Скорасць святла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: uz:Yorugʻlik tezligi
др робат Дадаем: zh-yue:光速
Радок 76: Радок 76:
[[zh-classical:光速]]
[[zh-classical:光速]]
[[zh-min-nan:Kng-sok]]
[[zh-min-nan:Kng-sok]]
[[zh-yue:光速]]

Версія ад 01:17, 27 студзеня 2009

Шаблон:Вызнч ў вакууме — важная фізічная канстанта, звычайна пазначаецца літарай c. Метр вызначаны такім чынам, каб хуткасць святла ў вакууме была роўная дакладна 299 792 458 метраў за секунду (м/с).

Хуткасць святла мае фундаментальнае значэнне ў фізіцы. Гэта не толькі хуткасць бачнага святла, але і ўсіх відаў электрамагнітнага выпраменьвання, наогул, усяго, што мае нулявую масу спакою. У тэорыі адноснасці Эйнштэйна хуткасць святла адыгрывае ключавую ролю як спалучальны фактар паміж прасторай і часам. У спалучэнні з прынцыпам прычыннасці гэтая тэорыя гаворыць, што ніякая матэрыя ці інфармацыя не можа перамяшчацца хутчэй за хуткасць святла.

Вызначэнне хуткасці святла

У 1983 годзе 17-ай Генеральнай канферэнцыяй па вагам і вымярэнням метр вызначаны як адлегласць, якую праходзіць святло ў вакууме за 1/299792458 долю секунды.

Як следства з такога вызначэння, ніякія эксперыментальныя вымярэнні не могуць змяніць значэнне хуткасці святла. Дакладныя вымярэнні хуткасці святла могуць, аднак, удакладніць даўжыню метра.