Піцірым Аляксандравіч Сарокін: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др - {{ізаляваны артыкул}} |
др →Біяграфія: clean up з дапамогай AWB |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Скончыў юрыдычны факультэт [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]] (1914). У 1922 высланы з Расіі, жыў у [[ЗША]]. Выкладаў у розных амерыканскіх універсітэтах. Быў прэзідэнтам Амерыканскай сацыялагічнай асацыяцыі. Разглядаў гістарычны працэс як цыклічную змену асноўных тыпаў культуры, ці «суперсістэм» (ідэацыйная культура, ідэалістычная культура, пачуццёвая культура), у аснове якіх ляжыць інтэграваная сфера каштоўнасцей, сімвалаў. Сцвярджаў, што гісторыя ўяўляе сабой сацыякультурны працэс, нормай якога з'яўляецца дынаміка каштоўнасных арыенціраў, іх змена і пастаянны пошук новых «ідэальных мэтаў». Лічыў, што сучасная культура перажывае ўсеагульны крызіс, які абумоўлены надзвычай моцным развіццём [[матэрыялізм]]у і навукі. Асноўнае выйсце з гэтай тупіковай сітуацыі бачыў у развіцці рэлігійнай «ідэалістычнай культуры». Адзін з родапачынальнікаў тэорый сацыяльнай стратыфікацыі і сацыяльнай мабільнасці. Сярод яго вучняў - вядомыя амерыканскія сацыёлагі Р.Мертан, Т.Парсанс, Р.Мілз і інш. Асноўныя працы - «Сістэма сацыялогіі» (Т. 1-2; 1920); «Сацыяльная мабільнасць» (1927), «Сацыяльная і культурная дынаміка» (Т. 1-4; 1962). |

{{зноскі}} |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 20:18, 11 мая 2017
Піцірым Аляксандравіч Сарокін (англ.: Pitirim Alexandrovich Sorokin, руск.: Питирим Александрович Сорокин; 23 студзеня 1889— 10 лютага 1968) — расійска-амерыканскі сацыёлаг, філосаф і культуролаг.
Біяграфія
Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1914). У 1922 высланы з Расіі, жыў у ЗША. Выкладаў у розных амерыканскіх універсітэтах. Быў прэзідэнтам Амерыканскай сацыялагічнай асацыяцыі. Разглядаў гістарычны працэс як цыклічную змену асноўных тыпаў культуры, ці «суперсістэм» (ідэацыйная культура, ідэалістычная культура, пачуццёвая культура), у аснове якіх ляжыць інтэграваная сфера каштоўнасцей, сімвалаў. Сцвярджаў, што гісторыя ўяўляе сабой сацыякультурны працэс, нормай якога з'яўляецца дынаміка каштоўнасных арыенціраў, іх змена і пастаянны пошук новых «ідэальных мэтаў». Лічыў, што сучасная культура перажывае ўсеагульны крызіс, які абумоўлены надзвычай моцным развіццём матэрыялізму і навукі. Асноўнае выйсце з гэтай тупіковай сітуацыі бачыў у развіцці рэлігійнай «ідэалістычнай культуры». Адзін з родапачынальнікаў тэорый сацыяльнай стратыфікацыі і сацыяльнай мабільнасці. Сярод яго вучняў - вядомыя амерыканскія сацыёлагі Р.Мертан, Т.Парсанс, Р.Мілз і інш. Асноўныя працы - «Сістэма сацыялогіі» (Т. 1-2; 1920); «Сацыяльная мабільнасць» (1927), «Сацыяльная і культурная дынаміка» (Т. 1-4; 1962).
Зноскі
Літаратура
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6