Абракадабра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
A B R A C A D A B R A

A B R A C A D A B R A
A B R A C A D A B R
A B R A C A D A B
A B R A C A D A
A B R A C A D
A B R A C A
A B R A C
A B R A
A B R
A B
A

Абракадабрамагічная формула, таямнічае слова, якому прыпісвалася знахарамі цудадзейная сіла; бяссэнсавы, незразумелы набор слоў.

Упершыню згадваецца ў канцы II ст. у медыцынскім трактаце «De Medicina Praecepta» Самоніка, урача імператара Септымія Севера для лячэння сеннай ліхаманкі. Слова належыла выкарыстоўваць наступным чынам: яно выпісвалася слупком на дошцы 11 разоў, пры гэтым кожны раз адсякалася апошняя літара, у выніку чаго атрымоўваўся трохвугольнік. Такое паступовае скарачэнне гэтага слова мусіла бы знішчаць сілу злога духа, а хворы, апранаючы такі амулет, мусіў бы паступова ачуняць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.