Агата Кристи
| Агата Кристи | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | альтэрнатыўны рок, готык-рок, псіхадэлічны рок, арт-рок, новая хваля[d], глэм-рок, хард-рок і пост-панк |
| Гады | 1987—2010 |
| Краіны | |
| Адкуль | Екацярынбург |
| Лэйблы | Sintez Records[d], Extraphone[d] і Soyuz[d] |
| Склад | |
| agata.ru agata.rip |
|
«Агата Кристи» — расійскі рок-гурт, існаваў у 1988—2010 гадах. Заснаваны Вадзімам Самойлавым, Аляксандрам Казловым і Пятром Маем у 1988 годзе ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Непасрэдным папярэднікам «Агаты Кристи» быў ВІА «УПИ-РТФ». Падчас запісу альбому «Второй фронт» да групы далычыўся Глеб Самойлаў.
На працягу свайго існавання творчасць групы перасякаецца са шматлікімі накірункамі рок-музыкі, аднак з усіх прыкметна пераважае пост-панк. Склад таксама некалькі разоў змяняўся, але творчым касцяком групы ўвесь час заставаліся браты Самойловы. Візітнай карткай групы з’яўляецца нейкая містычнасць, асуджанасць, дэпрэсіўная атмасфера, экспрэсіўная манера выканання і прасякнутыя «магіяй» тэксты песень. Такія кампазіцыі як «Как на войне», «Опиум для никого», «Сказочная тайга» і «Ковёр-вертолёт» сталі прызнанымі хітамі.
Усяго група выпусціла дзесяць студыйных альбомаў, пяць сборникаў, два альбома з рэміксамі, тры макси-сінгла, васямнаццаць відэакліпаў.
У 2009 годзе было аб’яўлена аб спыненні існаванні гурта пасля выхаду апошняга альбому «Эпилог» і заключнага канцэрнага тура, што і адбылося з 2010 годзе. Сёння Глеб Самойлаў з’яўляецца лідарам гурта «Глеб Самойлоff & The Matrixx». Вадзім займаецца прадзюсарскай дзейнасцю, барацьбой з пірацтвам, а таксама абяцае па хуткім часе стварыць сваю групу.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы