Літаратура

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Літарату́ралац.: litteratura, што значыць напісанае) — уся слоўная творчасць, зафіксаваная пісьмовым ці друкарскім спосабам; адзін з відаў мастацтва — мастацтва слова. У шырокім значэнні літаратура — уся пісьменнасць наогул (тэхнічная, медыцынская, палітычная, рэлігійная, канцылярская, эпісталярная), у вузкім — толькі творы мастацкай пісьменнасці. Літаратура вылучаецца ў сістэме мастацкай культуры асаблівымі магчымасцямі глыбокага і рознабаковага адлюстравання жыцця і моцнага ўздзеяння на яго, а таксама асблівай грамадскай значнасцю суб'екту творчасці.

Класіфікацыі літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Паводле зместу:

  • мастацкая (падзяляецца на вусна-паэтычную творчасць (фальклор) і пісьмовую)
  • інфармацыйна-даведачная
  • навукова-тэхнічная

Паводле прызначэння:

  • навучальная
  • тэхнічная
  • публіцыстычная і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)