Беларуская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларуская мова
Саманазва:

Беларуская мова

Краіны:

Беларусь Беларусь (6 340 047 чал.)
Расія Расія (316 тыс. чал.)
Польшча Польшча (40 тыс. чал.)
Літва Літва (30 тыс. чал.)
Украіна Украіна (55 тыс. чал.)
Канада Канада (меньш 10 тыс. чал.)
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША (дыяспара)
Ізраіль Ізраіль (дыяспара)

Рэгіёны:

Усходняя Еўропа

Афіцыйны статус:

Сцяг Беларусі Беларусь (дзяржаўная) Сцяг Польшчы Польшча (рэгіянальная):

Сцяг Чэхіі Чэхія (нац. менш.)[1]
Сцяг Украіны Украіна (нац. менш.)[2]

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Агульная колькасць носьбітаў:

каля 7 млн. чал.

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская група
Усходнеславянская падгрупа

Роднасныя мовы: руская, украінская

Пісьменнасць:

Кірыліца

Моўныя коды
ISO 639-1:

be

ISO 639-2:

bel

ISO 639-3:

bel

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, ўсходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Украіне і Расіі[3]. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі (Гл. таксама: Іншыя назвы беларускай мовы і Узаемныя ўплывы усходнеславянскіх моў).

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з'яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Сучасная беларуская літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гг. на аснове гаворак у шырокім наваколлі горада Мінска (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка[4] сярэднебеларускай групы дыялектаў беларускай мовы). Алфавіт літаратурнай мовы створан на аснове кірыліцы.

У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[5]: нормы беларускай мовы, распрацаванай у 1933 годзе і рэфармаванай у 1953 і 2008 гадах, і нормы, распрацаванай Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, т. зв. «тарашкевіцы».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Этнаграфічная карта беларусаў і беларускіх гаворак, складзеная Яўхімам Карскім (1903)

Беларуская мова з'яўляецца старажытнапісьменнай, бо гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стаго-ддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV—XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім, і была канчаткова сфармулявана ў канцы XIX—XX стагоддзяў.

Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы:

  • Праславянскі (да 13 ст.): у гэты перыяд пачынаюць фармавацца сучасныя ўсходнеславянскія мовы. Дадаткова ў расійскім і савецкім мовазнаўстве выдзяляецца перыяд існавання агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узнікненне каля 7—8 ст.). Існаванне такога перыяду ставіцца навукоўцамі пад пытанне, пачынаючы з пач. 20 ст.
  • Старабеларускі (13—18 ст.): абмяжоўваецца узнікненнем выразных адметнасцей фанетыкі (пачатак) і практычным знікненнем (канец) старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства.
  • Новабеларускі, або сучасны (з пачатку 19 ст.): сучасны этап беларускай літаратурнай мовы. Адным з першых даследчыкаў беларускай мовы быў Іван Аляксеевіч Нядзёшаў.

Колькасць носьбітаў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.

Удзельная вага асоб, якія размаўляюць па-беларуску дома (перапіс 2009)

Нягледзячы на тое, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі аб свабодным валоданні беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. у іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. у яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома» 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх, 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нац. груп (палякі, рускія, украінцы, татары)[6].

Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[7].

Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў (па стану на 2005 г.) паводле дадзеных Расійскай акадэміі навук

У Расіі Беларускую мову прызнаюць «вядомай ім мовай» 316 тыс. жыхароў, між іх 248 тыс. беларусаў (30,7 % агульнага ліку[8]). Ва Украіне Беларускую мову прызнаюць «роднай мовай» 55 тыс. беларусаў (19,7 % агульнага ліку[9]). У Польшчы Беларускую мову прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць дома» 40 тыс. жыхароў[10].

Лексіка беларускай мовы[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя. Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян. Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.

Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у XIII-XIV ст., або ўсяго каля сямісот гадоў таму. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.

Афіцыйны статус і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская мова з'яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Прэзідэнт рэспублікі А. Лукашэнка пры выкананні сваіх абавязкаў выкарыстоўвае амаль толькі рускую мову.

Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца, у асноўным, на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды.

Удзельная вага вучняў школ з беларускай мовай навучання, гарадскія/сельскія школы, 2009/10 н.г.

На працягу дзесяцігоддзя ў Беларусі штогод ідзе ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/11 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/02 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіны[11].

Польшча[правіць | правіць зыходнік]

Гміны ў Падляскім ваяводстве, у якіх уведзена альбо можна ўвесці беларускую мову як дапаможную (стан на 2010 год).

На тэрыторыі Польшчы паводле Закона аб нацыянальных і этнічных меншансцях ад 26 студзеня 2005 беларуская мова ўведзена ў якасці дапаможнай у зносінах паміж чыноўнікамі магістрата і насельніцтвам, як у вусным, так і ў пісьмовым варыянце на тэрыторыях:

Украіна[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская мова ўжываецца ў сёлах Ракітнаўскага раёна Ровеншчыны. У районе зафіксавана найвышэйшая ва Украіне доля беларускага насельніцтва. Паводле перапісу 2001 года беларусы складалі 15,4 % насельніцтва раёна (у 1989 — 20,0 %) і засяроджваліся пераважна ў паўночнай частцы раёна, сумежнай з Беларуссю[14][15].

Лінгвістычнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Фанетыка[правіць | правіць зыходнік]

Фанетычная сістэма сучаснай Беларускай мовы складаецца з 45 (54) фанем (гукаў): 6 галосных і 39 (48)[16] зычных.

Граматыка[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская мова флектыўная, г. зн. словы ў беларускай мове змяняюцца па граматычных катэгорыях з дапамогаю адмысловых марфем.

Выдзяляюцца часціны мовы:

Іменныя часціны маюць катэгорыі склону, роду і ліку.

Дзеяслоў мае катэгорыі часу, асобы і ліку, а ў асобных формах — стану, роду і склону.

Алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

Аа Бб Вв Гг Дд Ее Ёё Жж
Зз Іі Йй Кк Лл Мм Нн Оо
Пп Рр Сс Тт Уу Ўў Фф Хх
Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ Юю Яя

Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіта стараславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918 годзе і складаецца з 32 літар. Гістарычна ўжывалася таксама глагалічнае пісьмо (рэдка — да 11-12 ст.). Гістарычна існавалі традыцыі запісу беларускага тэксту беларускім лацінскім і беларускім арабскім пісьмом.

Існуюць некалькі распаўсюджаных сістэм раманізацыі беларускага тэксту, Гл. таксама: Раманізацыя беларускай мовы.

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Дыялекты беларускай мовы

Гістарычна навукоўцы пядзяляюць беларускую мову на два асноўныя дыялекты, паўночна-заходні і паўднёва-заходні, размежаваныя сярэднебеларускімі гаворкамі. Розныя варыянты адрозніваюцца характарам акання, наяўнасцю мяккага «р», дыфтонгаў, дзекання і цекання і г. д. Таксама існуюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны цалкам беларускамоўны тэлеканал «Белсат» дзейнічае ў Польшчы і транслюе свае перадачы на Беларусь праз спадарожнік Astra 4A, Eutelsat 33B і праз Інтэрнэт.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Белсат: Беларусаў прызналі паўнапраўнаю нацыянальнай меншасцю ў Чэхіі
  2. Закон України. Про засади державної мовної політики
  3. Таксама па-беларуску размаўляюць у Азербайджане, Канадзе, Эстоніі, Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, ЗША, Узбекістане, паводле звестак Этналога.
  4. Нарысы па гісторыі беларускай мовы / Рэдкал.: П. Ф. Глебка і [і інш.]. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — С. 17.
  5. Кампендыум…
  6. Звесткі ўсебеларускага перапісу 1999 г. http://belstat.gov.by/homep/en/census/.
  7. Этналог
  8. звесткі ўсерасійскага перапісу 2002 г.
  9. звесткі ўсеўкраінскага перапісу 2001 г.
  10. звесткі ўсяпольскага перапісу 2002 г.
  11. Артыкул «Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?»
  12. Urzędowy Rejestr Gmin, w których jest używany język pomocniczy
  13. Ніва № 8 (2754), 22 лютага 2009
  14. http://www.nn.by/2000/43/08.htm Білоруська Україна
  15. http://ukrcensus.gov.ua/results/general/language/rivne/Результати перепису населення 2001 року. Національний склад.
  16. Звычайна, падаецца лік 39, без уліку 9 падоўжаных варыянтаў зычных як «простых варыянтаў». Часам, не ўлічваюцца таксама рэдкія зычныя, таму можна сустрэць яшчэ меншы лік зычных. Лік 48 ахоплівае ўсе зычныя гукі, разам з варыяцыямі і рэдкімі, якія могуць мець фанетычнае значэнне ў сучаснай Беларускай мове

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.
  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
  • Жураўскі, А. І. Беларуская мова / А. І. Жураўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — С. 377—382.
  • Жураўскі, А. І. Беларуская мова / А. І. Жураўскі // Этнаграфія беларусаў: Энцыкл. — Мінск : БелСЭ, 1989. — С. 56—58.
  • Каліта І. У. Трасянка як моўны і культурны нігілізм. // Личность — слово — социум: материалы VIII Международной науч.-практ. конф. 28-29 апреля 2008 г., Минск: в 2 ч./отв. ред. Т. А. Фалалеева. — Минск : Паркус-Плюс, 2008, ч. 1., 256 с., ISSN 2076-4588, c. 105—110.
  • Калита И. В. Современная Беларусь: языки и национальная идентичность. Ústí nad Labem, ISBN 978-80-7414-324-3, 2010, 300 s. s. 112—190.
  • Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Мн. : Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. — 672 с. ISBN 985-482-033-5, ISBN 985-428-614-2.
  • Нарысы па гісторыі беларускай мовы : Дапаможнік для студэнтаў ВНУ / Рэдкал.: П. Ф. Глебка і [і інш.] ; АН Беларускай ССР. Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — 450 с.
  • Півторак Г. П. До питання про українсько-білоруську мовну взаємодію донаціонального періоду: (Досягнення, завдання і перспективи досліджень) // Мовознавство. — 1978. — № 3. — С. 31-40.
  • Півторак Г. П. Українська, білоруська, російська: Три мови — три історії // VІ Міжнародний конгрес україністів (Донецьк, 26 черв. — 1 лип. 2005 р.): Доповіді та повідомлення. — Кн. 5: Мовознавство. — К., 2007. — С. 521—529.
  • Півторак Г. П. Походження українців, росіян, білорусів та їхніх мов: Міфи і правда про трьох братів слов'янських зі «спільної колиски». — К.: Академія, 2001. — 152 с. (2-ге вид., доп. — К.: Арістей, 2004. — 180 с.).
  • Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси / Нац. акад. наук Беларуси. Ин-т языкознания им. Я. Коласа, Бел. респ. фонд фундамент. исслед. ; под ред. А. Н. Булыко, Л. П. Крысина. — Минск : Беларуская навука, 1999. — 246 с.
  • Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун. — Мінск : Выд-ва М-ва вышэйш., сярэд.спец. і праф.адукацыі БССР, 1963. — 339 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Беларуская мова