Абвал моста Лісіньша (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мост Лісіньша пасля здарэння.

22 лютага 2024 года баржа сутыкнулася з мостам Лісіньша ў Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Кітай), у выніку чаго ён абрынуўся. Дзве машыны трапілі ў раку, а яшчэ тры ўпалі на баржу. Пяцёра загінулі і трое атрымалі раненні[1].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Каля 5:30 раніцы па мясцовым часе баржа закранула 18-ю апору моста, а затым сутыкнулася з 19-й[2]. Частка моста ўпала ў ваду. Карабель апынуўся ў пастцы пад ім. Прынамсі пяць аўтамабіляў трапілі ў ваду і на баржу. Пяць чалавек загінулі і яшчэ тры атрымалі раненні[3][4].

Міністэрства транспарту Кітая арганізавала групу для правядзення пошукава-выратавальнай аперацыі целаў загінулых. З выратавальнай базы ў Шэньчжэне для аказання дапамогі ў аперацыі таксама быў накіраваны хуткасны выратавальны катэр Nanhai Rescue 321[5].

Да 16:10 па мясцовым часе два грузавікі, якія ўпалі ў ваду, былі знойдзены[6][7], а целы іх кіроўцаў і пасажыраў былі знойдзены асобна пазней увечары[8].

Адміністрацыя марской бяспекі Гуанчжоу ўвяла часовы кантроль за водным рухам на водах у межах 500 метраў уверх і ўніз па плыні ракі, забараніўшы праход для ўсіх плаўсродкаў, акрамя службовых і тэхабслугоўвання[9].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Капітан судна затрыманы. Пачата расследаванне прычын абвалу[10].

Супрацоўнікі Кітайскай чыгуначнай будаўнічай карпарацыі прыбылі з інспекцыяй на месца трагедыі і палічылі, што рызыкі паўторнага абвальвання моста не будзе[11]. На вечаровай прэс-канферэнцыі ў той жа дзень галоўны інжынер Бюро кіравання транспартам Гуанчжоу паведаміў, што 19-я апора была сурёзна пашкоджана і нахілена, а пралётныя бэлькі паміж 19-й і 20-й апорамі маста прыйшлося замяніць[12]. 25 лютага пачаліся работы па зносе пашкоджанага пралёта[13]. Заяўлена, што рамонт будзе завершаны праз чатыры—пяць месяцаў[14].

Пасля здарэння падача вады на востраў Санмін была прыпынена[15]. Пашкоджаны камунікацыйныя валаконна-аптычныя кабелі, што прывяло да перапынку сувязі[16].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Lau. Lixinsha Bridge, Guangzhou: Deadly boat crash snaps bridge in half in southern China (англ.). CNN (22 лютага 2024). Праверана 25 лютага 2024.
  2. "广州沥心沙大桥事故:因涉事船员操作失当所致". 中国新闻网. 央视新闻客户端. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
  3. Ng, Kelly (22 February 2024). "China: Ship rams bridge, plunging cars into river in Guangzhou". BBC.
  4. Lee, Liz; Orr, Bernard (22 February 2024). "Five killed after barge hits bridge near China's Guangzhou, plunging vehicles in water". Reuters.
  5. "广州通报沥心沙大桥事故最新情况:2人死亡,1人受伤,3人失联". 青岛新闻网. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
  6. "广州沥心沙大桥事故中一辆落水轿车被吊起 内部无人". 央视新闻. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22 – via 新快网.
  7. 徐振天 (2024-02-22). "沥心沙大桥事故两台落水车辆均被打捞出水". 羊城晚报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
  8. 吴媚苗, 赵晨 (2024-02-22). "广州沥心沙大桥事故3名失联人员已全部找到 均无生命体征". 央视新闻. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
  9. "广州南沙洪奇沥水道实施临时交通管制". 新京报. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
  10. Ng, Kelly (22 February 2024). "China: Ship rams bridge, plunging cars into river in Guangzhou". BBC.
  11. 徐振天; 曾育文; 钟振彬 (2024-02-22). "沥心沙大桥暂无次生风险,或搭建便桥恢复通行". 金羊网. 羊城晚报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
  12. 林钢威 (2024-02-22). "广州市交通运输局:将根据检测结果制定桥梁加固修复方案". 新快报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
  13. "广州沥心沙大桥受损跨梁开拆". 联合早报. 2024-02-26. Архівавана з арыгінала 2024-02-26. Праверана 2024-02-26.
  14. 徐振天 (2024-02-24). "沥心沙大桥整体维修需四五个月 临时码头已连夜建好启用 部分家庭恢复水龙头用水". 羊城晚报. Архівавана з арыгінала 2024-02-24. Праверана 2024-02-24.
  15. 吴陈幸子 (2024-02-22). "广州南沙三民岛居民:村里设多个供水点,在建临时码头运送农产品". 潇湘晨报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
  16. 唐贵江 (2024-02-22). "沥心沙大桥被撞断 电信全力保障三民岛通信畅通". 中新网. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.