Шон О’Саліван: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Ігрок у снукер
{{Ігрок у снукер
| Імя = Шон О'Саліван
| Імя = Шон О'Саліван
| Арыгінал імя = Sean O'Sullivan
| Арыгінал імя = {{lang-en|Sean O'Sullivan}}
| Фота = Sean O'Sullivan PHC 2016-3.jpg
| Фота = Sean O'Sullivan PHC 2016-3.jpg
| Дата нараджэння = 29.04.1994
| Дата нараджэння = 29.04.1994

Версія ад 15:14, 14 снежня 2016

Шон О'Саліван
Снукер
Снукер

англ.: Sean O'Sullivan
Фота
 
Дата нараджэння: 29 красавіка 1994(1994-04-29) (29 гадоў)
Месца нараджэння: Лондан, Англія
Грамадзянства:  Англія
Прафесійная кар'ера: 2012—2014, 2015—...
Найвышэйшы рэйтынг: 72 (27.06.201610.07.2016)
Цяперашні рэйтынг: 91 (5 снежня 2016)
Прызавыя грошы: > £30,000
Найвышэйшая серыя: 142
(Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 (квал.))
Колькасць соценных серый: 16
Лепшы рэйтынгавы вынік: 1/16 фіналу
(Рыга Мастэрс 2016)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/48 фіналу (кв.) (2013)

Шон Фрэнсіс О'Саліван (англ.: Sean Francis O'Sullivan; нар. 29 красавіка 1994, Лондан, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/16 фіналу Рыга Мастэрс 2016 года.

Пачаў прафесійныя выступы ў 2011 годзе на нізкарэйтынгавых турнірах серыі Players Tour Championship і 7 разоў прабіваўся ў асноўныя стадыі спаборніцтваў, але не праходзіў далей за першы раунд. У 2012 годзе перамог на адным з турніраў Q-School і атрымаў месца сярод прафесіяналаў на два сезоны. У дэбютным сезоне ў мэйн-туры двойчы даходзіў да 1/32 фіналу спаборніцтваў PTC і да 1/32 фіналу рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Кітая, але не ўдзельнічаў у асноўных стадыях турніраў рэйтынгавага ўзроўню. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да 1/16 фіналу прафесійнага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі, а таксама дэбютаваў у асноўных стадыях рэйтынгавых турніраў, дайшоўшы да 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Індыі і чэмпіянату Вялікабрытаніі. У сезоне 2014/2015 пакінуў прафесійны статус, але працягваў выступаць на нізкарэйтынгавых спаборніцтвах у якасці аматара і ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу прафесійнага турніру на адкрытым чэмпіянаце Рыгі, а таксама ў чацвёрты раз дайшоў да 1/32 фіналу рэйтынгавага пяршынства на German Masters. У сезоне 2015/2016 вярнуўся ў мэйн-тур і яшчэ двойчы даходзіў да 1/32 фіналу рэйтынгавых турніраў на International Championship і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў наступным сезоне дэбютаваў у 1/16 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на Рыга Мастэрс і падняўся на найвышэйшае для сябе 72-е месца ў рэйтынгу.

У агульнай колькасці займаў 72-і радок у сусветным рэйтынгу два тыдні. За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 15 соценных брэйкаў і зарабіў больш за 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Спасылкі