Абвал моста Лісіньша (2024)

22 лютага 2024 года баржа сутыкнулася з мостам Лісіньша ў Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Кітай), у выніку чаго ён абрынуўся. Дзве машыны трапілі ў раку, а яшчэ тры ўпалі на баржу. Пяцёра загінулі і трое атрымалі раненні[1].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Каля 5:30 раніцы па мясцовым часе баржа закранула 18-ю апору моста, а затым сутыкнулася з 19-й[2]. Частка моста ўпала ў ваду. Карабель апынуўся ў пастцы пад ім. Прынамсі пяць аўтамабіляў трапілі ў ваду і на баржу. Пяць чалавек загінулі і яшчэ тры атрымалі раненні[3][4].
Міністэрства транспарту Кітая арганізавала групу для правядзення пошукава-выратавальнай аперацыі целаў загінулых. З выратавальнай базы ў Шэньчжэне для аказання дапамогі ў аперацыі таксама быў накіраваны хуткасны выратавальны катэр Nanhai Rescue 321[5].
Да 16:10 па мясцовым часе два грузавікі, якія ўпалі ў ваду, былі знойдзены[6][7], а целы іх кіроўцаў і пасажыраў былі знойдзены асобна пазней увечары[8].
Адміністрацыя марской бяспекі Гуанчжоу ўвяла часовы кантроль за водным рухам на водах у межах 500 метраў уверх і ўніз па плыні ракі, забараніўшы праход для ўсіх плаўсродкаў, акрамя службовых і тэхабслугоўвання[9].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Капітан судна затрыманы. Пачата расследаванне прычын абвалу[10].
Супрацоўнікі Кітайскай чыгуначнай будаўнічай карпарацыі прыбылі з інспекцыяй на месца трагедыі і палічылі, што рызыкі паўторнага абвальвання моста не будзе[11]. На вечаровай прэс-канферэнцыі ў той жа дзень галоўны інжынер Бюро кіравання транспартам Гуанчжоу паведаміў, што 19-я апора была сурёзна пашкоджана і нахілена, а пралётныя бэлькі паміж 19-й і 20-й апорамі маста прыйшлося замяніць[12]. 25 лютага пачаліся работы па зносе пашкоджанага пралёта[13]. Заяўлена, што рамонт будзе завершаны праз чатыры—пяць месяцаў[14].
Пасля здарэння падача вады на востраў Санмін была прыпынена[15]. Пашкоджаны камунікацыйныя валаконна-аптычныя кабелі, што прывяло да перапынку сувязі[16].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Lau. Lixinsha Bridge, Guangzhou: Deadly boat crash snaps bridge in half in southern China (англ.). CNN (22 лютага 2024). Праверана 25 лютага 2024.
- ↑ 广州沥心沙大桥事故:因涉事船员操作失当所致. 中国新闻网. 央视新闻客户端. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- ↑ Ng, Kelly (22 February 2024). China: Ship rams bridge, plunging cars into river in Guangzhou. BBC.
- ↑ Lee, Liz; Orr, Bernard (22 February 2024). Five killed after barge hits bridge near China's Guangzhou, plunging vehicles in water. Reuters.
- ↑ 广州通报沥心沙大桥事故最新情况:2人死亡,1人受伤,3人失联. 青岛新闻网. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- ↑ 广州沥心沙大桥事故中一辆落水轿车被吊起 内部无人. 央视新闻. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22 – via 新快网.
- ↑ 徐振天 (2024-02-22). 沥心沙大桥事故两台落水车辆均被打捞出水. 羊城晚报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- ↑ 吴媚苗, 赵晨 (2024-02-22). 广州沥心沙大桥事故3名失联人员已全部找到 均无生命体征. 央视新闻. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- ↑ 广州南沙洪奇沥水道实施临时交通管制. 新京报. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- ↑ Ng, Kelly (22 February 2024). China: Ship rams bridge, plunging cars into river in Guangzhou. BBC.
- ↑ 徐振天; 曾育文; 钟振彬 (2024-02-22). 沥心沙大桥暂无次生风险,或搭建便桥恢复通行. 金羊网. 羊城晚报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- ↑ 林钢威 (2024-02-22). 广州市交通运输局:将根据检测结果制定桥梁加固修复方案. 新快报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- ↑ 广州沥心沙大桥受损跨梁开拆. 联合早报. 2024-02-26. Архівавана з арыгінала 2024-02-26. Праверана 2024-02-26.
- ↑ 徐振天 (2024-02-24). 沥心沙大桥整体维修需四五个月 临时码头已连夜建好启用 部分家庭恢复水龙头用水. 羊城晚报. Архівавана з арыгінала 2024-02-24. Праверана 2024-02-24.
- ↑ 吴陈幸子 (2024-02-22). 广州南沙三民岛居民:村里设多个供水点,在建临时码头运送农产品. 潇湘晨报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- ↑ 唐贵江 (2024-02-22). 沥心沙大桥被撞断 电信全力保障三民岛通信畅通. 中新网. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.