Стралковая зброя: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+літ-ра |
Belahvostau (размовы | уклад) др арфаграфія |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
=== Па мэтавым прызначэнні === |
=== Па мэтавым прызначэнні === |
||
* [[Вінтоўка|Вінтоўкі]] ([[Стрэльба|стрэльбы]], [[карабін]]ы) — даўгаствольная агнястрэльная зброя, прызначаная для ўзбраення пяхоты, для вядзення агнявога бою, а таксама для дзеянняў у рукапашным баі (штыком і прыкладам), або выкарыстання ў [[ |
* [[Вінтоўка|Вінтоўкі]] ([[Стрэльба|стрэльбы]], [[карабін]]ы) — даўгаствольная агнястрэльная зброя, прызначаная для ўзбраення пяхоты, для вядзення агнявога бою, а таксама для дзеянняў у рукапашным баі (штыком і прыкладам), або выкарыстання ў [[паляванне|паляванні]]; |
||
* [[Аўтамат, зброя|Аўтаматы]] (штурмавыя вінтоўкі) — аўтаматычная агнястрэльная зброя, пад прамежкавы патрон (дульная энергія большая за пісталетны, але меншая за вінтовачны патрон); |
* [[Аўтамат, зброя|Аўтаматы]] (штурмавыя вінтоўкі) — аўтаматычная агнястрэльная зброя, пад прамежкавы патрон (дульная энергія большая за пісталетны, але меншая за вінтовачны патрон); |
||
* [[Пісталет-кулямёт|Пісталеты-кулямёты]] — аўтаматычная стралковая зброя, у якой у якасці боепрыпасу выкарыстоўваецца пісталетны патрон. Зрэдку, пісталеты-кулямёты завуць аўтаматамі; |
* [[Пісталет-кулямёт|Пісталеты-кулямёты]] — аўтаматычная стралковая зброя, у якой у якасці боепрыпасу выкарыстоўваецца пісталетны патрон. Зрэдку, пісталеты-кулямёты завуць аўтаматамі; |
Версія ад 20:09, 19 кастрычніка 2012
Стралковая зброя — стволавая зброя калібрам менш 20 мм, прызначаннная для кідання кулі, дробі ці карцечы.
Класіфікацыя
Стралковая агнястрэльная зброя звычайна класіфікуецца па наступных характарыстыках:
Па мэтавым прызначэнні
- Вінтоўкі (стрэльбы, карабіны) — даўгаствольная агнястрэльная зброя, прызначаная для ўзбраення пяхоты, для вядзення агнявога бою, а таксама для дзеянняў у рукапашным баі (штыком і прыкладам), або выкарыстання ў паляванні;
- Аўтаматы (штурмавыя вінтоўкі) — аўтаматычная агнястрэльная зброя, пад прамежкавы патрон (дульная энергія большая за пісталетны, але меншая за вінтовачны патрон);
- Пісталеты-кулямёты — аўтаматычная стралковая зброя, у якой у якасці боепрыпасу выкарыстоўваецца пісталетны патрон. Зрэдку, пісталеты-кулямёты завуць аўтаматамі;
- Кулямёты — аўтаматычная агнястрэльная зброя, якая адрозніваецца высокай шчыльнасцю агню, вялікім аб'ёмам падрыхтаваных боепрыпасаў і магчымасцю весці доўгі аўтаматычны агонь. Ствалы кулямётаў, як правіла, маюць сродкі астуджэння (паветраныя або вадзяныя радыятары);
- Пісталеты — стралковая зброя канструктыўна прызначаная для ўтрымання і кіраўніцтва пры стральбе адной рукой, а таксама прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях (часцей за ўсё 25—50 м);
- Рэвальверы — кароткастволавая агнястрэльная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях. Адметнай канструктыўнай асаблівасцю рэвальвераў, якая адрознівае іх ад пісталетаў, з'яўляецца барабанны спосаб падачы патронаў. Часта ва ўжытку рэвальверы класіфікуюцца як пісталеты;
- Атыповая зброя — самаробная агнястрэльная зброя (абрэзы, самапалы, самаробныя пісталеты і рэвальверы і іншыя агнястрэльныя прылады).
Дзяржаўныя стандарты
ДАСТ 28653-90 «Зброя стралковая. Тэрміны і азначэнні» …
- 32. Вінтоўка — Наразная стралковая зброя, канструктыўна прызначаная для ўтрымання і кіравання пры стральбе двума рукамі з упорам прыклада ў плячо
- 35. Карабін — Палегчаная вінтоўка са скарочаным ствалом
- 36. Аўтамат — Аўтаматычны карабін
- 37. Пісталет-кулямёт — Аўтамат, у канструкцыі якога прадугледжана стральба пісталетнымі патронамі
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).