Маскоўская сінекліза: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2008323 (translate me)
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Геалогія Расіі]]
[[Катэгорыя:Геалогія Расіі]]
[[Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская платформа]]
[[Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская платформа]]

[[ru:Московская синеклиза]]

Версія ад 12:22, 10 сакавіка 2013

Маскоўская сінекліза — найбуйнейшая адмоўная тэктанічная структура плітнага этапу развіцця Усходне-Еўрапейскай платформы.

Знаходзіцца ў заходняй частцы Рускай пліты. Плошча больш за 1 млн. км². Абмежавана на паўднёвым захадзе Латвійскай седлавінай і Беларускай антэклізай, на поўдні — Варонежскай антэклізай, на паўднёвым усходзе — Волга-Уральскай антэклізай.

Запоўнена адкладамі верхняга пратэразою, палеазою, меза-кайназою. Фарміраванне сінеклізы адбывалася ў познабайкальскую і герцынскую эпохі складкавасці, галоўны этап працякаў з сярэдняга да позняга дэвону.

Сярод карбонавых адкладаў пашыраны буры вугаль (Падмаскоўны вугальны басейн). 3 юрскімі і мелавымі адкладамі звязаны радовішчы шкловых і фармовачных пяскоў. Да Маскоўскай сінеклізы прымеркаваны гідрагеалагічны басейн з вялікімі запасамі прэснай вады.

Літаратура

  • Клімовіч І. Маскоўская сінекліза // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.