Нацыянальная бібліятэка Латвіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальная бібліятэка Латвіі
Месцазнаходжанне

Сцяг Латвіі Латвія: Рыга

Збор
Памер збору

4,1 млн кніг і дакументаў

Іншая інфармацыя
Дырэктар

Andris Viks

Супрацоўнікі

480 чалавек

Вэб-сайт

http://www.lnb.lv

Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Лагатып бібліятэкі

Нацыянальная бібліятэка Латвіі (лат.: Latvijas Nacionālā bibliotēka, скарочана LNB) — буйнейшая бібліятэка Латвіі. Нацыянальная бібліятэка з'яўляецца дзяржаўнай установай Латвійскага міністэрства культуры. Бібліятэка адыгрывае важную ролю ў развіцці ў Латвіі інфармацыйнага грамадства, забеспячэння доступу ў Інтэрнэт, у падтрымцы навуковых даследаванняў і бесперапыннай адукацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер бібліятэкі

18 лістапада 1918 года Народны Савет Латвіі абвясціў Латвійскую Рэспубліку як незалежную і самастойную дзяржаву[1]. 22 снежня таго ж года В. І. Ульянаў (Ленін) падпісаў дэкрэт аб прызнанні незалежнасці Савецкай Рэспублікі Латвіі.

3 красавіка 1919 года савецкая ўлада заснаала латвійскую цэнтральную бібліятэку на рагу вуліц Калькю і Вальню. Пасля сыхода бальшавікоў, будынак вярнуўся яго ўладальнікам, а бібліятэку перанеслі ў былую рэзідэнцыю віцэ-губернатара Ліфляндскай губерні — на вуліцу вуліцу Яуніела, дом 2. Потым Нацыянальная бібліятэка змяніла шмат будынкаў, пакул у 2008-2014 гадах на левым беразе Даўгавы, насупраць гістарычнага цэнтра горада, не быў пабудаваны Будынак Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі[2].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Манета ў адзін лат

У 1924 годзе Латвія далучылась да Брусэльскай канвенцыі, якая прадугледжвала міжнародны абмен друкаванай прадукцыяй — афіцыйнымі дакументамі, навуковымі і літаратурнымі выданнямі.

З 1950 года пры бібліятэцы пачалося выданне «Хронікі часопісных і газетных артыкулаў». У 1968 годзе бібліятэка арганізавала першы семінар для прыбалтыйскіх бібліятэк — латвійскіх, літоўскіх і эстонскіх (LiLaEst).

У 1992 годзе ў Латвійскай рэспубліцы быў прыняты закон «Аб Нацыянальнай бібліятэке Латвіі». У 2002 годзе Банк Латвіі выпусціў памятную манету ў адзін лат з выявай новага будынка бібліятэкі. У 2006 годзе была заснавана Нацыянальная лічбавая бібліятэка Латвіі — Letonica. У 2007 годзе бібліятэка была ўключана ў спіс навукова-даследчых інстытутаў Латвіі.

Нацыянальная бібліятэка Латвіі прымае ўдзел у міжнародных бібліятэчных арганізацыях — IFLA, CENL, CDNL, CERL, EBILDA, ELAG, LIBER, IAML, IBBY, Bibliotheca Baltica і іншых міжнародных арганізацыях — ЮНЭСКА, ISO, IASA, ICON, IGELU, IPC; выкарыстоўвае кадыфікатары і стандарты ISBN, ISSN i ISMN.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]