Авінішчанскае ўзвышша
Выгляд
Авінішчанскае ўзвышша — узвышша, размешчанае на паўночным усходзе Цвярской вобласці ў басейне Волгі. Назва звязана з вёскай Авінішча Весьегонскага раёна. У кнігах савецкага часу згадваецца як Усходне-Калінінскае ўзвышша.
Узвышша выцягнутае з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход прыкладна на 100 кіламетраў. Ахоплівае тэрыторыі Весьегонскага, Краснахолмскага, Малокаўскага і Сандоўскага раёнаў), а таксама тэрыторыі Усцюжанскага раёна Валагодскай вобласці і інш. Найвышэйшы пункт (267 м) знаходзіцца паблізу закінутай вёскі Пападзіна.