Аванпост прагрэсу: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Літаратурны твор |Назва = Аванпост прагрэсу |Назва-арыгінал = An Outpost of Progress |Выя...'
Тэг: першае рэдагаванне
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
|Жанр = апавяданне
|Жанр = апавяданне
|Аўтар = [[Джозэф Конрад]]
|Аўтар = [[Джозэф Конрад]]
|Мова арыгіналу = англійская мова|англійская
|Мова арыгіналу = англійская
|Напісаны = [[1897]]
|Напісаны = [[1897]]
|Публікацыя =
|Публікацыя =

Версія ад 22:49, 31 жніўня 2016

Аванпост прагрэсу
An Outpost of Progress
Выданне
Жанр апавяданне
Аўтар Джозэф Конрад
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1897
Дата першай публікацыі 1897
Апублікаваны ў Tales of Unrest[d]

Аванпост прагрэсу (англ.: An Outpost of Progress) — апавяданне брытанскага пісьменніка Джозэфа Конрада. Упершыню было апублікавана ў часопісе Cosmopolis: A Literary Review у 1897, потым увайшло ў склад зборніка «Tales of Unrest». На беларускую мову было перакладзена Паўлам Донавым у 2013.

Сюжэт

Апавяданне пачынаецца з прыбыцця двух еўрапейцаў, былога тэлеграфіста Каера і былога кавалерыста Карлье, якія працуюць на невядомую Вялікую Гандлёвую Кампанію, на аддаленую гандлёвую станцыю ў афрыканскіх джунглях. Папярэдні агент памер ад ліхаманкі і станцыяй кіруе сьера-леонец па мянушцы Макола. Нягледзячы на пачатковую зацікаўленасць у рабоце, еўрапейцы хутка страчваюць энтузіязм, цалкам давяраюць кіраванне станцыяй Маколе, а самі цэлымі днямі лічаць час да вяртання парахода, абмяркоўваць прачытаныя кнігі і газеты, што засталіся ад нябожчыка-папярэдніка, ды разважаюць пра сваю цывілізацыйную місію. Жывуць яны за кошт ежы, што прыносяць ім жанчыны з тубыльнай вёскі па загадзе мясцовага старасты Гобілы, які часта да іх заходзіць, каб задаволіць цікаўнасць да жыцця прышэльцаў.

Пасля пяці месяцаў пасля высадкі на станцыю ўрываюцца рабаўнікі з Луанды, Макола дагаворваецца з імі аб продажы неграў-працаўнікоў Кампаніі ў абмен на слановую костку, і ноччу луандцы іх забіраюць, схапіўшы таксама і выпадковых тубыльцаў Гобілы. Карлье і Каер абураны апасродкаваным удзелам у гандлі рабамі, але ўсё ж згаджаюцца дапамагчы Маколе занесці костку на склад. Людзі Гобілы больш не заходзяць на станцыю і асыпаюць прышэльцаў градам стрэл, калі тыя спрабуюць зайсці ў іх вёску. Еўрапейцам прыходзіцца жыць на рацыёне з рысу і кавы, іх калоцяць хваробы і пакуты сумлення. Параход затрымліваецца, і ў адзін дзень паміж імі завязваецца спрэчка з-за рэшткаў кавы — Каер выпадкова забівае Карлье з рэвальвера. Ён праводзіць ноч, седзячы каля цела забітага, і страчвае розум. Калі на наступны дзень дырэктар Кампаніі сыходзіць з парахода, ён знаходзіць Каера, які павесіўся на крыжы на магіле першага агента.

Публікацыі на беларускай мове

  • Конрад Дж. Аванпост прагрэсу // Зоркі над вельдам: зборнік афрыканскіх апавяданняў / уклад. Ганна Янкута; рэд. Кацярына Маціеўская. — Мінск, 2015. — (Калекцыя ПрайдзіСвета)