Міхась Тычына
Міхась Тычына | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 лютага 1943 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Мітрафанавіч Тычына[d] |
Жонка | Ала Канстанцінаўна Кабаковіч |
Дзеці | Ганна Мікалаеўна Кісліцына |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Міхась Аляксандравіч Тычына (10 лютага 1943, пас. Ленінскі, Алданскі раён, Якуція) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец в. Завалочыцы ў 1930 г. быў высланы як кулак у Алданскі раён ЯАССР; маці, Алашкіна Кацярына Сцяпанаўна (руская) як кулачка была выслана тады ж. Брат архітэктара Уладзіміра Тычыны, стрыечны брат беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча[1]. У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1964—1965). Закончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970). Цяпер працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі. З 1994 года выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў (брэсцкая абласная газета «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс «Маладосць»). Спецыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Доктар філалагічных навук.
- Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1976)
- Член Беларускага ПЭН-Цэнтра (з 1989).
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Дажынкі. Аповесць і апавяданні. Мн., 1979
- Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм. (з В. Жураўлёвым). Мн., 1982
- Змена квадры: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. Мн., 1983
- Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага. Мн., 1984
- Час прозы: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. Мн., 1988
- Аляксандр Пушкін і Якуб Колас. Мн., 1999
- Якуб Колас і руская літаратура першай паловы XIX ст.: Дыс….д-ра філал.навук. Мн., 2000
- Карані і крона: Фальклор і літаратура. 2-е, дапрац. выд. Мн., 2002 (1-е выд.: 1991)
- Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. 2-е, дапрац. выд. Мн., 2004 (1-е выд.: 1973).
- Беларуская літаратура і свет: Папулярныя нарысы (з Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам). Мн., 2006
- Літаратура пераходнага перыяду: Тэарэт. асновы гіст.-літ. працэсу [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2007
- Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2010
- Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2011
- Вялікія і Малыя Тычыны: легенды і рэальнасць: [зборнік літаратурна-дакументальных матэрыялаў пра беларускі і ўкраінскі род Тычынаў]. Мн., 2011
- Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння. Мн., 2012
- Філасофія літаратуры. Беларускі варыянт. Мн., 2014
- Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння. (З Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам), 2014
- Народ і вайна. Мн., 2015
- Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагоддзя. (З Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам), 2015.
Зноскі
- ↑ Аповяд пра жыццё і смерць // НАША СЛОВА №31 (1026) 3 жніўня 2011 г.
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
- Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Дактары філалагічных навук
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна