Генры Джозеф Вуд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '250px|thumb|Генры Вуд '''Генры Джозеф Вуд''' ({{ДН|3|3|1869}}, Лондан - {{ДС|19|8|1944}}, Хітч...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:50, 28 чэрвеня 2013

Генры Вуд

Генры Джозеф Вуд (3 сакавіка 1869, Лондан - 19 жніўня 1944, Хітчын, Хартфардшыр) — англійскі дырыжор. Доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1926).

Біяграфія

Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1886-88). Дэбютаваў як дырыжор ў 1889. З 1895 дырыжыраваў агульнадаступнымі так званымі праменад-канцэртамі (кіраваў імі да апошніх дзён жыцця) і "нядзельнымі" у Лондане. Вуд шмат зрабіў для папулярызацыі сімфанічнай музыкі і развіцця аркестравай культуры ў Англіі: кіраваў сімфанічнымі аркестрамі і музычнымі фестывалямі ў розных гарадах краіны, дырыжыраваў опернымі спектаклямі; гастраляваў у ЗША. З 1923 прафесар Каралеўскай акадэміі музыкі.