Даратэя Энгельбрэтсдатэр: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Пісьменнік}} |
|||
[[Файл:Dorothe engelbretsdatter.jpg|thumb|Даратэя Энгельбрэтсдатэр]] |
|||
'''Даратэя Энгельбрэтсдатэр''' ({{lang-no|Dorothe Engelbretsdotter}}; {{ДН|16|1|1634}}, {{МН|Берген||}}, Нарвегія — {{ДС|19|2|1716}}, там жа) — першая [[паэтэса]] і пісьменніца Нарвегіі, адна з найбольш прыкметных фігур [[нарвежская літаратура|нарвежскай літаратуры]]. |
'''Даратэя Энгельбрэтсдатэр''' ({{lang-no|Dorothe Engelbretsdotter}}; {{ДН|16|1|1634}}, {{МН|Берген||}}, Нарвегія — {{ДС|19|2|1716}}, там жа) — першая [[паэтэса]] і пісьменніца Нарвегіі, адна з найбольш прыкметных фігур [[нарвежская літаратура|нарвежскай літаратуры]]. |
||
Версія ад 13:33, 25 студзеня 2017
Даратэя Энгельбрэтсдатэр | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1634[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1716[2][1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Ambrosius Hardenbeck[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Жанр | Christian hymn[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даратэя Энгельбрэтсдатэр (нарв.: Dorothe Engelbretsdotter; 16 студзеня 1634, Берген, Нарвегія — 19 лютага 1716, там жа) — першая паэтэса і пісьменніца Нарвегіі, адна з найбольш прыкметных фігур нарвежскай літаратуры.
Біяграфія
Даратэя нарадзілася ў сям'і Энгельбрэта Ёргенсана і Ганны Урангель. Яе бацька служыў дырэктарам мясцовай школы, а затым пробашчам сабора.
У 1652 годзе Даратэя выйшла замуж за Амбросіуса Хардэнбека, пісьменніка-багаслова. Пасля смерці бацькі Даратэі ён стаў настаяцелем сабора ў 1659 годзе. У іх нарадзілася пяцёра сыноў і чатыры дачкі. У 1678 годзе ў Капенгагене выйшаў першы зборнік яе паэзіі «Själens aandelige Sangoffer». У зборнік увайшлі гімны і псалмы на біблейскую тэматыку. Зборнік меў велізарны поспех. Паэтэсу запрасілі ў Данію, дзе яна была прадстаўлена да двара. Таксама яе прадставілі Томасу Кінга, які лічыўся «бацькам» дацкай паэзіі. Паэты абмяняліся невялікімі вершаванымі імправізацыямі.
У 1683 годзе памёр муж Даратэі. З дзевяці яе дзяцей сямёра памерлі, а двое прапалі без вестак. Усе яе наступныя паэтычныя творы працятыя болем і пакутай, у прыватнасці паэма «Afften Psalme». Другі па вядомасці яе твор быў апублікавана як раз, калі ў яе жыцці надышлі цяжкія часы. Паэма «Tåreoffer» («Ахвярныя слёзы» або «Песенныя ахвярапрынашэнні душы») была апублікавана ў 1685 годзе. Гэта была вялізная паэма рэлігійнага зместу ў чатырох частках. Яна перавыдавалася некалькі разоў. У 1698 годзе ў Даратэі выходзіць трэці зборнік псалмоў «Et kristeligt Valet fra Verden» («Хрысціянскае развітанне са светам»). На думку іншага нарвежскага літаратара Людвіга Хольберга, Даратэя Энгельбрэтсдатэр была «самай вялікай нарвежскай паэтэсай».
- ↑ а б Dorothe Engelbretsdatter // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://nbl.snl.no/Dorothe_Engelbretsdatter Праверана 1 сакавіка 2016.