Іаан Наўгародскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.5.4) (робат змяніў: en:Ilya (Archbishop of Novgorod) |
др + iw sr |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
[[it:Giovanni di Novgorod]] |
[[it:Giovanni di Novgorod]] |
||
[[ru:Иоанн (архиепископ Новгородский)]] |
[[ru:Иоанн (архиепископ Новгородский)]] |
||
[[sr:Јован Новгородски]] |
Версія ад 15:32, 3 снежня 2012
Іаан II (да прыняцця схімы Ілля;? - 7 верасня 1186) — архіепіскап Вяліканаўгародскі і Пскоўскі (з 1165); святы Рускай царквы, шануецца ў абліччы свяціцеляў.
Нарадзіўся ў Ноўгарадзе. Быў спачатку прэсвітэрам пры царкве святога Уласія. Праславіўшыся набожнымі подзвігамі, Іаан пасля смерці святога Аркадзя быў абраны наўгародцамі на епіскапскую кафедру.
У 1165 быў узведзены ў сан архіепіскапа, які захоўваўся за наступнымі наўгародскімі уладарамі. Разам з братам Гаўрыілам (у манастве Рыгорам), пабудаваў некалькі цэркваў (сярод іх царква Дабравешчання ў Аркажах, пабудаваная ў 1179 за 70 дзён, верагодна, да 10-гадовага юбілею перамогі наўгародцаў над Суздальскім войскам).
У 1185 Ілля прыняў схіму і імя Іаан; ў наступным годзе ён памёр. Мошчы яго адкрыты ў 1439 годзе ў наўгародскім Сафійскім саборы і архіепіскапам Наўгародскім Яўфіміем ўстаноўлена мясцовае святкаванне.
Праслаўлены на Саборы 1547 пры мітрапаліце Маскоўскім Макарыю як агульнарасійскі святы. Памяць святога Іаана святкуецца 7 верасня па юліянскім календары.
Спасылкі
- Іаан (Ілля), архібіскуп Наўгародскі на сайце Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскага Дому) РАН
- Свяціцель Іаан на сайце Рускае Праваслаўе
- Свяціцель Іаан, архібіскуп Наўгародскі