Сястра (раман): Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)
|
Версія ад 11:54, 28 кастрычніка 2012
«Сястра» — першы раман Кузьмы Чорнага, апублікаваны ў 1927—1928 гг. у часопісе «Узвышша». У гэтым творы аўтар раскрывае тэмы рэвалюцыі і паслярэвалюцыйнай сучаснасці, горада і вёскі, новага чалавека[1]. Гэта найбольш «гарадскі» і найбольш «інтэлігенцкі» па матэрыяле з усіх раманаў К. Чорнага[1].
На думку М. Тычыны, у гэтым рамане пісьменнік правяраў на трываласць асновы старога гуманізму ў новых гістарычных умовах[2]. Вобраз Мані Ірмалевіч («сястры») з'яўляецца ўвасабленнем душэўнасці, высокай духоўнасці, жаноцкасці і хараства.