Агенцтва нацыянальнай бяспекі
| Агенцтва нацыянальнай бяспекі | |
|---|---|
| National Security Agency/Central Security Service | |
| | |
| | |
| Краіна |
|
| Створана | 4 лістапада 1952 |
| Юрысдыкцыя | Міністэрства абароны ЗША |
| Штаб-кватэра | Форт-Мід, Мэрыленд, ЗША |
| Бюджэт | Засакрэчана |
| Сярэдняя колькасць | Засакрэчана |
| Папярэднік | Агенцтва Бяспекі Узброеных Сіл |
| Кіраўніцтва | |
| Кіраўнік | Кейт Б. Александэр |
| Намеснік | Джон К. (Крыс) Інгліш |
| Сайт | nsa.gov |
Агенцтва нацыянальнай бяспекі (англ.: National Security Agency/Central Security Service, NSA/CSS) — разведвальная арганізацыя Злучаных Штатаў. Афіцыйна створана 4 лістапада 1952 года, лічыцца найбуйнейшым дзяржаўным агенцтвам па зборы разведвальнай інфармацыі.
Адказвае за збор і аналіз замежных камунікацый, іх каардынат, напрамкаў, а таксама выконвае высокаспецыялізаваная задачы па атрыманні інфармацыі на падставе аналізу камунікацыйнага трафіку замежных краін, што ў сваю чаргу ўключае істотныя аб’ёмы крыптааналіза. Адказвае таксама за абарону дзяржаўных камунікацыйных каналаў ад дзеянняў аналагічных службаў іншых дзяржаў па ўсім свеце.
З прычыны сваёй асаблівай сакрэтнасці абрэвіятуру «NSA» часам жартаўліва расшыфроўвалі «No such Agency» — «Агенцтва, якога няма» або «Never Say Anything» («ніколі нічога не кажы»). Самая скрытная амерыканская спецслужба вырашае задачы атрымання інфармацыі тэхнічным шляхам, адказвае за ўсе віды электроннай разведкі, задачы абароны дадзеных і крыптаграфіі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- James Bamford. The Puzzle Palace: Inside the National Security Agency, America’s Most Secret Intelligence Organization. — Penguin, 1983. — 656 p. — ISBN 0-14-006748-5.
- James Bamford. The Shadow Factory: The NSA from 9/11 to the Eavesdropping on America. — Anchor, 2009. — 395 p. — ISBN 978-0-307-27939-2.
- James Bamford. Body of Secrets: Anatomy of the Ultra-Secret National Security Agency. — Anchor, 2009. — 784 p. — ISBN 978-0-385-49908-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)
- Архіў дакументаў на сайце Федэрацыі Навуковых ЗША (англ.)