Польскае Радыё Баранавічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Узята з be-x, аўтарства Raviaka Ruslan і інш.
(Няма розніцы)

Версія ад 10:05, 3 кастрычніка 2008

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 — радыёстанцыя ў Баранавічах, створаная ўладамі Польшчы ў 1938.

Радыёстанцыя пачала працу 30 кастрычніка 1938 году на хвалі 577 м. Мела дзве мачты вышынёю 141 м.

Падчас Другой Сусветнай вайны, 15 верасня 1939 нямецкая авіяцыя нанесла паветраны ўдар па радыёстанцыі. Аднак тая не была пашкоджана, а, дзякуючы ўдалым дзеянням польскай супрацьпаветранай абароны, адзін самалёт быў падбіты.

Пасля прыходу Чырвонай арміі радыёстанцыя працягвала працу, прапагандуючы савецкія каштоўнасці. Вяшчала яна і падчас нямецкай акупацыі. Па адыходзе нацыстаў радыёвежы былі ўзарваныя.

Пасля вайны выкарыстоўвалася дзеля глушэння заходніх радыёстанцый. Пасля распаду СССР будынак станцыі займае мясцовае тэлебачанне «Інтэкс ТБ». Вежы станцыі выкарыстоўваюцца для ўзмацнення сігналаў беларускіх FM-станцый.

У Сеціве