Агастас Джульярд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Агастас Джульярд
Партрэт
Род дзейнасці: бізнесмэн, філантроп
Дата нараджэння: 19 красавіка 1836(1836-04-19)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 красавіка 1919(1919-04-25)[1][2] (83 гады)
Месца пахавання:
Commons-logo.svg Агастас Джульярд на Вікісховішчы

Агастас Джульярд (англ.: Augustus D. Juilliard; 19 красавіка 1836 — 25 красавіка 1919) — амерыканскі бізнесмен і мецэнат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын шаўца. Нарадзіўся ў Атлантычным акіяне на караблі, на якім яго бацькі-французы з’язджалі ў ЗША ў эміграцыю. Вырас у штаце Агаё, у 1866 годзе перабраўся ў Нью-Ёрк і ўладкаваўся на працу на камвольны камбінат. Калі фірма згалела, пачаў у 1874 годзе ўласную справу па гандлі мануфактурай (воўнай, шоўкам, бавоўнай) і даволі хутка атрымаў поспех. Разумна укладваючы сродкі ў жалезныя дарогі, банкаўскую і страхавую справу, набыў вялікую маёмасць.

Асноўнай сферай дабрачыннай дзейнасці Джульярда стала музыка. З 1892 года і да сваёй смерці ён займаў пасаду Прэзідэнта Метраполітэн-опера(руск.) бел.. Паводле завяшчання Джульярда, сума ў 5 мільёнаў даляраў павінна была быць прымененая на развіццё музыкі ў ЗША. Папячыцелі заснаванага для распараджэння гэтымі сродкамі фонду адкрылі ў 1924 годзе Джульярдскую вышэйшую школу (англ.: Juilliard Graduate School), пазней ператвораную ў Джульярдскую школу музыкі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Augustus D. Juilliard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Augustus D. Juilliard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.