Размовы з удзельнікам:Ivan Sidorsky

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

/Архіў

"Месца і ролю" беларускай вікіпедыі і перспектыўныя кірункі яе развіцця абмеркаваць, вядома ж, варта. Ці маеце штосьці на ўвазе ўжо зараз? Yury Tarasievich 21:11, 15 Кастрычнік 2007 (UTC)

Вядома, тыя фактары, што надаюць нашаму праекту асаблівасць ці нават унікальнасць, - відавочныя, іх трэба проста агучыць (тады мы, наступнымі крокамі, здолеем выйсці на нейкія іманентныя, зараз нябачныя рэчы).
  1. Адсутнасць нацыянальнага універсальнага электроннага даведніка (накшталт адсканіраванай БСЭ ці электроннага ад пачатку КМ).
  2. Асаблівая светапоглядная пазіцыя ("гледзячы з Мінска") - ацэнка любага феномена (перш за ўсё - сацыяльнага) з пункту гледжання, як гэта адбіваецца на інтарэсах беларускага народа.
  3. Адукаванасць, значны ўзровень рэфлексіі і полілінгвізм беларусаў дазваляюць выкарыстоўваць даведачныя матэрыялы на іншых мовах (складзеных у іншых культурных традыцыях). Наш даведнік - пункт уваходу, дзе ў сістэматычным парадку размяшчаюцца артыкулы з мінімумам інфармацыі (прынамсі, напачатку, ды і ў перспектыве, улічваючы колькасць насельніцтва) і спасылкамі на артыкулы іншых моўных раздзелаў.
  4. Практычная скіраванасць. Даведнік - як інфармацыйны інструмент у штодзённай рабоце спецыяліста.
  5. Заснаваны на тэхналагічнай своеасаблівасці вікіпедыі пошук новых спосабаў асэнсавання і перапрацоўкі інфармацыі замест вытворчасці новай (такія правілы Вікіпедыі, а таксама дзеля прадухілення інфармацыйнага забруджвання нашага асяроддзя). Паступовы пераход да інфармацыйна-аналітычнага выкарыстання магчымасцей даведніка.
  6. Перспектыва развіцця беларускай вікіпедыі як аднага з вядучых аб'ектаў (месцаў, феноменаў) інфармацыйнай культуры беларусаў (у тым ліку ў супрацьвагу СМІ, блогам і г.д.), прывіццё шырокім колам спажыўцоў густу да якаснай інфармацыі (асаблівая эстэтыка і да т.п.).
Кожны пункт лёгка патлумачыць ці развіць далей. Ivan Sidorsky 10:57, 16 Кастрычнік 2007 (UTC)
Здымаю капялюш. Думаю, варта пачаць з гэтых пунктаў тэкст Вікіпедыя:Місія?
Заўвагі, дапаўненні: п.1 відавочны, можна дадаць — даведніка, які апрыёрна не становіцца на бок нейкай адной ідэалогіі — НПГ як адзін з пяці кітоў Вікіпедыі.
П.2 таксама відавочны, але спатрэбіцца і метадычнае ўдакладненне. Існуючыя ўзоры (БелСЭ, БелЭН) здаюцца мне не цалкам адэкватнымі (у методыцы).
П.3 — што тут маецца на ўвазе такое, чаго няма ў механізме інтэр-вікі?
Як і ў п.4, варта метадычна ўдакладніць, найперш — дзе практычна намацальныя межы "папулярнай" і "спецыялізаванай" карыснасці? Каб не трапіць у пастку перагрузкі артыкулаў трывіяльнасцямі і звышспецыялізаванасцямі за кошт між-тэмавых сувязяў, ацэнак.
П.5 — не ўпэўнены, ці гэта так адпавядае місіі. Магчыма, я проста не зразумеў думкі.
П.6 — не ўпэўнены, як з эстэтыкай у калектыўным аднарангавым асяроддзі, а магчымая пераарыентацыя на канструктыўную працу — дастойная мэта. Як 6.1, або як новы пункт — арыентацыя на ўдзел, а не толькі спажыванне ("народная энцыклапедыя"). Yury Tarasievich 13:23, 16 Кастрычнік 2007 (UTC)
Дзякуй за Вашу высокую ацэнку маіх сціплых разважанняў. Калі ласка, выкарыстоўвайце гэты тэкст і любыя наступныя тэзісы нашых абмеркаванняў як лічыце патрэбным.
Па п.2. (нацыянальны погляд) - гэта звычайная справа, усе так робяць, адзін з самых вядомых прыкладаў - "Яўрэйская энцыклапедыя", там усё праз гэтую прызму: наколькі той/іншы феномен (гістарычная асоба, падзея, інш.) адпавядаюць інтарэсам "выбранага народа". Падыход - антыгуманістычны па-сутнасці, але такі зараз свет.
Па п.3. - гэта якраз і маюцца на ўвазе перавагі інтэр-вікі: нам дастаткова зрабіць маленькі артыкул з аднаго радка, а падрабязнасці наш чытач возьме, прайшоўшы па інтэр-віках у рускі, польскі, англійскі etc раздзел.
Па 4-му: трэба яшчэ будзе думаць, як гарманізаваць патрэбы шырокіх колаў спажыўцоў і вузкіх спецыялістаў, - тут я з ходу пазначыў практычную карысць, якая проста ў вочы кідаецца.
5-ы и 6-ы пункты - перспектыўныя. Тут мне трэба трошкі пасядзець, скласці чытабельны тэкст, падабраць бездакорныя словы, адпаведныя ідэям, якія мы хутка выпрацуем. Ivan Sidorsky 14:25, 16 Кастрычнік 2007 (UTC)

Па пятым пункце[правіць зыходнік]

Тэзісна:

1. Беларускае грамадства - развітое і складанае, патрабуе якаснага кіравання, адзін з кампанентаў якога - самакіраванне (прынцыпова: суб'ект кіравання павінен быць разумнейшым за аб'ект; з ростам складанасці аб'екта суб'ект перастае спраўляцца са сваімі функцыямі, тармозіць развіццё аб'екта альбо асэнсавана пазбаўляецца ад часткі функцый і г.д.). Кіраванне і самакіраванне не супрацьпастаўляюцца: для свайго развіцця соцыум павінен мець і прафесійных, высокакультурных бюракратаў, і ўнутранныя сродкі прыняцця рашэнняў, іх выканання і кантролю (ўзваліць усе праблемы соцыуму на бюракратыю - значыць стварыць занадта вялікую і дарагую сістэму кіравання, якую ён проста не здолее ўтрымаць).

2. Сістэма кіравання зацікаўленная не проста ў вялікай колькасці інфармацыі, але ў інфармацыі каштоўнай. Інфармацыйны шум ("інфармацыйнае забруджанне асяроддзя") адцягавае ўвагу і сілы сістэмы кіравання, як мінімум на першасны аналіз, накіраваны на вызначэнне магчымасці выкарыстання інфармацыі. Папярэднюю апрацоўку, асэнсаванне зместу інфармацыі ў арганізацыйных структурах ажыццяўляюць нізавыя "здабыўныя" ўзроўні, укамплектаваныя адпаведнымі (якімі-ніякімі) спецыялістамі. Грамадства ў цэлым такіх магчымасцей па самастойнай сістэматычнай апрацоўцы інфармацыі дагэтуль не мела і збольшага задавальнялася прадуктамі СМІ.

3. Вікіпедыя з'яўляецца частковым адказам на гэтыя праблемы. Яна - (а) дэмакратычны і (б) сінергетычны інструмент інфармацыйнай сістэмы самакіравання соцыуму і (в) забеспячэння нацыянальнай сістэмы кіравання першасна апрацаванай, сістэматызаванай, канцэнтраванай інфармацыяй. Гэта адносна танны інструмент - у параўнанні з магчымымі расходамі бюракратычнага апарату (ўсё роўна - дзяржаўнага ці карпаратыўнага) на стварэнне універсальнага даведніка з дынамічнай актуалізацыяй і далейшым развіццём і ўскладненнем.

Гэтыя аспекты дастаткова вядомыя. Заснавальнік Вікіпедыі Дж.Уэлс разглядае яе як інфармацыйную крыніцу і адначасова супольнасць ("We have a social goal to make this kind of knowledge available to everyone"). Д.Тэпскат і Э.Уільямс, аўтары кнігі "Wikinomics: How Mass Collaboration Changes Everything", пішуць: "Now knowledge can be co-created by large masses of people, as opposed to being done by authorities" (пра тое, што інфармацыя цяпер ідзе не ў адным накірунку, вертыкальна: ад улады праз СМІ да людзей, а больш хітрымі спосабамі, хваляцца і ідэолагі блогасферы, але там інфармацыйны шум непараўнальна большы, чым у Вікіпедыі).

Пры сваёй дастатковай строгасці ў плане сістэматычнасці, Вікіпедыя дазваляе праяўляцца эфекту "фальксаноміі" ("folksonomy"), гнуткай сістэме арганізацыі (ці самаарганізацыі), якая арганічна ўзнікае з выбару многіх простых людзей, з таго, чаму яны аддаюць перавагу ў канкрэтны перыяд, што ім цікава і г.д. (дастаткова паглядзець, як папаўняецца Вікіпедыя, але той жа прынцып ляжыць у аснове блогаў, сервісаў закладак тыпу del.icio.us з іх разгалінаванай сістэмай тэгаў і г.д.).

У Вікіпедыі ёсць і слабыя месцы ў параўнанні з іншымі інструментамі веб2.0 - яна, па-першае, вымагае пэўнай падрыхтаванасці для работы з ёй і, па-другое, для таго, каб быць карыснай, ёй трэба займець пэўны аб'ём ці маштаб, - тое што эканамісты называюць "network externalities", - каштоўнасць сістэмы залежыць ад колькасці ўдзельнікаў. У ідэале сістэма павінна быць карыснай ужо для першага карыстальніка (гэта, дарэчы, датычыцца і пытання, як зрабіць Вікіпедыю "народнай энцыклапедыяй", якую людзі не толькі ахвотна чытаюць, але і пішуць: мы не можам знізіць патрабаванні да якасці кантэнту (прынамсі, выйсці за межы правілаў Вікімедыі), не можам дазволіць прыватныя тэгі і катэгорыі і т.п. Пытанне шырэйшага ўдзелу варта абмеркаваць спецыяльна, але ўжо зараз відавочна, што да працы ў існуючай Вікіпедыі будуць схільныя пераважна людзі з высокай самаарганізацыяй і калектыўным духам, - усе не пойдуць, хаця варыянты прыцягнення маюцца).

4. Пакуль недастаткова высветлены аспект, як прымяніць Вікіпедыю ў інфармацыйна-аналітычных мэтах на больш высокіх узроўнях. Вікіпедыя, вядома, прайграе дзяржаўным і карпаратыўным інфармацыйна-аналітычным службам з іх кваліфікаваным персаналам, эфектыўна рэгламентаванай дзейнасцю, з базамі, напоўненымі праверанай і вычытанай службовай інфармацыяй абмежаванага карыстання, са стабільным фінансаваннем і г.д.

Але паколькі інфармацыйна-аналітычная работа - не толькі сістэматычная прафесійная, службовая дзейнасць, але і творчасць, навуковы пошук, то яна патрабуе значнай свабоды. Вікіпедыя - адпаведная пляцоўка для ажыцяўлення некаторых інтэлектуальных аперацый. Відавочна, яе можна будзе з цягам часу настроіць пад забеспячэнне экспертнай камунікацыі, - у гэтым плане яна не саступае блогам і форумам. Менш ясна, як пойдзе рэалізацыя эўрыстычнай функцыі (але зноў жа, з цягам часу падбяруцца людзі - можна будзе паспрабаваць і такую форму). Тая ж фальксаномія дазваляе дынамічна перакласіфікаваць кантэнт у адпаведнасці са зменамі інтарэсаў людзей, што прадстаўляе пэўную сацыялагічную цікавасць. Хутчэй за ўсё, гэтыя інфармацыйна-аналітычныя магчымасці Вікіпедыі будуць па першым часе выкарыстоўвацца пераважна грамадскімі коламі, магчыма - камерцыйнымі (і то - абмежавана), як больш зацікаўленымі і менш забяспечанымі іншымі аналітычнымі інструментамі, якія можа сабе дазволіць дзяржава.

Размова пра эстэтычны бок справы - наступны этап развіцця тэмы. Зараз я ўстрымаюся ад ацэнак і прагнозаў, але пазней мы непазбежна гэта падрабязна разбяром.

Калі ў двух словах, чаму гэта важна. Эстэтыка: гэта прыгожа, а значыць не можа быць няправільным, і з другога боку: гэта правільна і таму падабаецца. Падачай якаснай інфармацыі (прычым, сацыяльна значным спажыўцам) паступова і "малой крывёй" трывала і надоўга закладаецца больш высокі стандарт інфармацыйнай культуры. Гэта мае выражанае палітычнае і эканамічнае значэнне. Ivan Sidorsky 09:05, 26 Кастрычнік 2007 (UTC)

Прашу прабачыць, не знайшоў часу адрэагаваць адразу. Што ж, ізноў магутна і прыгожа. На жаль — пакуль што не відаць, якія прадбачацца практычныя сродкі ажыццяўлення? Yury Tarasievich 18:59, 30 Кастрычнік 2007 (UTC)
Усё адбываецца своечасова для таго, хто ўмее чакаць. :)
Практычныя сродкі звычайна з'яўляюцца, калі да праекта з'яўляецца цікавасць у пэўных колаў, якія маюць дакладнае бачанне палітычнай ці эканамічнай карысці гэтага праекта для дасягнення сваіх мэт. Як казаў вядомы дзеяч рунету (яшчэ, мабыць, "першага прызыву") Нарвежскі Лясны, - "веб-два-ноль - гэта калі грошай ноль і сексу ноль. А калі з'яўляюцца грошы - бескарысныя захапленні канчаюцца і пачынаецца цяжкая праца". Грошы (і вялікая палітыка) сюды пакуль не прыйшлі і мы, ведаючы інерцыйнасць вялікіх структур, іх у бліжэйшы час і не чакаем. Значыць, развівацца наш праект будзе "праз людзей". Зходу, шляхоў тут два: паступовае развіццё экспертнага кампаненту Вікіпедыі (падтрымка новых удзельнікаў у асваенні імі тэхналогіі, добразычлівая камунікацыя, адсеў людзей не схільных да калектыўнай работы, і г.д.), альбо даць асесці на гэтую пляцоўку якой-небудзь існуючай прафесійнай супольнасці (для "раскруткі" гэта хутчэй, але тут можна не ўгадаць).
Давайце ў бліжэйшы час паспрабуем абкатаць сякія-такія спосабы павышэння інфармацыйна-аналітычнага значэння нашага даведніка - гэта могуць быць "сумесная праца тыдня (месяца, года)", набіўка актуальнай інфармацыі (статыстыка, падзеі і т.п.) ці яшчэ што, - словам, тое, што можна зрабіць хутка і малымі сіламі. Калі ўдасца - многа, хто можа зацікавіцца, і сапраўдны рост будзе ісці з прыходам ўсё больш розных людзей. Ivan Sidorsky 16:19, 31 Кастрычнік 2007 (UTC)
Бясспрэчна пра "экспертны кампанент" адкрыцця для ўдзелу, але не цалкам згодны наконт "праф.супольнасці". Таксама мне здаецца, тут слаба распрацаваныя такія два аспекты праекту, як 1)эмацыйны і 2)утылітарны. 1) Што мы прапануем удзельніку, які жадае папоўніць скарбонку культурных каштоўнасцяў па-беларуску, каб ён адчуваў сябе добра? Насуперак добра нам вядомым выгукам радыкалаў? 2) Што мы робім дзеля таго, каб стаць патрэбнымі, напрыклад, для газеты Звязда? для праграмы Бел.радыё? для кагосьці яшчэ?? Што яшчэ мы можам зрабіць дзеля 1) і 2)? Yury Tarasievich 18:24, 31 Кастрычнік 2007 (UTC)
Прызнаюся, я стараюся не кантактаваць з журналістамі, гэта забяспечвае захаванне душэўнага спакою і здаровай свядомасці, - ёсць спецыяльныя людзі, якія "аперыруюць" з "чацвёртай уладай", - таму, я не вазьмуся сказаць, што там варыцца ў журналісцкіх галовах, хаця з іх прадукцыяй працую рэгулярна.
Паспрабуем на падставе тэорыі арганізацый прыкінуць канкрэтна па двух галоўных катэгорыях. 1) Кіраўніцтва СМІ, якое занята праблемай выжывання арганізацыі, палітычным прыкрыццём, здабычай заказаў і г.д. зацікаўлена ў "добрай прэсе" - каб пра іх кантору пісалі добра і не пісалі кепска. Тут мы можам дапамагчы? Напэўна, так. 2) Выканаўцы, у сваю чаргу, хочуць не перапрацоўвацца і ўвогуле жыць спакойна. Ім патрэбны рэсурс, які ім дасць новыя ідэі, дакладную інфармацыю і т.п. - гледзячы, хто чым займаецца на сваім працоўным месцы. Словам, Вікіпедыя павінна рабіць за іх частку іх работы, - а яны яе будуць за гэта любіць.
Цяпер, як прымусіць людзей працаваць на агульную карысць, - трэба альбо моцныя перакананні, альбо прывязка (пэўная залежнасць, будзем шчырымі) да супольнасці, якая зацікаўлена ў некім праекце. Датычна журналістаў - ёсць яшчэ адзін інструмент - скандал. Як па мне, ужываць яго яшчэ рана. А з прафесіяналамі ў розных галінах ужо можна працаваць і зараз, - разумныя дальнабачныя людзі многа дзе ёсць. Ivan Sidorsky 09:21, 1 Лістапад 2007 (UTC)

Poproś proszę jakigoś biurokratę o nadanie flagi bota botowi AlleborgoBot. Operator nie poprosił o to, a bot strasznie śmieci nam Апошнія змены. Bocianski 15:06, 12 Лістапад 2007 (UTC)

Niestety nie mogę robić wniosków formalnych - nie jestem administratorem. Ivan Sidorsky 15:24, 12 Лістапад 2007 (UTC)
No nic, szkoda. Ale jakiś admin powinien przeczytać ten temat, żeby sprawdzić, czy nie wandalizuję, to może się sprawa rozwinie ;) Bocianski 16:06, 12 Лістапад 2007 (UTC)
Oczywiście tak. :) I dziękuję panu za troską. Ivan Sidorsky 16:23, 12 Лістапад 2007 (UTC)
  • Ужо месяц як вісіць зварот аператара на Меце. І я трошкі папытваў-паштурхіваў. Але там столькі іншых зваротаў ад Алеборга, што "старога" проста, відаць, не заўважаюць. Yury Tarasievich 18:08, 12 Лістапад 2007 (UTC)
Дзякуй. Тады спакойна чакаем далей. Ivan Sidorsky 08:40, 13 Лістапад 2007 (UTC)
Ja, OldEnt, dziękuję za poprawę artykułu Карта паляка
Ja, OldEnt, dziękuję za poprawę artykułu Карта паляка

Dziękuję. :') Grzegorz Dąbrowski 21:02, 12 Лістапад 2007 (UTC)

Nie ma za co. :) I dziękuję nawzajem. Ivan Sidorsky 08:22, 13 Лістапад 2007 (UTC)