АЕК (баскетбольны клуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
АЕК
Выява лагатыпа
Заснаваны 1924
Краіна  Грэцыя
Горад Афіны
Зала Ano Liosia Olympic Hall[d]
Трэнер
Сайт aekbc.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

АЕК — грэчаскі мужчынскі баскетбольны клуб з горада Афіны. З’яўляецца часткай буйнага мультыспартыўнага клуба AEK.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў Афінах у 1924 годзе грэчаскімі ўцекачамі з Канстанцінопаля пасля грэка-турэцкай вайны. Костас Дымопулас, адзін з заснавальнікаў спартовага клуба АЕК, задумаў стварыць баскетбольную каманду. Яго ідэя была падтрымана іншымі аматарамі баскетбола. Дымопулас узяў на сябе кіраўніцтва баскетбольным аддзелам клуба і разам з братамі Сімеанідзі, Эвменісам Атанасіадзісам і іншымі стварыў першую баскетбольную каманду клуба. Спачатку каманда брала ўдзел толькі ў таварыскіх гульнях, а трошкі пазней АЕК выйграў першы рэгіянальны чэмпіянат, які праводзіўся ў Афінах.

У 1928 годзе АЕК узяў удзел у першым чэмпіянаце Грэцыі па баскетболе. У 1929 годзе чэмпіянат не праводзіўся, і АЕК не гуляў ні ў адной лізе. У 1930 годзе баскетбольная каманда не была заяўлена ні на адным арганізаваным спаборніцтве, і высілкі Костаса Дымопуласа і яго сяброў пацярпелі няўдачу. Баскетбольная секцыя клуба доўгія гады заставалася ў невядомасці. У 1949 годз тагачасная адміністрацыя клуба стварыла новую канкурэнтаздольную каманду. У сезоне 1952-53 АЕК упершыню з 1928 года браў удзел у чэмпіянаце.

Дасягненне[правіць | правіць зыходнік]

АЕК быў першай грэчаскай баскетбольнай камандай, якая не толькі выйшла ў фінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, але і выйграла тытул чэмпіёна Еўропы. 4 красавіка 1968 года AEK перамог «Славіа Высоке Школы Прага» з лікам 89-82 у Афінах. Выйгралі грэчаскую лігу 8 разоў і 5 разоў Кубак Грэцыі, а таксама двойчы Кубак ФІБА Сапорта (былы Кубак уладальнікаў кубкаў). У траўні 2018 года АЕК выйграў Лігу чэмпіёнаў, калі перамог Манака з лікам 100-94. А паўгода пасля заваявалі Міжкантынентальны кубак ФІБА.

AEK быў названы лепшай грэчаскай камандай ува ўсіх відах спорту на узроўні спартовых клубаў ці нацыянальных зборных у 1965, 1966 і 1968 гадах «SJA Грэцыі» (Асацыяцыя спартовых журналістаў Грэцыі)[1].

Зноскі