Мацей Стрыйкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мацей Стрыйкоўскі
Maciej Stryjkowski.JPG
Мацей Стрыйкоўскі (гравюра, 1582)
Род дзейнасці:

гісторык, паэт, пісьменнік, дыпламат, святар

Дата нараджэння:

21 сакавіка 1547(1547-03-21)[1]

Месца нараджэння:

Стрыкаў

Падданства:

Сцяг Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая

Дата смерці:

паміж 21 кастрычніка 1586 і 1593

Commons-logo.svg Мацей Стрыйкоўскі на Вікісховішчы

Мацей Стрыйкоўскі (польск.: Maciej Stryjkowski; 1547, Стрыкаў, Мазовія1593) — польскі гісторык, паэт і пісьменнік і дыпламат, каталіцкі святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду. У 1561 скончыў прыхадскую школу ў Бжэзінах. У 15671570 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Большую частку жыцця правёў на землях ВКЛ. Служыў у вялікалітоўскім войску, магчыма, удзельнічаў ва ўзяцці Улы (жнівень 1568) і абароне Віцебска (верасень 1568). У 1572—1574 служыў у віцебскім гарнізоне пад начальствам Аляксандра Гваньіні, у гэты час пачаў працу над гісторыяй ВКЛ. Пад канец службы здзейсніў падарожжа па Заходняй Дзвіне. У 1574 прыняў пасвячэнне на капелана. У 1574—1575 быў у складзе пасольства А. Тарноўскага ў Асманскую імперыю. У 1576—1578 жыў пры двары Алелькавічаў у Капылі і Слуцку. У 1579 з пратэкцыі Мельхіёра Гедройца стаў канонікам Жамойцкім (у Медніках) і пробашчам у Юрбарку. Найбольш вядомая праца — Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582).

Творчасць[2][правіць | правіць зыходнік]

У 1574 г. Мацей Стрыйкоўскі выдаў сваю першую паэму — «Ганец цноты». У 1577 г. ім напісана другая паэма, якая не была надрукавана — «Пра пачаткі і справы рыцарскія слаўнага народа літоўскага». Паэма апісвала падзеі з гісторыі ВКЛ і абапіралася на «Хроніку Быхаўца». Наступнай паэмай Стрыйкоўскага стала «Бітва на Уле», якая была прысвечана разгрому маскоўскага войска. Аўтар удакладняе сюжэт пра смерць маскоўскага ваяводы Шуйскага ад рукі простага беларускага селяніна: гэты селянін затым быў пакараны гетманам Радзівілам за рабаўніцтва забітага.

У 1578 г. у Кракаве выйшла праца Аляксандра Гваньіні «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі». Мацей Стрыйкоўскі абвінаваціў Гваньіні — свайго колішніга камандзіра — у плагіяце. Сучасныя спецыялісты не падтрымліваюць гэтае абвінавачванне. Сапраўды, Гваньіні шмат запазычыў у Стрыйкоўскага, у яго творы сустракаецца вялікая колькасць цытат. Аднак у тыя часы цытаванне папярэднікаў было нормай, а «Хроніка...» ўтрымлівала таксама ўласныя напрацоўкі Гваньіні.

Працай жыцця Мацея Стрыйкоўскага стала «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі», выдадзеная ў 1582 г. Аўтар абапіраўся як на вядомыя, так і страчаныя зараз летапісы, выкарыстоўваў дакументы з архіваў сваіх апекуноў — магнатаў Хадкевічаў, Алелькавічаў. Стрыйкоўскі імкнуўся аб’яднаць два гістарычныя міфы шляхты Рэчы Паспалітай: польскі «сармацкі» (аб паходжанні шляхты ад сарматаў) і літоўскі «рымскі» (аб прыбыццё жамойцкай шляхты з Рыма). Сумяшчэнне адбылося наступным чынам: на думку аўтара, група шляхты, якая прыбыла з Рыма, сустрэлася з мясцовым сармацкім насельніцтвам і была ім асімілявана.

Мацей Стрыйкоўскі напісаў першую надрукаваную хроніку Вялікага Княства Літоўскага і стаў першым гістарыёграфам ВКЛ. Працяглы час яго не лічылі вартым даверу аўтарам. Зараз яго творы прызнаны сур’ёзнымі і важнымі гістарычнымі крыніцамі, а сам ён — сапраўдным храністам, прадаўжальнікам працы летапісцаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Goniec cnoty (Кракаў, 1574)[3]
  • O początkach… sprawach rycerskiego sławnego narodu litewskiego (1577, засталася ў рукапісе; выд. 1978)[4]
  • Sarmatiae Europeae descriptio (1578)[5]
  • Kronika Polska, Litewska, Żmudzka i wszystkiej Rusi (Кёнігсберг, 1582; выд. 3, 1846)[6]

Зноскі

  1. http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb15513764t
  2. Тэкст напісан у адправеднасці з фільмам «Гісторыя пад знакам «Пагоні». Ч. 78: Мацей Стрыйкоўскі — першы гістарыёграф ВКЛ
  3. Генеалагічная паэма прысвечаная валадарам Польшчы і ВКЛ.
  4. Вялікая эпічная паэма. Апісвае падзеі ў ВКЛ, у значнай частцы тоесная Хроніцы Быхаўца.
  5. Першапачаткова выдана пад імем Аляксандра Гваньіні, начальніка М. Стрыйкоўскага, аўтарства апошняга даведзена праз суд.
  6. Апісвае падзеі ў Рэчы Паспалітай да 1581, аздоблена вершаванымі ўстаўкамі асабістага сачынення па польскай мове. З'яўляецца кампіляцыяй хронік Яна Длугаша, Мацея Мехавіты і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wojtkowiak, Z. Maciej Stryjkowski — dziejopis Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1990. (польск.)
  • Семянчук А. Мацей Стрыйкоўскі // Вялікае Княства Літоўскае. У 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 638. — 788 с.: іл. с. — ISBN 985-11-0378-0