Каменная Горка (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
 
imported>Move page script
(Няма розніцы)

Версія ад 01:54, 27 сакавіка 2007

Каменная Горка, перспектыўны жылы раён на захадзе Мінска. Тэрыторыя плошчай 450 га у межах МКАД — вуліц Прытыцкага — Кунцаўшчына — Калеснікава (4-е гарадское кольца), абмежавана з поўначы катэджным пасёлкам Масюкоўшчына. Прывабнасць будучаму раёну надае наяўнасць развітай транспартнай сеткі, метрапалітэна (станцыя «Каменная Горка», неўзабаве да яе дадасца і станцыя «Чырвоны Бор»). Разлічаны на 65 тысяч чалавек.

Мяркуецца пабудаваць пяць мікрараёнаў з квартальным тыпам забудовы, канцэнтрацыяй грамадскіх і камунальных функцый у прымагістральнай зоне МКАД і размяшчэннем высокашчыльнага жылля ў непасрэднай блізкасці да лініі метро. Школы і дашкольныя ўстановы выдзяляюцца ў асобную зону, адасобленую ад жылой забудовы паласой зялёных насаджэнняў.

У першую чаргу (да 2010) забудоўваюцца першы і пяты мікрараёны на поўдні раёна. Чакаецца, што горадабудаўнічы воблік жылога раёна Каменная Горка будзе канчаткова сфарміраваны да 2015.