Апавяданне: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат зьмяніў ms:Cerpen на ms:Cerita pendek |
др робат дадаў: fy:Koart ferhaal |
||
Радок 36: | Радок 36: | ||
[[fi:Novelli]] |
[[fi:Novelli]] |
||
[[fr:Nouvelle]] |
[[fr:Nouvelle]] |
||
[[fy:Koart ferhaal]] |
|||
[[gan:短篇小說]] |
[[gan:短篇小說]] |
||
[[gn:Mombe'urã]] |
[[gn:Mombe'urã]] |
Версія ад 21:48, 22 лютага 2013
Апавяда́нне — невялікі празаічны твор, сюжэт якога грунтуецца на пэўным (рэдка некалькіх) эпізодзе з жыцця аднаго (часам некалькіх) персанажа.
Невялікія памеры апавядання патрабуюць неразгалінаванага, як правіла, адналінейнага, выразнага па будове сюжэту. Характары паказаны пераважна ў сфарміраваным выглядзе. Апісанняў мала, яны кароткія, лаканічныя. Важную ролю адыгрывае мастацкая дэталь (дэталь побыту, псіхалагічная дэталь і інш.).
Апавяданне вельмі блізка да навэлы. Часам навэлу лічаць разнавіднасцю апавядання. Адрозніваецца апавяданне ад навэлы выразнай кампазіцыяй, наяўнасцю апісанняў, разважанняў, адступленняў. Канфлікт у апавяданні, калі ёсць, то не такі востры, як у навэле. Аповед у апавяданні часта вядзецца ад асобы апавядальніка.
Генезіс апавяданне — у сагах, нарысах, апавядальных творах антычнай гістарыяграфіі, хроніках, легендах. Як самастойны жанр апавяданне аформілася ў 19 ст. З таго часу і да сёння — гэта прадуктыўны жанр мастацкай літаратуры.
Крыніца
- Літературознавчий словник-довідник за редакцією Р. Т. Гром'яка, Ю. І. Коваліва, В. І. Теремка. — К.: ВЦ «Академія», 2007