Караль Ельскі (скульптар): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
др →Біяграфія |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Бацька мастакоў і скульптараў [[Ян Ельскі|Яна]] і [[Казімір Ельскі|Казіміра Ельскіх]]. |
|||
== Творчасць == |
== Творчасць == |
Версія ад 21:52, 14 кастрычніка 2015
Караль Ельскі | |
---|---|
Karol Jelski | |
скульптар | |
Род дзейнасці | скульптар |
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | 1824 |
Месца смерці | Вільня |
Грамадзянства | |
Дзеці | Казімір Ельскі |
Ка́раль Е́льскі (да 1749—1824/1825, Вільня) — вялікалітоўскі мастак і скульптар канца XVIII—XIX ст.
Біяграфія
Бацька мастакоў і скульптараў Яна і Казіміра Ельскіх.
Творчасць
Прадстаўнік класіцызму.
Аўтар аздобы стукавай лепкай палацу ў Заслаўі, скульптурных твораў у Кухцічах, Цэпры, для касцёла бернардынцаў у Троках, надмагілля з партрэтным медальёнам К. Спампапі ў базыльянскай царкве у в. Чапцы паблізу Нясвіжа. Таксама стварыў (1786—1792) скульптуры св. Казіміра (з паўднёвага боку), св. Алены (у цэнтры) і св. Станіслава (з паўночнага боку) для франтона кафедральнага сабора св. Станіслава і Уладзіслава ў Вільні[1][2]. У 1950 годзе скульптуры былі зняты, а ў 1997 годзе адноўлены скульптарам С. Кузмам.
Атрымаў у свой час прафесійную падрыхтоўку ў вядомых музыкантаў Кіфелінга і Дашчынскага. Скрыпач-аматар. Аўтар некалькіх скрыпічных канцэртаў і інструментальных п'ес, паланэзаў «Паланэз 1837 года» для скрыпкі і «Паланэз Рэ мажор» для фартэпіяна.
Зноскі
- ↑ Arkikatedros istorija (літ.)
- ↑ Vilniaus arkikatedra (літ.)