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2023. Праверана 8 жніўня 2023.