Масква — трэці Рым: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=«Трэці Рым»}}, {{вызнч|1=«Масква — трэці Рым»}}: ідэалагема ў палітычнай думцы [[Маск…'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:40, 21 красавіка 2009

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызнч: ідэалагема ў палітычнай думцы Маскоўскай дзяржавыРасійскай імперыі.

Азначае, на думку яе стваральнікаў і выкарыстальнікаў, тое, што пасля падзення Канстанцінопаля («другога Рыма») яго духоўная (праваслаўная) і палітычная спадчына перайшла да Масквы (потым да Расіі), а горад Масква, пасля старажытнага Рыма і Канстанцінопаля, стаўся сусветным цэнтрам і асяродкам праваслаўнай («сапраўднай») рэлігійнасці.

Ідэя пераймання Масквой візантыйскай спадчыны ўзнікла ў апошняй чвэрці 15 ст., пасля падзення Канстанцінопаля і наогул Візантыі, калі найбольшай праваслаўнай дзяржавай засталося Маскоўскае вялікае княства, якое ў гэты час няспынна нарошчвала сваю магутнасць. Вялікія князі маскоўскія паслядоўна падпарадкоўвалі сабе ўсе землі колішняй Русі, якія не ўвайшлі ў Вялікае княства Літоўскае, а вялікі князь Іван III быў жанаты з візантыйскай цароўнай Соф'яй (Зояй) Палеалог.

Першым, на думку Скрыннікава, аформіў такую думку святар Зосіма, адзін з духоўных і кніжных людзей пры двары Алены Валашанкі, жонкі сына Івана III. Зосіма ў сваім «Выкладзе пасхаліі» («Изложение пасхалии»), пададзеным маскоўскаму сабору ў 1492, вывеў пахвальнае слова «самадзержцу» Івану III за вернасць Русі (Маскоўскай) Богу і праваслаўю. Гэта, словамі Зосімы, ператварала Маскву ў «новы Царград», а Іван III называўся ім «новым царом Канстанцінам» над «Масквой і ўсёй Рускай зямлёй і іншым многім землям гаспадара». Шлюб Івана III з візантыйскай цароўнай у творы Зосімы не ўзгадваўся.

Развіццё ідэі візантыйскай спадчыны атрымала ў «Сказанні аб князях уладзімірскіх», дзе даводзілася, што уладзімірскія князі здаўна пародненыя з візантыйскім імператарскім домам і з'яўляюца яго нашчадкамі; з гэтага вынікала б, што «грэцкае» (візантыйскае) сваяцтва удзельнага князя Васіля не мае значэння. Абгрунтоўваючы законнасць каранацыі Дзмітрыя, унука Івана III, кніжнік склаў легенду аб візантыйскім імператары Канстанціне Манамаху, які быццам даў царскія рэгаліі («шапку Манамаха») унуку Уладзіміру Манамаху Кіеўскаму, быццам дзеля таго, каб увесь праваслаўны народ стаў пад уладу Візантыйскай імперыі і «вялікага самадзяржаўства вялікай Русі».

Нарэшце, ідэя аб перавазе маскоўскага праваслаўя над візантыйскім і аб унікальнай гістарычнай місіі Масквы набыла сваё найбольш вядомае выражэнне ў пасланні Філафея, пскоўскага манаха, да вялікага князя Васіля III (паміж 1514 і 1521). Развіваючы тэзіс аб богастаўленай еднасці ўсяго хрысціянскага свету — «Рамейскім царстве неадольным», якое склалася ў часы імператара Аўгуста, калі жыў і дзеіў Хрыстос, Філафей даводзіў, што першым сусветным цэнтрам быў стары Рым, за ім новы Рым — Канстанцінопаль, а пасля іх узнік трэці Рым — Масква: «Два Рымы палі, а трэці стаіць, а чацвёртаму не быць». Прычынай падзення Канстанцінопаля сталася, словамі Філафея, духоўная здрада, здача перад каталіцтвам, і падзенне двух царстваў ачысціла месца для Маскоўскага праваслаўнага царства. Такім чынам, на думку Скрыннікава, ідэя ўсясветнай ролі Масквы мела ў Філафея больш сакральны, чым імперскі сэнс.

Ідэі Філафея імпанавалі маскоўскаму двару, але, на думку Скрыннікава, няма доказаў таго, каб тэорыі Філафея набылі характар афіцыйнай маскоўскай дактрыны. Сам Васіль III, грэк па маці, ганарыўся сваяцтвам з візантыйскай імператарскай дынастыяй і цікавіўся грэка-італьянскай культурай, а грэкі пры вялікакняскім двары сустрэлі нападкі на артадаксальнасць візантыйскай царквы з абурэннем. Фактычнае засвойванне ідэі Масквы як «трэцяга Рыма» адбылося, разам з умацаваннем самаўладдзя і афіцыйнай царквы, ужо ў часы Івана IV, у часы яго найбольшых ваенных поспехаў.

На думку Скрыннікава, замацаванне ідэі выключнасці Масквы як «трэцяга Рыма» паспрыяла ізаляцыі Расіі ў той час, калі Расіі былі востра неабходныя культурныя і іншыя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы.

Шаблон:Літ