Размовы з удзельнікам:Kalinowski

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Памер старонкі: 130 057, гл. Вікіпедыя:Архівацыя

Змест

Вітаем

Smiley head happy.svg Вітаем у Вікіпедыі!
Вельмі рады бачыць Вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што зараз робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошнія змены.
Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі ці ў суполку Фэйсбука або LJ, праз IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 09:22, 9 снежня 2013 (FET)

Крыніцы?[правіць зыходнік]

Вітаю. Правільна разумею, што напрыклад «Шон Мёрфі» — пераклад з АнглВікі? Плануеце, разумею ўсю маруднасць гэтага, ставіць зноскі на крыніцы, як гэта зроблена там ці ў Вас нейкі іншы падыход? --Максім Л. (размовы) 11:17, 16 снежня 2013 (FET)

Так, планую, калі артыкул будзе закончаны… па крайняй меры, планаваў :)
Добра, дайце ведаць тады, дапамагу расстаўляць :) --Максім Л. (размовы) 14:36, 16 снежня 2013 (FET)

Назвы[правіць зыходнік]

Вітаю. Назвы артыкулаў афармляюцца так: калі гэта турнір, то удакладненне праз коску, а не як у рускай Вікіпедыі у дужках. (замест Пул (більярд) трэба Пул, більярд). Калі гэта асоба, то павінна ўказвацца поўнае імя, як напрыклад, Марк Энтані Сэлбі замест Марк Сэлбі. Дзякуй за разуменне. --Artificial123 (размовы) 14:21, 18 снежня 2013 (FET)

Дзякую, а можна даведацца пра прычыны такіх дзіўных правілаў афармлення?--Kalinowski (размовы) 14:56, 18 снежня 2013 (FET)
Чытайце тут. Там шмат дыскусій. --Artificial123 (размовы) 15:26, 18 снежня 2013 (FET)
Вітаю. Ці ў планах у Вас напісаць пра найбольш вядомых гульцоў Мэйн-туру, як Стыў Дэвіс ці Джо Пэрат? --Artificial123 (размовы) 21:31, 25 снежня 2013 (FET)
Вядома, гэта абавязкова. Проста гэта настолькі багатыя асобы снукера, што неабходна вялікая колькасць часу. Хутка планую заняцца.--Kalinowski (размовы) 22:06, 25 снежня 2013 (FET)
Калі трэба дапамога, звяртайцеся. Я вельмі люблю снукер. --Artificial123 (размовы) 22:29, 25 снежня 2013 (FET)
Вялікі дзякуй. Абавязкова звярнуся :)--Kalinowski (размовы) 22:37, 25 снежня 2013 (FET)

Аўтадаглядальніцтва?[правіць зыходнік]

Вітаю, ці не будзеце Вы супраць атрымаць статус аўтадаглядчыка ці даглядчыка (на выбар; умовы на Вікіпедыя:Догляд)? --Максім Л. (размовы) 16:10, 9 студзеня 2014 (FET)

Буду вельмі ўдзячны за статус аўтадаглядчыка. Лічу, даглядчыкам мне быць пакуль ранавата :)--Kalinowski (размовы) 17:01, 9 студзеня 2014 (FET)
Сцяг выдаў. --Максім Л. (размовы) 19:08, 9 студзеня 2014 (FET)

Снукер[правіць зыходнік]

Вітаю. Вось вырашыў дапамагчы Вам і напісаў вось гэта пра аднаго з маіх любімых гульцоў. Нармальна? Калі ёсць заўвагі, звяртайцеся. --Artificial123 (размовы) 01:14, 19 студзеня 2014 (FET)

Дзякуй вялікі за дапамогу! Я, калі будзе час, паспрабую дапоўніць.--Kalinowski (размовы) 02:55, 19 студзеня 2014 (FET)
Раю азнаёміцца з гэтым раздзелам. Калі дапрацаваць трохі Ваш артыкул па GM 2014, ён будзе адпавядаць крытэрыям. --Artificial123 (размовы) 09:05, 3 лютага 2014 (FET)
Дзякую, паспрабую дапрацаваць) Падкажыце, калі ласка, потым трэба кудысьці падаваць заяўку? --Kalinowski (размовы) 15:07, 3 лютага 2014 (FET)
Вядома. Як дапрацуеце — напішаце мяне. --Artificial123 (размовы) 23:52, 12 лютага 2014 (FET)

Прагледзеў Ваш артыкул. Раю ўжо высунуць яго як кандыдат у добрыя ці выдатныя. --Artificial123 (размовы) 23:29, 13 лютага 2014 (FET)

Шчыра дзякую! Думаю, што ўжо да канца дапрацаваў артыкул. Засталося толькі зноскі расставіць.--Kalinowski (размовы) 23:53, 13 лютага 2014 (FET)

Вітаю. Раю карыстацца шаблонам {{пішу}} для таго, каб не было канфлікту правак. --Artificial123 (размовы) 18:06, 25 лютага 2014 (FET)

Дзякуй за параду. Трэба, напэўна, але пакуль не сутыкаўся з цяжкасцямі такімі.--Kalinowski (размовы) 20:16, 25 лютага 2014 (FET)

German Masters 2014[правіць зыходнік]

Hi Kalinowski, thanks for helping out with the translation. If you want, you can do so in the articles of 2011, 2012 and 2013. Greetings from Berlin. --LezFraniak (размовы) 18:24, 4 лютага 2014 (FET)

Hi LezFraniak, I will do it. Many thanks for the photos!--Kalinowski (размовы) 00:04, 5 лютага 2014 (FET)
Hi Kalinowski, you are welcome. check on commons fore more 2014 pictures later. there are 2 more people who were taking pictures, which are not uploaded yet. --LezFraniak (размовы) 00:40, 5 лютага 2014 (FET)
Hi Kalinowski, Barfisch has uploaded some photos from the final session and the ceremony. you might wanna check on commons for others. Greetings from Berlin. :-) --LezFraniak (размовы) 01:38, 13 мая 2014 (FET)
Hi LezFraniak, That is good news! Thank you. :) --Kalinowski (размовы) 09:21, 13 мая 2014 (FET)

Догляд[правіць зыходнік]

Вельмішаноўны сп. Kalinowski! Ці не супраць Вы атрымаць сцяг даглядчыка? --Artificial123 (размовы) 18:02, 21 лютага 2014 (FET)

Я вельмі ўдзячны Вам за такую ​​прапанову, але не думаю, што прынясу карысць у гэтай ролі… Часу не шмат і на свае артыкулы, каб яшчэ іншыя правяраць :) --Kalinowski (размовы) 22:40, 21 лютага 2014 (FET)
Я ж іншыя не вельмі правяраю :). Але вы зможаце пацвярджаць свае артыкулы, калі ў іх хтосьці ўнёс змены. --Artificial123 (размовы) 22:50, 21 лютага 2014 (FET)
Калі так, то вялікі дзякуй, буду рады!--Kalinowski (размовы) 23:10, 21 лютага 2014 (FET)
Вы не супраць? Тут неабходная згода. --Artificial123 (размовы) 23:20, 21 лютага 2014 (FET)
Згодны, канешне.--Kalinowski (размовы) 23:28, 21 лютага 2014 (FET)

Ордэн II ступені[правіць зыходнік]

Арнамент1.png
Арнамент1.png Працавітаму ўдзельніку Арнамент1.png
Арнамент1.png
За выдатны старт у Беларускай Вікіпедыі! Так трымаць!

-- Artificial123 (размовы) 14:29, 22 лютага 2014 (FET)

Дзякую! Вельмі прыемна.--Kalinowski (размовы) 14:54, 22 лютага 2014 (FET)

Усі Класік?[правіць зыходнік]

Вітаю. Чакаю артыкул і катэгорыю пра Усі Класік. Ці не лепш назваць іх Wuxi Classic? --Artificial123 (размовы) 21:31, 2 красавіка 2014 (FET)

Ня ведаю, я бы наогул усе замежныя назвы паспрабаваў перакласці, калі магчыма. Горад — Усі, Classic — Класік… Вось у выпадку German Masters, напрыклад, складана як-небудзь прыгожа перакласці, а тут, мне здаецца, нармальна.--Kalinowski (размовы) 22:06, 2 красавіка 2014 (FET)
Тады абавязкова стварыце перасылку. --Artificial123 (размовы) 22:16, 2 красавіка 2014 (FET)
Цалкам згодны, але, шчыра кажучы, не ведаю як гэта робіцца:) --Kalinowski (размовы) 22:21, 2 красавіка 2014 (FET)
Ствараеце старонку з назвай Wuxi Classic, снукер і упісваеце туды наступны код: #REDIRECT [[Усі Класік, снукер]]. --Artificial123 (размовы) 22:32, 2 красавіка 2014 (FET)
О. Вялікі дзякуй, зараз зраблю абавязкова!--Kalinowski (размовы) 22:33, 2 красавіка 2014 (FET)

Послуга[правіць зыходнік]

Сп. Kalinowski, можаце праверыць адзін артыкул, калі скончыцца China Open? У Вас з арфаграфіяй лепш, чым у мяне. --Artificial123 (размовы) 09:15, 6 красавіка 2014 (FET)

Магу, але баюся, што я таксама не лепшы кандыдат на такую працу :) --Kalinowski (размовы) 18:28, 6 красавіка 2014 (FET)
Спадзяюся, Вы хаця б беларус. А вось я не.

Справа вось у чым. Трэба праверыць гэты артыкул. Але ён яшчэ не скончаны. --Artificial123 (размовы) 18:53, 6 красавіка 2014 (FET)

Ну я сёння-заўтра пагляджу абавязкова, а Вы адкуль-небудзь перакладалі яго?--Kalinowski (размовы) 19:07, 6 красавіка 2014 (FET)
Так, з рускай Вікіпедыі. Але яшчэ кілабайт 100 засталося. --Artificial123 (размовы) 19:14, 6 красавіка 2014 (FET)
Я дапрацаваў, справа за малым. --Artificial123 (размовы) 22:34, 7 красавіка 2014 (FET)
Зараз чытаю, але баюся сёння ўсё не паспею, бо вельмі шмат матэрыялу --Kalinowski (размовы) 23:31, 7 красавіка 2014 (FET)
Так не абавязкова ўсё сёння. --Artificial123 (размовы) 23:37, 7 красавіка 2014 (FET)
Пытанне. Чаму вы замянілі прабелы паміж лічбамі комамі ў артыкуле пра Інданезію? Тыпу было 68 000 000, стала 68,000,000. --Artificial123 (размовы) 12:28, 12 красавіка 2014 (FET)
Мне здаецца, так лепш выглядае. Калі Вы не згодны, можаце назад паправіць :) --Kalinowski (размовы) 12:32, 12 красавіка 2014 (FET)

Арфаграфія[правіць зыходнік]

Пане Каліноўскі, прашу Вас звярнуць увагу на змены ў нарматыўным правапісе ад 2008 г. Справа ў тым, што ў вашым найвыдатнейшым артыкуле пра снукер я знайшоў шэраг памылак, як то: лідЭр, лідЭрства і г. д. У адпаведнасці з новымі правіламі гэтыя словы найчасцей пішуцца з «а» ў суфіксе: лідАр, камп'ютАр і г.д. Раю Вам набыць кніжку «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (цёмна-зялёная з сучасным гербом, кошт складае каля 20 000 рублёў) або азнаёміцца са зменамі ў правілах у сетцы. Іх, зрэшты, не так і многа. Не падумайце толькі, што я спрабую нейкім чынам прынізіць Вашыя якасці: хочацца проста, каб Вашыя выдатныя артыкулы былі дасканалымі ва ўсіх дачыненнях. =) З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:30, 8 красавіка 2014 (FET)

Вялікі дзякуй за параду, спадар Цярэшчанка. Абавязкова азнаёмлюся і паспрабую быць больш уважлівым. --Kalinowski (размовы) 00:09, 9 красавіка 2014 (FET)

Дуэйн Джонс[правіць зыходнік]

Пане Каліноўскі, Ваш артыкул «Дуэйн Джонс» выстаўлены на выдаленне. Калі ласка, звярніце ўвагу на абмеркаванне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:50, 17 красавіка 2014 (FET)

Дзякуй за апавяшчэнне, дапісаў прэамбулу. Калі яшчэ трэба дапісваць, скажыце калі ласка.--Kalinowski (размовы) 15:43, 17 красавіка 2014 (FET)
Артыкул зняты з выдалення. Калі ў Вас будзе час, дадайце яшчэ, калі ласка, дату і месца нараджэння снукерыста. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:58, 17 красавіка 2014 (FET)
Дадайце, калі ласка, інтэрвікі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:01, 17 красавіка 2014 (FET)

Артыкул Крыстафер Кеоган таксама выстаўлены на выдаленне тут. --Artificial123 (размовы) 15:18, 20 красавіка 2014 (FET)

Чэмпіянат свету па снукеру[правіць зыходнік]

Сп. Kalinowski, чакаю ад Вас шэдэўру пасля чэмпіянату свету! --Artificial123 (размовы) 15:17, 17 красавіка 2014 (FET)

Паспрабую не расчараваць Вас :)--Kalinowski (размовы) 15:44, 17 красавіка 2014 (FET)
Пачытаў Ваш артыкул і знайшоў там спасылку Ігор Фігейрэда. На які склад падае націск у імені, 1-ы ці 2-і? --Artificial123 (размовы) 19:54, 17 красавіка 2014 (FET)
Я лічу, што на трэці. Аналагічна з гэтым бразільцам: Гільермі Фігейрэду --Kalinowski (размовы) 20:13, 17 красавіка 2014 (FET)
А ў імені? --Artificial123 (размовы) 22:09, 17 красавіка 2014 (FET)
Зразумеў Вас :) Напэўна ўсё ж такі на першы склад, выпраўлю. --Kalinowski (размовы) 00:12, 18 красавіка 2014 (FET)
Прапаную Вам пасля ЧС давесці артыкул пра Стывена Хендры ці Роні О'Салівана да ўзроўню добрага. --Artificial123 (размовы) 11:49, 19 красавіка 2014 (FET)
Так, пасля чэмпіянату трэба будзе заняцца артыкуламі пра гульцоў. --Kalinowski (размовы) 13:19, 19 красавіка 2014 (FET)
Пачытаў артыкул. Не зразумеў, якая ў Дэя вышэйшая серыя. У раздзеле Соценныя серыі ў яго 130, а ў кваліфікацыя/соценныя серыі ў яго 106. Раздзел Соценныя серыі адлюстроўвае інфармацыю пра ўсе сенчуры ці толькі тыя, што адбыліся ў асноўнай сетцы?--Artificial123 (размовы) 11:17, 20 красавіка 2014 (FET)
У раздзеле Кваліфікацыя толькі сэнчуры, зробленыя ў кваліфікацыйных матчах, а ў разделе Соценныя серыі толькі серыі, зробленыя ў асноўнай сетцы --Kalinowski (размовы) 16:12, 20 красавіка 2014 (FET)
Тады было б нядрэнна стварыць асобны раздзел Соценныя серыі (агульныя), у якім і тыя, і тыя. --Artificial123 (размовы) 17:04, 20 красавіка 2014 (FET)
Традыцыйна заўсёды абасабляюць серыі, зробленыя ў кваліфікацыі, і серыі, зробленыя ў асноўнай стадыі. На чэмпіянаце свету, напрыклад, як раз класічная сістэма кваліфікацыі і, такім чынам, адзін снукерыст, які прайшоў на чэмпіянат, згуляў чатыры матчы а другі — адзін матч, а топ-15 увогуле ў кваліфікацыі не гулялі. Атрымліваецца, што недарэчна іх аб'ядноўваць, таму серыі з кваліфікацыі ўказваюцца проста для прыняцця да ўвагі. --Kalinowski (размовы) 17:40, 20 красавіка 2014 (FET)
Добра, зразумеў. --Artificial123 (размовы) 17:44, 20 красавіка 2014 (FET)
Сп. Kalinowski, калі скончыце найбольшы артыкул у нашай Вікі? -->Artificial123 (размовы) 15:56, 15 ліпеня 2014 (FET)
Планую ў ближэйшым часе, некалькі раздзелаў яшчэ трэба дапрацаваць і праставіць зноскі на крыніцы, што звычайна ў мяне займае амаль цэлы дзень. А дзе можна паглядзець найбольшыя артыкулы па аб'ёме? :) --Kalinowski (размовы) 16:11, 15 ліпеня 2014 (FET)
Зараз пашукаю. Як знайду — дам спасылку. Але гэта сапраўды найбольшы з вялікім адрывам. --Artificial123 (размовы) 16:17, 15 ліпеня 2014 (FET)
Вось. --Artificial123 (размовы) 16:22, 15 ліпеня 2014 (FET)

Паглядзеў артыкул. А чаму няма крыніц? Бо гэта выглядае як ОРИСС. --Artificial123 (размовы) 19:12, 18 ліпеня 2014 (FET)

Я крыніцы заўсёды расстаўляю, калі артыкул ужо гатовы, мне так лягчэй працаваць --Kalinowski (размовы) 19:21, 18 ліпеня 2014 (FET)

Класны артыкул! Мяркую, ён мае быць аднесены да выдатных. --JerzyKundrat (размовы) 23:51, 23 ліпеня 2014 (FET)

Мяркую, ён мае быць аднесены да АГ. --Artificial123 (размовы) 23:55, 23 ліпеня 2014 (FET)
Дзякуй Вам :) Вось заўтра напэўна паспрабую ўсё скончыць. --Kalinowski (размовы) 01:28, 24 ліпеня 2014 (FET)
Упэўнены, мы прагаласуем у той жа дзень. Дарэчы, я вось думаю, што наступным лагічным крокам была б дапрацоўка на зорку артыкула пра сам спорт. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:28, 24 ліпеня 2014 (FET)

А чаму German Masters?[правіць зыходнік]

Артыкул сапраўды выдатны, але крыху бянтэжыць тое, што абраны далёка не самы значны ў снукеры турнір. Ці можа праект разлічваць на разгорнутае апісанне Вамі ўсіх значных турніраў па снукеры ў 2014 г.? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:14, 24 красавіка 2014 (FET)

Так, я стараюся ствараць добрыя артыкулы пра ўсе снукерныя турніры. Проста тады часу было больш, вось і атрымалася так. Зараз пішу артыкул пра чэмпіянат свету, спадзяюся, ён будзе не горшым за той.--Kalinowski (размовы) 01:21, 24 красавіка 2014 (FET)
Выдатна! Пакажам усім скептыкам, што БелВікі можа быць лепшай за Англійскую і Рускую ў некаторых раздзелах))) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:24, 24 красавіка 2014 (FET)
Не зусім згодны наконт турніра. German Masters — нядрэнны турнір. Але, вядома, не такі прэстыжны, як Masters ці UK Championship. --Artificial123 (размовы) 01:26, 24 красавіка 2014 (FET)
О, Вы таксама прыхільнік снукеру? Дык можна стварыць проста скарбніцу для прыхільнікаў снукеру ў нашым раздзеле. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:33, 24 красавіка 2014 (FET)

Далейшыя планы[правіць зыходнік]

Кастусь (бо Каліноўскі), калі Вы скончыце з Вашымі геніяльнымі (не пабаюся гэтага слова, бо такога няма нават у ІнглішВікі) артыкуламі пра снукер і снукерыстаў, што Вы плануеце рабіць далей? Гэта не зусім мае дачыненне да нашай тут працы, а, хутчэй, мая банальная зацікаўленасць. Вы ідэальна валодаеце Вікі-разметкай і ствараецца даволі складаныя шаблоны, таму і цікаўлюся, якія Вашыя артыкулы падчытваць далей. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:30, 12 ліпеня 2014 (FET)

Прашу прабачэння, шаноўны спадар Цярэшчанка, але я не зразумеў, аб якіх планах Вы пытаецеся? --Kalinowski (размовы) 22:55, 12 ліпеня 2014 (FET)
Маю на ўвазе, што артыкулы пра снукер рана ці позна напішуцца цалкам. Вядома, трэба будзе апісваць турніры калі-нікалі, але ж працы на гэту тэму стане значна менш. Вось мне і цікава, якой тэматыкай Вы плануеце займацца на старонках Вікі пасля снукеру. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:07, 13 ліпеня 2014 (FET)
Гэта ў хуткім часе напэўна не здарыцца, каб усе артыкулы напісаліся цалкам :). Але калі так далёка глядзець у будучыню, я даволі ўпэўнена сябе адчываю ў тэмах пра розныя іншыя віды спорту, кінематограф, літаратуру. Толькі б часу было дастаткова. І вялікі дзякуй за высокую адзнаку маёй працы!--Kalinowski (размовы) 14:47, 13 ліпеня 2014 (FET)

Ордэн[правіць зыходнік]

Sport of athletics golden barnstar.png
Спартыўная зорка
За распрацоўку артыкулаў пра спорт. --Artificial123 (размовы) 00:47, 26 ліпеня 2014 (FET)

Постар[правіць зыходнік]

Наколькі я ведаю, слова «постер» з рускай мовы перакладаецца як «постар». --Artificial123 (размовы) 16:45, 10 верасня 2014 (FET)

Так, Вы маеце рацыю. Гэта ўсё новыя правілы, я не магу прывыкнуць да іх :) --Kalinowski (размовы) 16:49, 10 верасня 2014 (FET)
Для мяне яны ўсе новыя :) --Artificial123 (размовы) 16:52, 10 верасня 2014 (FET)

Заўважце, што прозвішчы, які пачынаюцца на Мак (Мак-Манус, напрыклад) пішуцца праз злучок. Калі ласка, зрабіце замену ў сваіх артыкулах. --Artificial123 (размовы) 11:58, 11 верасня 2014 (FET)

Добра, дзякуй за заўвагу. --Kalinowski (размовы) 12:33, 11 верасня 2014 (FET)

Глабальны ўліковы запіс[правіць зыходнік]

Не зразумела як гэта атрымалася, але запіс «Kalinowski BE» з'яўляецца глабальным, а запіс «Kalinowski» НЕ з'яўляецца глабальным. Таму ёсць пытанне, рэгістрацыі «Kalinowski» ў раздзелах be-x-old:, be:, en:, pl:, ru:, uk: рабілі Вы і ці з аднолькавым email-адрасам? Калі так, то раю ў беларускім раздзеле залагініцца як «Kalinowski», зайсці сюды Special:MergeAccount і аб'яднаць свае рэгістрацыі «Kalinowski» у адзін глабальны уліковы запіс. Потым пра «Kalinowski BE» можна проста забыцца, укладу на ім фактычна няма, і карыстацца «Kalinowski». Пасля аб'яднання рэгістрацыі ў іншых раздзелах будуць аўтаматычныя. Калі нешта не атрымаецца, звяртайцеся. --Максім Л. (размовы) 11:41, 2 кастрычніка 2014 (FET)

Справа ў тым, што ў раздзелах be-x-old:, be: і uk: рабіў я, а ў раздзелах en: і pl: — не. Таму, як я разумею, гэта мне не ўдасца зрабіць. --Kalinowski (размовы) 12:11, 2 кастрычніка 2014 (FET)
Ясна, паспрабуем зрабіць так, каб Вам аддалі Kalinowski ў en: і pl: --Максім Л. (размовы) 13:56, 2 кастрычніка 2014 (FET)
Урэшце, і Ваш Kalinowski і чужыя два адпавядаюць умовам, каб Вы ты двух маглі ўзурпаваць і далучыць да свайго. Заяўку на ўзурпацыю даваць цяпер можна толькі сюды. --Максім Л. (размовы) 15:36, 2 кастрычніка 2014 (FET)
Не зусім разумею, які запыт мне трэба даць. Там жа, наколькі я разумею, даюць запыты на перайменаванне акаўнтаў? --Kalinowski (размовы) 21:08, 2 кастрычніка 2014 (FET)
На ўзурпацыю таксама, як вынікае з шапкі, але прыклада запаўнення заяўкі і праўда няма. Паспрабую знайсці ў архіве. --Максім Л. (размовы) 14:38, 3 кастрычніка 2014 (FET)

Вітаю. Каб актывізаваць працэс, трэба з уліковага запісу Kalinowski_BE напісаць прыкладна такія паведамленні пра ўзурпацыю на старонкі размоў англійскага і польскага Каліноўскіх. Англійскі неактыўны з 2007, польскі — з 2008 года. І паспрабуйце яшчэ раз злучыць уліковыя запісы ў сваіх «Настройках», мабыць, пісаць англійскаму Каліноўскаму не спатрэбіцца. --Максім Л. (размовы) 22:00, 18 кастрычніка 2014 (FET)

Дзякуй за падрабязнае апісанне. Паведамленні напісаў. --Kalinowski (размовы) 00:00, 21 кастрычніка 2014 (FET)

Вітаю. Прабачце, забыўся на Вашу глабалізацыю, а англійскі і польскі Каліноўскія не адгукнуліся, т.б. акаўнты можна забраць. Для гэтага на старонкі размоў Kalinowski_BE у англійскай і польскай Вікіпедыях трэба пакінуць прыкладна такое паведамленне і падпісаць яго Kalinowski_BE:

== Confirmation ==
I want to move my all global edits in User:Kalinowski_BE into User:Kalinowski. --~~~~

Пасля змясціць два запыты (для en і pl) на ўзурпацыю і адначасова перайменаванне сюды (мусіць, можна і адзін запыт як тут). Узор запыту тут (першая форма з прыкладам запаўнення пад ёй). У параметр confirmation, вядома, запісваецца спасылка на старонку размоў, дзе Вы перад гэтым ужо пакінулі паведамленне Confirmation, калі запыт будзе адразу на два раздзела, то і спасылкі туды дзве. Ну і потым чакаць :) на ўз'яднанне акаўнтаў. --Максім Л. (размовы) 20:12, 14 студзеня 2015 (MSK)

Праверце, калі ласка, ці ўсё я правільна зрабіў? --Kalinowski (размовы) 21:30, 14 студзеня 2015 (MSK)
Не паспеў праверыць, ужо перайменавалі :) Цяпер зноў зайдзіце на Special:MergeAccount, паглядзіце стан глабальнага рахунку і калі трэба аб'яднайце. Польскі акаўнт здаецца сам аб'яднаўся, а англійскі — не, то мабыць зайдзіце як Kalinowski на Англійскую Вікіпедыю. --Максім Л. (размовы) 23:06, 14 студзеня 2015 (MSK)
Заходзіў ужо два разы на Англійскую, але ўсё роўна, наколькі я разумею, нешта не атрымалася з ёй… --Kalinowski (размовы) 01:32, 15 студзеня 2015 (MSK)
Не спрабавалі залагініцца праз Англійскую? Мабыць паспрабуйце і там зайдзіце на en:Special:MergeAccount і паглядзіце, што там. --Максім Л. (размовы) 10:33, 15 студзеня 2015 (MSK)
Не, я заходжу на Англійскую паспяхова. І, здаецца, што нармальна ўсё нават на en:Special:MergeAccount. Але тут ён усё роўна піша «The account named „Kalinowski“ could not be automatically confirmed as belonging to you on the following site; most likely it has a different password from your primary account: en.wikipedia.org». --Kalinowski (размовы) 10:53, 15 студзеня 2015 (MSK)
Хммм, а пароль на англійскім Kalinowski_BE і праўда адрозніваўся ад пароля на беларускім Kalinowski? Калі так, то ў англійскім акаўнце змяніце пароль на такі як у беларускім. Калі не, будзем звяртацца да сцюардаў. --Максім Л. (размовы) 16:07, 15 студзеня 2015 (MSK)
Праверыў, аднолькавыя, прычым там лічбы адны. --Kalinowski (размовы) 17:23, 15 студзеня 2015 (MSK)
Вітаю. Сцюард раіць паспрабаваць праз англійскі акаўнт змяніць глабальны пароль. --Максім Л. (размовы) 12:37, 18 студзеня 2015 (MSK)
Мне здаецца ўсё атрымалася :). Дзякуй Вам вялікі за дапамогу, спадар Максім. --Kalinowski (размовы) 14:33, 18 студзеня 2015 (MSK)
Урэшце, бінга! :) Няма за што, вельмі карысны досвед, Вам дзякуй за цярпенне. --Максім Л. (размовы) 15:03, 18 студзеня 2015 (MSK)

ДА і ВА[правіць зыходнік]

Будзьце больш актыўным у галасаваннях на ДА і ВА, а то некаторыя абмеркаванні доўжацца гадамі. --Artificial123 (размовы) 23:48, 13 кастрычніка 2014 (FET)

І не саромцеся галасаваць за ўласныя артыкулы: наша супольнасць занадта малая, каб праяўляць тут такую форму сціпласці: абмеркаванні сапраўды цягнуцца гадамі… --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:04, 14 кастрычніка 2014 (FET)
Добра, пастараюся. Але калі тэма таго ці іншага артыкула амаль невядомая мне, то цяжка меркаваць, цягне гэты артыкул на ДА ці не. --Kalinowski (размовы) 00:07, 14 кастрычніка 2014 (FET)
Тады хаця б глядзіце на афармленне і на наяўнасць крыніц на значныя сказы. --Artificial123 (размовы) 08:14, 14 кастрычніка 2014 (FET)

Афармленне[правіць зыходнік]

Вітаю. Зазначу, што існуюць шаблоны {{ref-ru}}, {{ref-en}} і г. д. Яны афармляюць мову у зносках так: (англ.) . Карыстайцеся, бо я заўважыў, што Вы проста пішаце тыпу (Англійская мова). --Artificial123 (размовы) 10:14, 18 кастрычніка 2014 (FET)

Дзякуй вялікі, буду ведаць!--Kalinowski (размовы) 10:17, 18 кастрычніка 2014 (FET)

Яшчэ парада: у шаблонах існуе падстаронка Дакументацыя. На ёй звычайна ўказваюць, як трэба прымяняць шаблон. --Artificial123 (размовы) 10:48, 21 кастрычніка 2014 (FET)

Я ведаю, напэўна можна так і зрабіць. Дзякуй. --Kalinowski (размовы) 12:40, 21 кастрычніка 2014 (FET)

Картка ракеты[правіць зыходнік]

Вітаю. Ведаю, што Вы ўмееце добра ствараць шаблоны-карткі, таму, калі ласка, паглядзіце на гэты шаблон. У гэтым артыкуле ён чамусьці ўнізе. І яшчэ, калі ведаеце, праглядзіце гэты артыкул, там няма некаторых прабелаў і я не магу іх праставіць, г. зн. стаўлю, а гэта не адлюстроўваецца. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 11:19, 19 кастрычніка 2014 (FET)

Глядзіце, зрабіў, Вы проста ў канцы забылі закрыць шаблон. --Kalinowski (размовы) 11:32, 19 кастрычніка 2014 (FET)
Дзякуй! Тое, што трэба. --Artificial123 (размовы) 12:13, 19 кастрычніка 2014 (FET)

Яканне[правіць зыходнік]

Будзьце ўважлівым з яканнем, калі ласка. Адкуль, напрыклад, яканне ў слове «велізарны?» --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:05, 20 кастрычніка 2014 (FET)

Дзякуй за заўвагу. Буду больш уважлівым. --Kalinowski (размовы) 22:05, 20 кастрычніка 2014 (FET)

Спраўджвайце, калі ласка, канчаткі[правіць зыходнік]

Гонг — у (кім?) гонгу. Ганконг — у Ганконгу. У Ганконге — русізм. Выпраўце, калі ласка, катэгорыі ў артыкулах пра снукер, дзе гэткія ёсць. Зрабіце таксама адпаведныя пераносы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:54, 28 кастрычніка 2014 (MSK)

Дзякуй, спадар Цярэшчанка. Нават не веру, што мог такую памылку зрабіць :) --Kalinowski (размовы) 21:01, 28 кастрычніка 2014 (MSK)

Наконт чарнавіка Арціфішла[правіць зыходнік]

Там пераклад з АнглВікі. Ёсць кавалкі з абсалютным трызненнем: напрыклад, ніхто не бачыў тоеснасці між Белай арміяй і беларусамі, акрамя, хіба жыхароў ЗША, якія гэты артыкул пісалі. На старонцы размоў ёсць пералік таго, што трэба дадаць. Вядома, трэба падрэдагаваць маразматычныя кавалкі, як то «ўз'яднанне Беларусі і Расіі» (максімум слова «злучэнне»). Акрамя таго, шавіністычна-імперскія ідэя прыводзіцца ў артыкуле без згадкі пра каларыстычную схему розных Русей у часы Сярэднявечча. Карацей, праблем там многа, таму трэба менавіта што пісаць… Лёгкай Вам працы з гэтым. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:32, 13 лістапада 2014 (MSK)

Дзякуй. Буду спрабаваць, бо пакуль нават не разумею, з чаго можна пачаць… --Kalinowski (размовы) 01:41, 13 лістапада 2014 (MSK)
А чаму не «уз'яднанне»? Большая частка тэрыторыі Беларусі ўваходзіла ў склад Расіі шмат гадоў. Таму для многіх людзей гэта ўз'яднанне. У Кіеве ёсць «проспект Воз'єднання», названы ў гонар «уз'яднання Украіны з Расіяй» 1654 года. Вядома, не ўся Украіна была прыяднаная, але слова падабрана трапна. --Artificial123 (размовы) 10:23, 13 лістапада 2014 (FET)
Таму, што гэта не нейтральнае слова. Яно выкарыстоўваецца ў палітычных спекуляцыях з адпаведнымі мэтамі. Тэрыторыі Беларусі ўваходзілі ў склад Расіі (калі не браць некалькі раёнаў) усяго толькі сто з малым гадоў. Прытрымліваючыся прынцыпаў нейтральнасці, мы павінны напісаць «аб'яднанне, злучэнне» і г. д., але не даваць ніякай адзнакі гістарычнай справядлівасці ці несправядлівасці гэтых памкненняў пэўных колаў грамадства Беларусі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:27, 13 лістапада 2014 (MSK)

Абласны цэнтр[правіць зыходнік]

Вітаю, сп. Каліноўскі. Заўважыў, што Вы займаліся навігацыйнай паласой пра абласныя цэнтры Украіны. Усё добра, але патрэбна змяніць адну інфармацыю. Бачу, што Данецк змянілі на Краматорск як абласны цэнтр парэшткаў Данецкай вобласці. Згодны. Тады і Луганск трэба змяніць. Адміністрацыя знаходзіцца ў горадзе Севераданецк. Мяняем? --Artificial123 (размовы) 09:08, 14 лістапада 2014 (FET)

Наогул я лічу, што для большай інфарматыўнасці можна напісаць, як на ру-вікі. --Kalinowski (размовы) 09:44, 14 лістапада 2014 (MSK)
Green check.svg Зроблена --Artificial123 (размовы) 10:38, 14 лістапада 2014 (FET)

Вандалы[правіць зыходнік]

Вітаю. Вось так рабіць не трэба. Калі бачыце вандалізм, па-першае зірніце ў гісторыю старонкі, часта дастаткова адкату, ці пераносу пад былое імя. А вось такое ўсёвыдаленне нічога не вырашае, толькі шкодзіць таму, хто прыйшоў выпраўляць (у дадзеным выпадку, мне), бо хуткі адкат ужо не працуе. Але дзякуй, што спрабавалі дапамагчы :). Пайшла выграбаць дзеянні гэтага хворага.--Хамелка/ разм. 10:33, 18 лістапада 2014 (MSK)

У чалавека ў краіне вайна, таму неадэкватнасць яго дзей можна зразумець. Дарэчы, а як зрабіць адкат, калі вандал робіць некалькі правак асобна адну за адной? Выбіраеш актульную версію і ціснеш «адкат» — а яно не працуе… --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:17, 18 лістапада 2014 (MSK)
Ну я ўжо потым зразумеў, што нешта не тое раблю :) --Kalinowski (размовы) 11:20, 18 лістапада 2014 (MSK)

Легенда[правіць зыходнік]

Добры дзень. У некалькіх Вашых артыкулах, напрыклад [Марк Энтані Сэлбі], напісана слова лягенда [лягенда]. Гэта запазычанае слова, правільна будзе пісацца легенда. --Hanylka (размовы) 00:01, 5 снежня 2014 (FET)

Дзякуй за заўвагу. Буду выпраўляць. --Kalinowski (размовы) 00:03, 5 снежня 2014 (FET)

Выява для артыкула[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Каліноўскі. У мяне просьба да Вас: падбярыце, калі ласка, выяву для Вашага артыкула Чэмпіянат свету па снукеру 2014 на галоўную старонку. Бо, на жаль, афіша — выява несвабодная. Выяву можна дадаць вось тут. Калі будуць якія пытанні ці праблемы, напішыце мне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:01, 16 студзеня 2015 (MSK)

Ну няхай будзе выява пераможцы. Я там яшчэ замяніў другі абзац на апошні, бо ён змяшчае больш істотную інфармацыю. --Kalinowski (размовы) 21:51, 16 студзеня 2015 (MSK)
Дзякуй за выяву. А вось пра абзац трэба сказаць асобна. Гэта не анатацыя, а іменна механічна абрэзаны ўрывак. Бо задача — заахвоціць чытача адкрыць і пачытаць сам артыкул. А так ёсць значная імавернасць, што чытач задаволіцца толькі анатацыяй. Таму мне здаецца, лепш пакінуць папярэдні варыянт. Што думаеце? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:22, 16 студзеня 2015 (MSK)
Можа быць, Вы маеце рацыю. Справа ў тым, што гэта інфармацыя пра фармат турніру з другога абзаца ня вельмі цікавая напэўна :) --Kalinowski (размовы) 22:40, 16 студзеня 2015 (MSK)

Высокае разрозненне несвабодных выяў[правіць зыходнік]

Вітаю. Хацеў бы папярэдзіць Вас, што загрузка несвабодных выяў у высокім разрозненні (снукерныя постары) недапушчальная. Несвабодныя выявы, як правіла, не павінны перавышаць 300 пікселяў па шырыні і вышыні.--Liashko (размовы) 01:31, 26 студзеня 2015 (MSK)

Добра, буду змяншаць разрозненне, 300 пікселяў хопіць. --Kalinowski (размовы) 01:39, 26 студзеня 2015 (MSK)

German Masters 2015[правіць зыходнік]

Hi Kalinowski,

long time no see! ;-)

as you already figured out, I uploaded some Photos from today. More will follow. so feel free to check in once in a while for new once. I should be finished uploading by the end of next week.

Greetings from Berlin. --LezFraniak (размовы) 02:53, 5 лютага 2015 (MSK)

Hi LezFraniak, I will wait for new free-photos. Thanks a lot for you work! :) --Kalinowski (размовы) 08:31, 5 лютага 2015 (MSK)
Your selection of images is great. I would have chosen the very same pictures. Thank you for your help! :-) Cheers, DerHexer (размовы) 02:17, 7 сакавіка 2015 (MSK)
You are welcome :). I took a delight in celection from such good photos. Thank You for them! Cheers, --Kalinowski (размовы) 02:43, 7 сакавіка 2015 (MSK)

Асабісты кантакт[правіць зыходнік]

Вітаю!

Калі Вы, вядома, не жадаеце быць інкогніта, хацеў бы атрымаць Ваш скайп на свой е-мэйл (для гэтага трэба зайсці да мяне на старонку і выбраць злева графу «Эл. пошта ўдзельніка»). З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:51, 9 красавіка 2015 (MSK)

Translating the interface in your language, we need your help[правіць зыходнік]

Hello Kalinowski, thanks for working on this wiki in your language. We updated the list of priority translations and I write you to let you know. The language used by this wiki (or by you in your preferences) needs about 100 translations or less in the priority list. You're almost done!
Каб дабавіць ці змяніць пераклады ва ўсіх вікі-праектах, калі ласка, выкарыстоўвайце сайт лакалізацыі MediaWiki translatewiki.net.

Please register on translatewiki.net if you didn't yet and then help complete priority translations (make sure to select your language in the language selector). With a couple hours' work or less, you can make sure that nearly all visitors see the wiki interface fully translated. Nemo 17:06, 26 красавіка 2015 (MSK)

отмена правки[правіць зыходнік]

увж. Kalinowski, почему ты отменил мой правка в Чэмпіянат свету па снукеру 2015. --Դեմ խմբակային իշխանությանը (размовы) 20:50, 4 мая 2015 (MSK)

Таму што турнір яшчэ не скончыўся. Праз некалькі гадзін інфармацыя будзе ўпісана. --Kalinowski (размовы) 21:49, 4 мая 2015 (MSK)
хорошо, но в другой википедии этот статистика писаются согласно данный момент. --Դեմ խմբակային իշխանությանը (размовы) 22:39, 4 мая 2015 (MSK)
Можа быць таму, што ў іх ёсць магчымасць своечасова абнаўляць яе, у нас няма :) --Kalinowski (размовы) 22:42, 4 мая 2015 (MSK)

«параза»[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Каліноўскі. Слова «параза» няма ні ў адным нарматыўным слоўніку. Затое ёсць літаратурныя агульнавядомыя «паражэнне» і «пройгрыш». --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:54, 5 мая 2015 (MSK)

Не зусiм згодны. http://slounik.org/search?dict=&search=%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B0&x=0&y=0 --Artificial123 (размовы) 10:04, 5 мая 2015 (MSK)
Не кожны слоўнік нарматыўны. Па Вашай спасылцы няма нарматыўных слоўнікаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:49, 5 мая 2015 (MSK)

Эрнэст Хемінгуэй[правіць зыходнік]

Добры вечар, на вашую электронную пошту я ліст адправіў. Адкажыце, калі ласка, ці атрымалі. --JerzyKundrat (размовы) 21:35, 12 мая 2015 (MSK)

Атрымаў, адказ адправіў. Вялікі дзякуй Вам. --Kalinowski (размовы) 21:43, 12 мая 2015 (MSK)
Калі ласка, тэкставы файл тым часам ужо мае быць у вас. --JerzyKundrat (размовы) 21:55, 12 мая 2015 (MSK)
[1] Прынамсі цытата з Саверчнкі мае быць захаваная. Ды й рэшта тэксту: ён паходзіць з БЭ і школьнага падручніка па бел. літаратуры (апошні ёсць дарэчы у Сеціве)
Не магу пагадзіцца. Па-першае, палова ўключана ў біяграфію, паўтараць было б недарэчна. Па-другое, тут палова наогул не для энцыклапедыі, і цытата Саверчанкі, на мой погляд, ніякай энцыклапедычнай значнасці не мае. Такія словы можна напісаць абсалютна пра кожнага пісьменніка ў свеце. --Kalinowski (размовы) 15:32, 4 чэрвеня 2015 (MSK)
Рэч у тым, што быў знішчаны арыгінальны беларускамоўны кантэнт, створаны прафесіяналамі. Пры тым што мы не з'яўляемся аўтарытэтнымі перакладчыками: ні з англійскай, ні з галандскай, ні нават з рускай ці польскай. --JerzyKundrat (размовы) 09:06, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Шаноўны спадар Ежы, можа трэба не недарэчны беларускамоўны кантэнт пхаць, а ствараць цікавыя і інфарматыўныя артыкулы? Бо гэты «арыгінальны беларускамоўны кантэнт» ніхто не чытае, а калі з яго будуць і артыкулы на вікіпедыі складацца, замест найлепшай інфармацыі з розных замежных крыніц, то і вікіпедыю нашу ніхто чытаць не будзе. У рэшце рэшт, зразумела, што ў нас пакуль што нармальных крыніц няма, асабліва, калі размова йдзецца пра замежных дзеячаў. --Kalinowski (размовы) 14:46, 5 чэрвеня 2015 (MSK)

Шаноўны спадар Ежы, чаму Вы пастаянна далучаеце да артыкулаў нейкія сумніўныя тэксты, прычым выключна з прычыны таго, што іх напісалі спецыялісты? Я заўважаю гэта не першы раз. Вы дапоўнілі так артыкул пра Штура, напрыклад. У нас жа тут не кампіляцыя іншых беларускамоўных крыніц, а цалкам арыгінальны праект, дзе першакрыніцы мусяць быць у прыярытэце над беларускамоўнымі іншымі крыніцамі, нават напісанымі прафесіяналамі. А энцыклапедычная значнасць пафасных разважанняў пра „місію” Хемінгуэя роўная нулю. Такое павінны распаўсюджваць прапагандысты, а не вікіпедысты. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:51, 5 чэрвеня 2015 (MSK)

Спецыялісты ёсць аўтарытэтамі ў пэўнай тэме ў адрозненне ад дылетантаў, якія імкнуцца прадставіць вынікі ўласных даследаванняў у Вікіпедыі. --JerzyKundrat (размовы) 19:17, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Там, у артыкуле, безліч крыніц менавіта на спецыялістаў. Толькі яны не беларускія. І інтуіцыя мне падказвае, што вывучаюць Хемінгуэя лепей амерыканцы, чым беларусы. Хіба я не правы? А гэтыя саўдэпаўскія прапагандысты камунізму хіба могуць быць спецыялістамі? Вы сур'ёзна мяркуеце, што гэтай абстракцыі пра "абарону гуманізму" (можна пра любога чалавека напісаць, прынамсі пра пісьменніка) месца ў энцыклапедыі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:22, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Я лічу, што тыя высновы, якія ўвайшлі ў школьныя падручнікі па беларускай літаратуры, могуць быць прадстаўленыя і ў Вікіпедыі. З Вашымі ж высновамі спрачацца мне не выпадае, бо вы не з'яўляецеся аўтарытэтам у дадзеным пытанні. --JerzyKundrat (размовы) 21:36, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Але ж Вы разумееце, што гэта падручнікі для дзяцей, для школьнікаў, а ў нас энцыклапедыя. Яна ж не павінна быць смешнай для людзей дарослых. --Kalinowski (размовы) 21:58, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Мяркую, што высновы прафесіяналаў як н.п. Ева Лявонава ці Іван Саверчанка, змешчаныя ў школьнам падручніку, гэта лепш, чым непрафесійны пераклад з іншых моў. --JerzyKundrat (размовы) 22:21, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
А трэба быць прафесіяналам, каб перакладаць з іншых моў у Вікіпедыі? Калі так, то дайце спасылку на пункт правілаў Вікіпедыі, які гэта рэгламентуе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:40, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Я кажу толькі, што непрафесійны пераклад з іншых моў — гэта прыкрая рэч, і кепска тое, што ён досыць часта прысутнічае ў нашым раздзеле. --JerzyKundrat (размовы) 23:03, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
У рэшце рэшт, школьныя падручнікі — гэта па большай частцы прапаганда, а ніяк не навуковыя працы. Таму такія крыніцы сумнеўныя вельмі. --Kalinowski (размовы) 23:30, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Ну гэта Вашае асабістае меркаванне (то бок уласнае даследаванне). --JerzyKundrat (размовы) 23:35, 5 чэрвеня 2015 (MSK)

Шаблон «Некалькі выяў»[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Каліноўскі. Я перанёс Ваш шаблон пад назву «Некалькі выяў», бо «выяваў» няправільна. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:25, 13 мая 2015 (MSK)

Зразумела, дзякуй, спадар Дзяніс. --Kalinowski (размовы) 10:29, 13 мая 2015 (MSK)

Шэрвуд Андэрсан[правіць зыходнік]

Пан Kalinowski, я прашу прабачэння, але Шэрвуд Андэрсан адзін з маіх нешматлікіх любімых пісьменнікаў, па выпадковасці ён адзін з самых знакамітых амерыканскіх пісьменнікаў. І даваць артыкул пра яго ў 5 радкоў ― гэта недарэчна. Вы ж напэўна бачылі, як ён адлюстраваны ў іншых мовах, так навошта ж вы гэта робіце?--Ohlumon (размовы) 22:18, 16 мая 2015 (MSK)

Гэта ж пачатак артыкула, раней яго наогул не было. Я пішу артыкул пра Хемінгуэя і, каб не было чырвані, ствараю кароткія артыкулы, на якія ён спасылаецца. Няўжо для Вас адсутнасць артыкула лепш, чым яго кароткі памер? :) --Kalinowski (размовы) 23:13, 16 мая 2015 (MSK)
Угу, цяпер зразумеў чаму Андэрсан з'явіўся. Жадаю поспеху з Хемам.--Ohlumon (размовы) 10:13, 17 мая 2015 (MSK)
Дзякуй Вам! --Kalinowski (размовы) 19:42, 17 мая 2015 (MSK)

Катэгорыі[правіць зыходнік]

Калі ствараеце катэгорыі «па снукеры», то ў катэгорыі «па снукеру» стаўце шаблон {{Да выдалення}}. --Artificial123 (размовы) 00:53, 24 мая 2015 (MSK)

Ужо стаўлю. --Kalinowski (размовы) 00:54, 24 мая 2015 (MSK)

Ордэн «Спартыўны»[правіць зыходнік]

Sport of athletics golden barnstar.png Спартыўны ордэн
За стварэнне шэрагу выдатных артыкулаў пра чэмпіянаты па снукеры. Odri Tiffani (размовы) 09:11, 8 ліпеня 2015 (MSK)
Дзякуй Вам. --Kalinowski (размовы) 11:50, 8 ліпеня 2015 (MSK)

Выявы[правіць зыходнік]

Спадар Каліноўскі, дзякуй Вам за загрузку выяў стадыёна «Нёман»! Калі Вы з'яўляецеся аўтарам дадзеных выяў (1, 2), то, калі ласка, дадайце іх лепей на Вікісховішча, каб яны былі даступныя і ў іншых вікіпедыях. З павагай.--Artsiom91 (размовы) 08:37, 13 ліпеня 2015 (MSK)

Няма за што, спадар Арцём, але я ня ўмею карыстацца Вікісховішчам. Можа Вы маглі б дадаць іх туды (яны ж у грамадскім набытку)? --Kalinowski (размовы) 13:00, 13 ліпеня 2015 (MSK)
Я магу загрузіць гэтыя выявы, але лепей будзе, каб гэта зрабілі Вы (тады Вы пазначыце іх як уласную працу — мне ж прыйдзецца даваць спасылку на аўтара, пры гэтым могуць узнінуць непрадбачаныя праблемы). Паспрабуйце, нічога складанага няма, Вам гэта будзе карысна ў будучыні. Перайсці да загрузкі можна па гэтай спасылцы (перайсці на яе можна, выбраўшы ў бе-вікі "Укласці файл", і потым "Пачаць загрузку файла пад свабоднай ліцэнзіяй"). Там галоўнае запоўніць "Лицензирование" ўнізе.--Artsiom91 (размовы) 13:56, 13 ліпеня 2015 (MSK)
Добра, паспрабую зрабіць. --Kalinowski (размовы) 14:02, 13 ліпеня 2015 (MSK)
Нешта зрабіў: https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Neman_Stadium --Kalinowski (размовы) 17:22, 13 ліпеня 2015 (MSK)

На сховішчы існуе аўтаматычны загрузчык. Інтэрфейс мае насамрэч дзіцячы. Там цяжка памыліцца. Каб уключыць яго, проста яшчэ раз націсніце на кнопку "Укласці файл" на самім сховішчы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:17, 13 ліпеня 2015 (MSK)

Кхм, наколькі я разумею, выявы гэтага стадыёна НЕ ў грамадскім набытку84.201.232.126 21:33, 13 ліпеня 2015 (MSK)
Чаму? Калі я сам зраблю фотаздымак (без парушэння правіла "адсутнасці вольнай панарамы") і загружу пад адпаведнай ліцэнзіяй, то ён трапляе ў грамадскі набытак, хіба не? --Artsiom91 (размовы) 21:41, 13 ліпеня 2015 (MSK)

Artsiom91, не марнуйце, калі ласка час на адказы ананімам. Звычайныя правакатары. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:07, 13 ліпеня 2015 (MSK)

Help for translate[правіць зыходнік]

Hello and sorry for writing in English. Can you help me translate a small article (2 paragraphs) from English to your language? Xaris333 (размовы) 19:50, 6 жніўня 2015 (MSK)

Ok, I will help. What article? --Kalinowski (размовы) 19:53, 6 жніўня 2015 (MSK)
Hello and thanks for your offer to help. I want you to translate the introductions paragraphs from the article en:Nea Salamis Famagusta FC and create the article in your wiki. Xaris333 (размовы) 19:57, 6 жніўня 2015 (MSK)
ФК Неа Саламіна Фамагуста. --Kalinowski (размовы) 20:31, 6 жніўня 2015 (MSK)
Many thanks! Xaris333 (размовы) 20:35, 6 жніўня 2015 (MSK)

Заданне[правіць зыходнік]

Ёсць заданне — Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі і Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:21, 6 кастрычніка 2015 (MSK)

Спадар Чаховіч, Вы ўпэўнены, што гэта заданні для мяне?) --Kalinowski (размовы) 15:24, 6 кастрычніка 2015 (MSK)
Канешне :) Спісы - Каліноўскаму --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:28, 6 кастрычніка 2015 (MSK)
Green check.svg Зроблена --Kalinowski (размовы) 19:37, 13 кастрычніка 2015 (MSK)

Снукерны сезон[правіць зыходнік]

Добры дзень, за бягучы год істотна папоўніўся спіс добрых артыкулаў пра снукер. Які з іх можна было б на вашу думку прапанаваць у "Артыкулы года"? (асабіста я хацеў бы бачыць у такім артыкуле і выявы з турніру) --JerzyKundrat (размовы) 13:40, 26 кастрычніка 2015 (MSK)

Трэба сказаць, што нармальная колькасць якасных фотаздымкаў для вікіпедыі робіцца толькі на турнірах у Германіі (German Masters і Пол Хантэр Класік), а яны недапрацаваны да статусных, таму з гэтай умовай праблемы. Найлепшым артыкулам гэтага года з'яўляецца «Мастэрс 2013» і, калі я паспею дапрацаваць, то можа быць і Марк Сэлбі. З больш сучасных артыкулаў могуць быць Шанхай Мастэрс 2015 і International Championship 2015, які зараз праходзіць. --Kalinowski (размовы) 16:04, 26 кастрычніка 2015 (MSK)
Ці можна ужо намініраваць артыкул Марк Сэлбі? --JerzyKundrat (размовы) 10:23, 30 кастрычніка 2015 (MSK)
Там памылкі цытавання. --Artificial123 (размовы) 10:25, 30 кастрычніка 2015 (MSK)
Не, яшчэ не дапісаны. Да сярэдзіны лістапада паспрабую паспець. --Kalinowski (размовы) 10:46, 30 кастрычніка 2015 (MSK)

Пра Марка[правіць зыходнік]

Можа, ёсць інфармацыя пра музыкальны талент Марка? --Artificial123 (размовы) 13:26, 8 лістапада 2015 (MSK)

Пашукаю, калі буду пісаць пра асабістае жыццё падрабязней. --Kalinowski (размовы) 13:31, 8 лістапада 2015 (MSK)

China should be included as a major allied power[правіць зыходнік]

I see you revised my edition about world war 2. China was one of the big four.This was confirmed in Declaration by United Nations ("On New Year’s Day 1942, President Roosevelt, Prime Minister Churchill, Maxim Litvinov, of the USSR, and T. V. Soong, of China, signed a short document which later came to be known as the United Nations Declaration and the next day the representatives of twenty-two other nations added their signatures."[2]) and Declaration of the Four Nations [3]. The big four attended Dumbarton Oaks Conference which formulated and negotiated the United Nations. China's leader Chiang Kai-Shek attended Cairo Conference and issued the Potsdam Declaration. I think it is unwise to exclude China.

Беларусы[правіць зыходнік]

Прывітанне! Гляньце, калі ласка ў арт. ((Беларусы)). Я там дадаў яшчэ адзін радочак партрэтаў у шаблон з партрэтнымі выявамі. Там трэба параўняць шрыфты подпісаў пад партрэтамі ў шаблоне: Сакалоўскі-Грамыка-Караткевіч-Барадулін-Домрачава, - каб было ўсё аднастана з памерам шрыфтаў з іншых радкоў. І яшчэ ў радочку: Бялыніцкі-Купала-Колас-Некрашэвіч-Быкаў, -- параўняць, каб усе подпісы былі болей-меней пад тымі партрэтамі. --Pracar (размовы) 18:59, 10 студзеня 2016 (MSK)

Вітаю. Добра, я пагляджу. --Kalinowski (размовы) 22:03, 10 студзеня 2016 (MSK)
Я замяніў некаторыя фотаздымкі, каб больш роўна было, але можна і лепш яшчэ зрабіць, калі змяніць сам шаблон. Потым паспрабую. --Kalinowski (размовы) 23:54, 10 студзеня 2016 (MSK)

Думаю, што дызайн тых выяў быў лепей. Таму я, з Вашай ласкі, зраблю той варыянт.--Pracar (размовы) 10:09, 11 студзеня 2016 (MSK)

Ордэн[правіць зыходнік]

Арнамент3.png
Арнамент3.png Апантанаму ўдзельніку Kalinowski Арнамент3.png
Арнамент3.png
За ўнёсак рэдагаваннем у стварэнне артыкула-прызёра конкурса 2014 года.

--Так трымаць!--Pracar (размовы) 19:54, 16 студзеня 2016 (MSK)

Ордэн[правіць зыходнік]

Арнамент3.png
Арнамент3.png Дакладнаму рэдактару Kalinowski Арнамент3.png
Арнамент3.png
За ўнёсак рэдагаваннем у стварэнне артыкула-прызёра конкурса 2015 года.

--Малайдзец!--Pracar (размовы) 19:54, 16 студзеня 2016 (MSK)

Дзякуй Вам! --Kalinowski (размовы) 23:37, 16 студзеня 2016 (MSK)

Памеры несвабодных файлаў.[правіць зыходнік]

Дабрыдзень. Памеры несвабодных файлаў не мусяць перавышаць 300 пкс па вышыні і шырыні. У далейшым памяншайце снукерныя постары.--Liashko (размовы) 14:10, 13 лютага 2016 (MSK)

Добры дзень. Буду больш уважлівым. --Kalinowski (размовы) 15:50, 13 лютага 2016 (MSK)
Але вы ўсё адно грузіце вялікія памеры Файл:Постэр адкрытага чэмпіянату Уэльса па снукеры 2016.png. У радку «разрозненне» мусіць быць «так», альбо «нізкае», высокае ў несвабодных файлах недапушчальнае. ПостЭр — гэта памылка.--Liashko (размовы) 14:50, 15 лютага 2016 (MSK)

Ордэн[правіць зыходнік]

Арнамент3.png
Арнамент3.png Рупліваму рэдактару Kalinowski Арнамент3.png
Арнамент3.png
За ўнёсак рэдагаваннем у стварэнне спіскавага артыкула-прызёра конкурса 2015 года.

--Малачына!--Pracar (размовы) 17:30, 14 сакавіка 2016 (MSK)

Стывен Лі[правіць зыходнік]

Вітаю. Дзе можна знайсці інфармацыю пра раннія гады гэтага гульца? І як прасцей стварыць табліцу выступаў, як тут? --Artificial123 (размовы) 11:21, 28 сакавіка 2016 (MSK)

Вітаю. К'ютрэкер дае самую падрабязную статыстыку выступаў, таму лепш узяць за аснову іншую табліцу і замяняць вынікі на ягоныя. Падрабязную інфармацыю трэба шукаць у архівах, самыя цікавыя і вядомыя факты звычайна ёсць на англійскай вікіпедыі. Тут нешта ёсць: http://www.prosnookerblog.com/players/i-l/stephen-lee/ . --Kalinowski (размовы) 11:27, 28 сакавіка 2016 (MSK)

Пазначайце калі ласка крыніцы, як гэта прынята ў вікіпэдыі, калі перадзіраеце зь іншых вікі[правіць зыходнік]

Дадавайце ў поле "тлумачэньне" спасылку "зь be-x-old" ці "https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D0%B5%D1%82%D1%8B_%D0%B5%D1%9E%D1%80%D0%B0_%D0%90%D1%9E%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%96" --Raviaka Ruslan (размовы) 16:49, 9 красавіка 2016 (MSK)

Raviaka Ruslan, Вы самі гэтага не робіце, на што ў нас ёсць шматлікія доказы ў гісторыі правак Вашага раздзелу. Таму не лезьце ў чужы манастыр са сваім статутам, асабліва калі самі яго парушаеце. Даруйце за рэзкасць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:56, 9 красавіка 2016 (MSK)

Просьба[правіць зыходнік]

Перачытваю створаныя Вамі артыкулы па Аўстрыі, Украіне. Прашу быць больш уважлівым: бо адна справа, калі выпраўляць арфаграфію, а іншая, калі Вы запісываеце памылковыя звесткі. --Rymchonak (размовы) 12:29, 11 красавіка 2016 (MSK)

Бачу, памыліўся ў лічбах. Дзякуй. --Kalinowski (размовы) 12:32, 11 красавіка 2016 (MSK)
Дарэчы, вялікі дзякуй Вам за выпраўдленне арфаграфіі ў артыкулах! Вы вельмі дапамагаеце. --Kalinowski (размовы) 12:39, 11 красавіка 2016 (MSK)
Заўсёды рады дапамагчы. --Rymchonak (размовы) 12:49, 11 красавіка 2016 (MSK)

Політэхніка?[правіць зыходнік]

Можа, Львоўская політэхніка, бо Політэхнічны ўніверсітэт. --Rymchonak (размовы) 15:23, 12 красавіка 2016 (MSK)

Можа быць. Слоўнікі не даюць дакладнага адказу, бо ў сучасных ёсць толькі слова «політэхнічны», а ў старых ёсць і «політэхніка» і «палітэхніка», крыніцы таксама розныя варыянты даюць. --Kalinowski (размовы) 15:33, 12 красавіка 2016 (MSK)
Калі не памыляюся, калі націск у другой палове на першы склад, то першая частка не мае ўласнага націску, інакш — мае. То бок, "палітэхніка", але "політэхнічны".--Artsiom91 (размовы) 15:43, 12 красавіка 2016 (MSK)
Арцём праўду кажа. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:35, 12 красавіка 2016 (MSK)

Допомога екологам[правіць зыходнік]

Вітаю! Наші екологи просили перекласти на якомога більше мов статтю про Джарилгацький національний природний парк. Чи могли би Ви зробити статтю білоруською? Користувач Artificial123 порадив з цього приводу звернутися до Вас. З повагою, --Visem (размовы) 13:30, 12 мая 2016 (MSK)

Вітаю. Гаразд, зроблю сьогодні. --Kalinowski (размовы) 13:43, 12 мая 2016 (MSK)
Щиро вдячний за статтю! --Visem (размовы) 01:47, 13 мая 2016 (MSK)

Тэхнічны збой[правіць зыходнік]

Што здарылася з артыкулам [4]? Паўсюль нейкія надпісы "Expansion depth limit exceeded".--Pracar (размовы) 23:43, 28 мая 2016 (MSK)

Надпісы, як я зразумеў, на месцах шаблонаў. Але прычыны не разумею... --Kalinowski (размовы) 23:59, 28 мая 2016 (MSK)

Request[правіць зыходнік]

Greetings.

Could you create in Belorussian Wikipedia, the article Demographics of Azerbaijan?

Thank you.

Эліат Слесар[правіць зыходнік]

Эліят? --Rymchonak (размовы) 08:40, 4 жніўня 2016 (MSK)
Я дакладна не ведаю. Калі ёсць правілы, то можна перанасіць. --Kalinowski (размовы) 11:11, 5 жніўня 2016 (MSK)

Судан[правіць зыходнік]

Вітаю. Можаце дапоўніць артыкул пра Судан? --Artificial123 (размовы) 10:52, 5 жніўня 2016 (MSK)

Вітаю. Так, дапоўню. --Kalinowski (размовы) 11:12, 5 жніўня 2016 (MSK)

Колеры[правіць зыходнік]

Спадар Каліноўскі, лічу, што варта перагледзіць колеравую гаму табліц у артыкулах пра Алімпіяду. Спалучэнне насычаных жоўта-залатога з сінім занадта актыўнае, а яшчэ там бачу зялёны колер граніц... Прапаную адмовіцца ад залатога і зялёнага колераў на карысць манахромных, бо зараз гэтая пярэстасць не нясе сэнсавай нагрузкі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:29, 8 верасня 2016 (MSK)

Нагрузкі не нясе, згодзен. Але, на мой погляд, колеры шапкі візуальна прыхарошваюць афармленне артыкулаў і не перашкаджаюць успрыманню сэнсу (калі б усе ячэйкі табліц мелі, напрыклад, жоўтыя колеры, тады б гэта, можа, і перашкаджала бы). --Kalinowski (размовы) 19:45, 8 верасня 2016 (MSK)

{{subst:#switch:be|es=CEE Primavera 2016 Encuesta|#default= CEE Spring 2016 Survey|hu=CEE Tavasz 2016 kérdőív|sq=Anketa e CEE Spring 2016|et=Kesk- ja Ida-Euroopa kevad (CEE Spring) 2016 küsitlus|tr=Orta ve Doğu Avrupa (CEE) Baha...

Logo CEE-t.png

Вітаем цябе, удзельнік ВікіВясны 2016! Міжнародныя арганізатары конкурсу просяць цябе прайсці апытанне пра конкурс. Яно кароценькае. Гэта дасць нам крыху статыстыкі і дапаможа зрабіць наступны конкурс лепш. Калі ласка, запоўні апытанку тут: https://wikimedia.qualtrics.com/jfe/form/SV_eLP1PKZWjSpIi45 Усяго найлепшага,
-- Ата праз MassMessage 16:28, 10 верасня 2016 (MSK)

Табліцы[правіць зыходнік]

Вітаю. Можаце абнавіць табліцу для Дэвіса (дадаць новыя турніры і вынікі)? Для іншых было б нядрэнна таксама. --Artificial123 (размовы) 09:42, 6 кастрычніка 2016 (MSK)

Green check.svg Зроблена --Kalinowski (размовы) 12:29, 6 кастрычніка 2016 (MSK)
Дзякуй. Пажадана б нейкі тэкст пра мінулы сезон і гэты. --Artificial123 (размовы) 12:51, 6 кастрычніка 2016 (MSK)

Шаблон[правіць зыходнік]

Можа, стварыць шаблон, дзе будуць гульцы, якія выйгравалі турніры? Тыпу Хендры на самым версе, далей троіца і Уільямс, далей астатнія. --Artificial123 (размовы) 18:32, 10 кастрычніка 2016 (MSK)

Думаю, мае сэнс. Зараз зраблю. --Kalinowski (размовы) 18:39, 10 кастрычніка 2016 (MSK)
Green check.svg Зроблена Шаблон:Пераможцы рэйтынгавых турніраў па снукеры. Трэба будзе дадаць на старонкі гульцоў перад шаблонамі «Снукерысты, якія зрабілі больш за 100 соценных серый». --Kalinowski (размовы) 19:05, 10 кастрычніка 2016 (MSK)
Green check.svg Зроблена. --Artificial123 (размовы) 19:30, 10 кастрычніка 2016 (MSK)

Шэраг прапаноў і заўваг[правіць зыходнік]

  1. Дабіць Сэлбі і Мёрфі, усё-такі артыкулы годныя, але інфармацыя састарэла.
  2. Прагледзець Алекса Хігінса, што там змяніць, каб выставіць.
  3. Зараз куча зялёных шаблонаў унізе старонкі выглядае як свалка. Можа, схлопнуць яе, як, напрыклад, у артыкуле Дарыя Срна?
  4. Ёсць думка перайменаваць катэгорыі тыпу [[Катэгорыя:Снукерысты Шатландыі]] на [[Катэгорыя:Постаці шатландскага снукеру]], як гэта зроблена наконт іншых асоб.
  5. Я пералічыў сотні Бёрдэна, там, здаецца, было 102. --Artificial123 (размовы) 19:30, 10 кастрычніка 2016 (MSK)
Самая надзейная інфармацыя на сайце http://snookerinfo.webs.com/100centuries . Туды трэба глядзець, калі сотняў шмат. --Kalinowski (размовы) 20:18, 10 кастрычніка 2016 (MSK)
Снукерыстаў у "постаці снукера" пераймяноўваць дакладна не трэба. Хоць бы таму, што снукерныя рэферы — таксама постаці снукера. Са спарсменамі ў нас усюды "Відспортуісты краіны".--Artsiom91 (размовы) 22:33, 10 кастрычніка 2016 (MSK)

Шаблон:Венгерскае паўстанне 1956-week-improve[правіць зыходнік]

Не забудзьце паставіць {{Венгерскае паўстанне 1956-week-improve}} на старонках размоў артыкулаў. --Artificial123 (размовы) 19:29, 11 кастрычніка 2016 (MSK)

Так, памятаю. --Kalinowski (размовы) 20:23, 11 кастрычніка 2016 (MSK)

К. л., прагаласуйце на старонках абрання статусных артыкулаў. --Artificial123 (размовы) 10:53, 13 кастрычніка 2016 (MSK)

Артыкулы года[правіць зыходнік]

Вітаю. Нагадваю Вам, што да 15 лістапада тут праводзіцца намінаванне ў артыкулы года. Калі маеце кандыдатаў — смела дадавайце. --Artificial123 (размовы) 15:17, 4 лістапада 2016 (+03)

Вітаю. Можна не праводзіць у гэтым годзе, бо няма годных кандыдатаў, як у мінулых гадах. --Kalinowski (размовы) 16:03, 4 лістапада 2016 (+03)
Я некаторыя дадаў, таксама Вашы снукерныя могуць быць. --Artificial123 (размовы) 16:04, 4 лістапада 2016 (+03)
Проста яны вельмі прайграюць тым, што раней абіраліся. Гэта паніжэнне планкі. --Kalinowski (размовы) 16:07, 4 лістапада 2016 (+03)

Адкрыты чэмппіянат Ратэрдама па снукеры 2013[правіць зыходнік]

Памылка ў назве тут і яшчэ ў адной перасылцы. Просьба выправіць спасылкі на іх, а гэтыя 2 выставіць да выдалення. --Artificial123 (размовы) 16:26, 5 снежня 2016 (+03)

User:EGalvez (WMF)/Sandbox/MassMessageTest[правіць зыходнік]

Share your experience and feedback as a Wikimedian in this global survey (revised heading)[правіць зыходнік]

Your feedback matters: Final reminder to take the global Wikimedia survey[правіць зыходнік]

(Sorry to write in English)

Пітэр Лайнс[правіць зыходнік]

Чаму яго няма ў шаблоне? --Artificial123 (размовы) 18:20, 24 лютага 2017 (+03)

Неафіцыйны максімум. Серыі на PIOS не ўлічваліся. --Kalinowski (размовы) 19:11, 24 лютага 2017 (+03)
Варта тады ўказаць замест гэтай лепшую афіцыйную серыю. --Artificial123 (размовы) 19:56, 24 лютага 2017 (+03)

Медальны залік на летніх Алімпійскіх гульнях 1896[правіць зыходнік]

Вітаю! 6 мая 2015 года Вы выставілі кандыдытам ў выдатныя спісы артыкул Медальны залік на летніх Алімпійскіх гульнях 1896. Калі Ваша меркаванне не змянілася, то маглі б Вы ізноў прагаласаваць за вынас спіса ў ВС? Віт; размовы 10:45, 23 чэрвеня 2017 (MSK)

Сусветнае Гран-пры[правіць зыходнік]

Маем адначасова Сусветнае гран-пры 2016 (снукер) і Сусветнае Гран-пры 2017 (снукер). Калі ласка, вызначцеся, дзе трэба пісаць з вялікай літары і дзе з малой, тады трэба будзе ажыццявіць пераносы.--Artsiom91 (размовы) 23:16, 20 верасня 2017 (MSK)

Hello[правіць зыходнік]

You are very smart. Do you have Facebook? I really want to meet such a snooker fan from Belarus. Really congratulations for your quality work!

Thank you! You may post me here --Kalinowski (размовы) 13:55, 9 сакавіка 2018 (MSK)

Артыкулы пра туры WTA[правіць зыходнік]

Знайшліся дзве старонкі — Удзельнік:D7eamer/Чарнавік/WTA Тур 2012 і Тур WTA 2013 — са слабым зместам, могуць быць высунуты на выдаленне. Ці можаце дапамагчы прывесці іх у парадак, пераклаўшы неперакладзенае (ці выправіўшы памылкі), па магчымасці таксама дапўніўшы інфармацыяй пра наступныя месяцы?--Artsiom91 (размовы) 18:51, 15 верасня 2018 (MSK)

Спадзяюся, што змагу. Па меншай меры, паспрабую. --Kalinowski (размовы) 23:00, 16 верасня 2018 (MSK)
  1. This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
  2. Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.
  3. This survey is primarily meant to get feedback on the Wikimedia Foundation's current work, not long-term strategy.
  4. Legal stuff: No purchase necessary. Must be the age of majority to participate. Sponsored by the Wikimedia Foundation located at 149 New Montgomery, San Francisco, CA, USA, 94105. Ends January 31, 2017. Void where prohibited. Click here for contest rules.