Адваротная транскрыпцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Схема адваротнай транскрыпцыі

Адваротная транскрыпцыя[1] — гэта працэс утварэння двухланцужковай ДНК на матрыцы адналанцужковай РНК. Дадзены працэс называецца адваротнай транскрыпцыяй, бо перадача генетычнай інфармацыі пры гэтым адбываецца ў «адваротным», адносна транскрыпцыі, напрамку[2].

Ідэя адваротнай транскрыпцыі спачатку была вельмі непапулярная, бо супярэчыла цэнтральнай догме малекулярнай біялогіі, якая прадугледжвала, што ДНК транскрыбіруецца з РНК і далей транслюецца ў бялкі[3].

Аднак у 1970 годзе Цемін(руск.) бел.[4] і Балтымор(руск.) бел.[5] незалежна адзін ад аднаго адкрылі фермент, названы адваротнай транскрыптазай (рэвертазай), і магчымасць адваротнай транскрыпцыі была канчаткова пацверджана. У 1975 годзе Цеміну і Балтымору была прысуджана Нобелеўская прэмія ў галіне фізіялогіі і медыцыны.

Зноскі

  1. Адваротная транскрыпцыя
  2. Жимулев И. Ф. Общая и молекулярная генетика. — 1. — Новосибирск: Издательство Новосибирского университета, 2002. — 459 с. — 2 000 экз. — ISBN 5761505096.
  3. Альбертс Б., Брей Д., Льюис Дж., Рэфф М., Робертс К., Уотсон Дж. Молекулярная биология клетки: в трех томах. — 2. — Москва: Мир, 1994. — Т. 2. — 10 000 экз. — ISBN 5030019871.
  4. Mizutani S, Boettiger D, Temin HM A DNA-depenent DNA polymerase and a DNA endonuclease in virions of Rous sarcoma virus // Nature. — 1970. — Т. 228. — № 5270. — С. 424-427.
  5. Baltimore D RNA-dependent DNA polymerase in virions of RNA tumour viruses // Nature. — 1970. — № 5252. — С. 1209-11.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Глик Б., Пастернак Дж. Молекулярная биотехнология. Принципы и применение. — Москва: Мир, 2002. — 589 с. — ISBN 5030033289.
  • Жимулев И. Ф. Общая и молекулярная генетика. — 1. — Новосибирск: Издательство Новосибирского университета, 2002. — 459 с. — 2 000 экз. — ISBN 5761505096.