Дваранская гвардыя: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Дворянская гвардия |
др - fals cs iw cs:Corpo della Gendarmeria |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[als:Nobelgarde]] |
[[als:Nobelgarde]] |
||
[[cs:Corpo della Gendarmeria]] |
|||
[[de:Nobelgarde]] |
[[de:Nobelgarde]] |
||
[[en:Noble Guard (Vatican)]] |
[[en:Noble Guard (Vatican)]] |
Версія ад 18:00, 23 мая 2012
Дваранская Гвардыя (італ.: Guardia Nobile) - адна з трох гвардый Ватыкана. Дваранская гвардыя была сфарміравана Папай Рымскім Піем VII у 1801 як полк цяжкай конніцы. Першапачаткова, полк быў абавязаны забяспечваць эскорт для Папы Рымскага і іншых старэйшых князёў Царквы, і місій у межах Папскай вобласці па волі Папы Рымскага. Адной з іх першых галоўных абавязкаў павінна было быць суправаджэнне Пія VII у Парыж на каранацыю Напалеона Банапарта. З аб'яднаннем Італіі і ліквідацыяй Папскай вобласці ў 1870, дваранская гвардыя стала корпусам прыдворнай гвардыі.
Корпус быў добраахвотніцкім — яго членам не плацілі за іх службу, і яны павінны былі самі аплачваць экіпіроўку. Камандуючы корпуса зваўся капітанам, ранг якога быў эквівалентны генералу ў італьянскай арміі. Адна са значных пазіцый у межах корпуса была пасада Спадчыннага Сцяганосца, які быў адказны несці штандар Рымска-каталіцкай царквы.
Дваранская гвардыя з'яўлялася на публіцы толькі, калі Папа Рымскі браў удзел у публічных дзействах; калі Папа Рымскі аддаляўся, яго суправаджала дваранская гвардыя. У перыяд вакансіі Святога Прастола, корпус знаходзіўся на службе Калегіі кардыналаў.
Дваранская гвардыя была скасавана Папай Рымскім Паўлам VI у 1970 як частка царкоўных рэформаў пасля Другога Ватыканскага Сабора.