Ян Карцан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ян Карцан''' (?, Вялічкі — 1611) — друкар i ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Ян Карцан''' (?, [[Вялічкі (Гродзенская вобласць)|Вялічкі]] — [[1611]]) — [[Друкарства|друкар]] i кнігавыдавец.
'''Ян Карцан''' (?, [[Вялічкі, Гродзенская вобласць|Вялічкі]] — [[1611]]) — [[Друкарства|друкар]] i кнігавыдавец.

== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Вялічкі (Гродзенская вобласць)|Вялічках]]. Паводле веравызнання — [[пратэстант]]. Друкарскай справе навучаўся ў [[Кракаў|Кракаве]]. Упершыню асталяваўся на працы ў мястэчку [[Лоск]], дзе змяніў на пасадзе выдаўца Даніеля Лянчыцкага, які працаваў у магната [[Ян Кішка|Яна Кішкі]] і выехаў у [[Вільня|Вільню]]. У [[1576]] выходзяць з так званай Замковай друкарні Яна Кішкі сачыненне [[Сымон Будны|С. Буднага]] «Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры» і праца [[Цыцэрон]]а «Аб павіннасцях», перакладзеная на польскую мову С. Кашуцкім. За час працы ў Лоску з [[1576]] па [[1580]] гг. Карцан выпусціў сем кніг: пяць на польскай мове і дзве на лацінскай.
Нарадзіўся ў [[Вялічкі, Гродзенская вобласць|Вялічках]]. Паводле веравызнання — [[пратэстант]]. Друкарскай справе навучаўся ў [[Кракаў|Кракаве]]. Упершыню асталяваўся на працы ў мястэчку [[Лоск]], дзе змяніў на пасадзе выдаўца Даніеля Лянчыцкага, які працаваў у магната [[Ян Кішка|Яна Кішкі]] і выехаў у [[Вільня|Вільню]]. У [[1576]] выходзяць з так званай Замковай друкарні Яна Кішкі сачыненне [[Сымон Будны|С. Буднага]] «Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры» і праца [[Цыцэрон]]а «Аб павіннасцях», перакладзеная на польскую мову С. Кашуцкім. За час працы ў Лоску з [[1576]] па [[1580]] гг. Карцан выпусціў сем кніг: пяць на польскай мове і дзве на лацінскай.

Пасля імя Карцана сустракаецца на выданнях, што выходзяць у Вільні. [[31 ліпеня]] [[1599]] ён уступіў у законнае валоданне домам па вуліцы Бернардынскай, які адкупіў у віленскага мяшчаніна Захарыяша Амуратовіча. Першыя кнігі выдаўца віленскага перыяду: «Тлумачэнне малітваў» («Wyklad na modlitwie») С. Судровіса і «Новы запавет» («Nowy testament») датуюцца [[1580]] годам. У [[1583]] перавыдае ў Вільні сачыненне «Аб павіннасцях», а ў [[1595]] ўпершыню выдае сачыненне Цыцэрона «Кнігі аб старасці» ў перакладзе [[Беняш Будны|Б. Буднага]]. У гэты годзе таксама выдае «Гісторыю Іўдзейскай вайны» у дзвюх частках і сачыненне Казаковіча «Дух Данііла» — вершы па выпадку пахавання, напісаныя па-латыні і па-польску. У [[1600]] Я. Карцан выпускае сачыненне Юста Ліпсіуса «Аб сталасці» у перакладзе Я. Пятровіча, якое ў [[1649]] было перавыдана ў Кракаве і ў [[1770]] — у Вільні. Важнае месца ў гэтым раздзеле выдавецкага плану Карцана займаюць кнігі [[Ян Пратасовіч|Я. Пратасавіча]].

Версія ад 09:10, 23 ліпеня 2012

Ян Карцан (?, Вялічкі — 1611) — друкар i кнігавыдавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вялічках. Паводле веравызнання — пратэстант. Друкарскай справе навучаўся ў Кракаве. Упершыню асталяваўся на працы ў мястэчку Лоск, дзе змяніў на пасадзе выдаўца Даніеля Лянчыцкага, які працаваў у магната Яна Кішкі і выехаў у Вільню. У 1576 выходзяць з так званай Замковай друкарні Яна Кішкі сачыненне С. Буднага «Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры» і праца Цыцэрона «Аб павіннасцях», перакладзеная на польскую мову С. Кашуцкім. За час працы ў Лоску з 1576 па 1580 гг. Карцан выпусціў сем кніг: пяць на польскай мове і дзве на лацінскай.

Пасля імя Карцана сустракаецца на выданнях, што выходзяць у Вільні. 31 ліпеня 1599 ён уступіў у законнае валоданне домам па вуліцы Бернардынскай, які адкупіў у віленскага мяшчаніна Захарыяша Амуратовіча. Першыя кнігі выдаўца віленскага перыяду: «Тлумачэнне малітваў» («Wyklad na modlitwie») С. Судровіса і «Новы запавет» («Nowy testament») датуюцца 1580 годам. У 1583 перавыдае ў Вільні сачыненне «Аб павіннасцях», а ў 1595 ўпершыню выдае сачыненне Цыцэрона «Кнігі аб старасці» ў перакладзе Б. Буднага. У гэты годзе таксама выдае «Гісторыю Іўдзейскай вайны» у дзвюх частках і сачыненне Казаковіча «Дух Данііла» — вершы па выпадку пахавання, напісаныя па-латыні і па-польску. У 1600 Я. Карцан выпускае сачыненне Юста Ліпсіуса «Аб сталасці» у перакладзе Я. Пятровіча, якое ў 1649 было перавыдана ў Кракаве і ў 1770 — у Вільні. Важнае месца ў гэтым раздзеле выдавецкага плану Карцана займаюць кнігі Я. Пратасавіча.

У самым канцы XVI — пачатку XVII стст. Карцан друкуе серыю падручнікаў. Каля 1599 года выходзіць «Лемантар» польскай мовы. У 1602 у Вільні выходзіць падручнік арыфметыкі — «Алгарытм», складзены ў свой час Бернардам Воевудкай. Пазней Карцан распачаў выпуск у Літве кніг па медыцыне, а таксама прыступіў да выпуску календароў («Новы і стары каляндар на год…1606»). Апошні раз подпіс Я. Карцана з'явіўся на брашуры З. Мічынскага (“Oratio”), выдадзенай у студзені 1611 годзе.

За трыццаць гадоў працы з 1580 па 1611 г. Ян Карцан выдаў 101 кнігу на польскай, лацінскай і грэчаскай мовах; у тым ліку — сачыненні антычных аўтараў — 11, на маральна-этычныя тэмы — 4, навукова-вучэбная літаратура — 7, па медыцыне — 3, на палітычныя тэмы — 10, апісанне вандровак — 3, календары — 3, палемічная літаратура — 9, панегірыкаў — 22, тэалагічнага характару — 21, на іншыя тэмы — 8.

Пасля смерці Я. Карцана друкарня перайшла яго сыну Іосіфу.

Літаратура

  • Карцан Ян // Энцыклапедычны даведнік. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. — Мн., 1995.
  • Анушкин. А. На заре книгопечатания в Литве / Выд. «Mintis» — Вильнюс, 1970.
  • Ян Карцан