Перайсці да зместу

Абаскі мірны трактат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абаскі мірны трактат
Дата падпісання 7 жніўня 1743
Месца падпісання
Бакі Расійская імперыя, Швецыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта Шведскай дзяржавы ў межах 1747 года.

Абаскі мірны трактат — дагавор, падпісаны Швецыяй і Расіяй у г. Аба (сучасны Турку, Фінляндыя). Завяршыў руска-шведскую вайну 1741—1743, якая скончылася паражэннем Швецыі. Пацвердзіў умовы Ніштацкага мірнага дагавора (1721). Устанавіў руска-шведскую мяжу па рацэ Кюменэ (цяпер рака Кюмі-Ёкі, Фінляндыя).