Агапенар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Агапенар (стар.-грэч.: Ἀγαπήνωρ) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Анкея і Іатыды[1]. Правадыр аркадцаў. Цар Тэгеі. Жаніх Алены[2]. Яму сыны Фегея аддалі ў рабства Арсіною. У яго доме сыны Алкмеона забілі сыноў Фегея.[3].

Прывёў пад Трою 60 караблёў[4] (або 7[5]). У «Іліядзе» згаданы толькі аднойчы. Удзельнічаў у спаборніцтвах у гонар Ахіла ў скачках[6]. Сядзеў у траянскім кані[7].

Пакуль ён быў пад Трояй, у Аркадзіі злавілі лань[8]. Пры вяртанні з-пад Троі пасяліўся на Кіпры[9]. На зваротным шляху караблі аркадзян былі занесены на Кіпр, там Агапенар пабудаваў Пафас і ўзвёў у Старым Пафасе храм Афрадыты. Не вярнуўся дамоў[10].

Зноскі

  1. Гігін. Міфы 97
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 8; Гігін. Міфы 81
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 7, 5-6
  4. Гамер. Іліяда II 610; Гігін. Міфы 97
  5. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 12
  6. Квінт Смірнскі. Пасля Гамера IV 523—531
  7. Квінт Смірнскі. Пасля Гамера XII 348
  8. Паўсаній. Апісанне Элады VIII 10, 10
  9. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VI 15; Лікафрон. Аляксандра 478—493
  10. Паўсаній. Апісанне Элады VIII 5, 2; Страбон. Геаграфія XIV 6, 3 (стар.683)

Шаблон:Цары Аркадзіі