Параскева Полацкая: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др вікіфікацыя |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Параске́ва Полацкая''', іначай '''Еўпра́ксія''', '''Праксе́дзіс''' і '''Праксе́да''' (?, [[Полацк]] — |
'''Параске́ва Полацкая''', іначай '''Еўпра́ксія''', '''Праксе́дзіс''' і '''Праксе́да''' (?, [[Полацк]] — {{ДС|12|11|1239}}, [[Рым]]) — легендарная полацкая князёўна 13 ст., святая (1273) каталіцкай, грэка-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. |
||
Існаванне асобы Параскевы выклікае сумлевы храністаў і даследчыкаў, пачынаючы са [[Мацей Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскага]]. Паводле непацверджаных звестак у значна пазнейшых (16 ст.) летапісах і апавяданнях, Параскева была полацкай князёўнай, дачкой Рагволода (Васіля), пастрыглася ў манахіні, 7 гадоў жыла пры полацкай царкве Спаса, потым здзейсніла паломніцтва ў Рым (мажліва, ратуючыся ад татараў), пражыла «свята» у Рыме некалькі гадоў, атрымала ад папы [[Аляксандр VI, Папа Рымскі|Аляксандра VI]] часціцу дрэва Святога Крыжа, якую выслала ў Полацак, дзе тую паклалі ў крыжападобны каўчэг з надпісам, памерла ў Рыме. Пасля строгага разгляду цудаў папам [[Рыгор X, Папа Рымскі|Рыгорам X]] далучана да ліку святых (1273). |

Версія ад 03:18, 19 студзеня 2013
Параске́ва Полацкая, іначай Еўпра́ксія, Праксе́дзіс і Праксе́да (?, Полацк — 12 лістапада 1239, Рым) — легендарная полацкая князёўна 13 ст., святая (1273) каталіцкай, грэка-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.
Існаванне асобы Параскевы выклікае сумлевы храністаў і даследчыкаў, пачынаючы са Стрыйкоўскага. Паводле непацверджаных звестак у значна пазнейшых (16 ст.) летапісах і апавяданнях, Параскева была полацкай князёўнай, дачкой Рагволода (Васіля), пастрыглася ў манахіні, 7 гадоў жыла пры полацкай царкве Спаса, потым здзейсніла паломніцтва ў Рым (мажліва, ратуючыся ад татараў), пражыла «свята» у Рыме некалькі гадоў, атрымала ад папы Аляксандра VI часціцу дрэва Святога Крыжа, якую выслала ў Полацак, дзе тую паклалі ў крыжападобны каўчэг з надпісам, памерла ў Рыме. Пасля строгага разгляду цудаў папам Рыгорам X далучана да ліку святых (1273).
Мяркуецца, аднак, што насамрэч Параскева Полацкая не існавала, а яе правобразамі былі святая Еўфрасіння Полацкая, святая Параскева (Пракседа) Рымлянка (шануецца 26 ліпеня) і Еўпраксія (Звеніслава Барысаўна), стрыечная сястра Еўфрасінні. Звесткі пра іх у скажоным выглядзе дайшлі да храністаў 16 ст., змяшаліся ў адну постаць, якую потым пачалі блытаць з святой Пракседай Рымлянкай.
Літаратура
- Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с. — ISBN 985-6734-28-2. С. 106—111.