Адам Бжастоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Aдaм Бжастоўскі
Герб «Стрэмя»
Герб «Стрэмя»
Кашталян полацкі
1758 — 1776
Папярэднік Канстанцін Людвік Плятэр
Пераемнік Тадэвуш Жаба

Нараджэнне 1722[1][2][…]
Смерць 1790[1][2][…]
Род Бжастоўскія
Бацька Канстанцін Бенедыкт Бжастоўскі
Маці Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх[d]
Жонка Генавефа з Агінскіх[d][3]
Дзеці Аляксандр Бжастоўскі, Ксаверый Бжастоўскі і Міхал Адамавіч Бжастоўскі
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Ваенная служба
Род войскаў пяхота, кавалерыя
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды
ордэн Белага арла

Aдaм Бжастоўскі (1722 — 1790) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, кашталян полацкі (1758—1776).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага. Скончыў Віленскі піярскі калегіум. Дэпутат сойма ў 1738 ад Ковенскага і ў 1744 ад Слонімскага паветаў. У 1748 прызначаны генерал-маёрам кавалерыі, а затым генерал-лейтэнантам пяхоты. Маршалак Літоўскага Трыбунала (1758), кашталян полацкі ў 1758—1776, староста ваўкавыскі, мсцібаўскі, маладкоўскі, даўгоўскі, сакалоўскі, казуньскі. У 1766 член Скарбовай камісіі ВКЛ.

Прыхільнік Радзівілаў. Далучыўся да Радамскай канфедэрацыі, удзельнічаў у дэлегацыі Сейма Рапніна  (руск.), потым стаў прыхільнікам Барскай канфедэрацыі. Удзельнічаў у арганізацыі ўзброенага партызанскага руху ў Малой і Вялікай Польшчы. Пасля паражэння канфедэрацыі эміграваў у Саксонію. Вярнуўся ў 1773, адышоў ад палітычнай дзейнасці і ў 1776 падаў у адстаўку з пасады кашталяна полацкага.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Генавефа з Агінскіх

Быў жанаты з Генавефай Агінскай, дачкой Юзафа Агінскага, і меў з ёю сыноў Аляксандра, Міхала і Францішка Ксаверыя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1758 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
  • Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937. — Т. 3. — С. 46–47. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910