Перайсці да зместу

Адзенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адзежа)
Гістарычныя віды вопраткі

Адзенне, Вопратка — сукупнасць вырабаў (часцей за ўсё тканых ці вязаных з розных матэрыялаў), якія людзі апранаюць на сябе для прыкрыцця цела з мэтай абароны ад прыродных фактараў (холаду, гарачыні), прыкрыцця аголенасці, гігіены, упрыгожвання, а таксама дзеля дапаможных (спецадзенне, кішэні) і сігнальных (інфармацыя аб сацыяльным статусе, узросце, поле, нацыянальнасці, гусце) функцый. Дапаўняецца ўпрыгажэннямі, прычоскай і макіяжам.

Людзі — адзіныя млекакормячыя, якія носяць адзенне, за выключэннем некаторых відаў хатніх жывёл, якіх апранаюць іх гаспадары. Варта адзначыць, што адзенне традыцыйна адпавядае полу носьбіта адзення. Таму часцей за ўсё па адзенні можна апазнаць мужчыну ці жанчыну.