Іван Сяргеевіч Краўчанка
Іван Сяргеевіч Краўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (25) верасня 1902 ці 12 верасня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1979 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1959) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Іван Сяргеевіч Краўчанка (12 верасня 1902, в. Дзмітраўка, Варонежская вобласць, Расія — 12 чэрвеня 1979) — беларускі гісторык. Акадэмік АН БССР (1969; член-карэспандэнт з 1959), доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Паўночна-Каўказскі Камуністычны ўніверсітэт (1930), Інстытут чырвонай прафесуры (1933), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1948).
У 1920—1937 і 1941—1946 гадах на партыйнай працы. У 1938—1940 гадах выкладчык, намеснік дэкана, дэкан Мінскага педагагічнага інстытута. У 1940—1941 гадах дырэктар Беластоцкага педінстытута. У 1948—1954 гадах намеснік дырэктара, у 1953—1954 гадах в.а. дырэктара, у 1955—1964 гадах дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР, у 1965—1974 гадах загадчык сектара, у 1974—1979 гадах старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута гісторыі АН БССР[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1944, 1949), медалямі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы прысвечаны гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Даследаваў ролю Кампартыі Беларусі па кіраўніцтву барацьбой у тыле ворага. Унёс значны ўклад у напісанне «Гісторыі Беларускай ССР» у 2 тамах (1954—1958, 2-е выд. 1961), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (1972—1975), 10-га тома «Гісторыі СССР» у 12 тамах (1966—1980). Адзін з суаўтараў «Гісторыі Мінска» (1957).
Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Падпольны бальшавіцкі друк у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мінск, 1950.
- Работа Кампартыі Беларусі ў тылу ворага (1941—1944 гг.). Мінск, 1959.
- Партизанская война белорусского народа против фашистских оккупантов в Великую Отечественную войну, 1941—1944 // Германский империализм и вторая мировая война. М., 1963.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Сяргеевіч Краўчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
- Памерлі 12 чэрвеня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі