Мінская мужчынская гімназія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Гісторыя: афармленне, дапаўненне |
→Спасылкі: афармленне |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
* [http://www.expressnews.by/3006.html Гімназія ля скрыжавання]. |
* [http://www.expressnews.by/3006.html Гімназія ля скрыжавання]. |
||
* [http://news.tut.by/society/331838.html?utm_source=rss-news&utm_medium=rambler&utm_campaign=news-feed Мінскай мужчынскай гімназіі 210 гадоў]. |
* [http://news.tut.by/society/331838.html?utm_source=rss-news&utm_medium=rambler&utm_campaign=news-feed Мінскай мужчынскай гімназіі 210 гадоў]. |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі]] |
[[Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі]] |
Версія ад 15:40, 26 жніўня 2018
Мінская мужчынская гімназія | |
---|---|
Заснавана | 1803 |
Закрыта | 1919 |
Тып | гімназія |
Адрас | Мінск, Губернатарская вул., 21 |
Мінская мужчынская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова Расійскай імперыі ў Мінску.
Гісторыя
У Гродзенскай і Мінскай губернях, далучаных да Расіі ў 1793—1795 гадах, ужо існавала 15 навучальных устаноў на ўзроўні сярэдняй школы, створаных польскай камісіяй па адукацыі паводле статуту 1783 году; у тым ліку ў Мінску.
Мінская гімназія была заснавана на месцы губернскай школы, якая, у сваю чаргу, была адкрыта ў 1799 году, спачатку як губернскае вучылішча. У 1803 году атрымала найменне гімназіі[1]. Размяшчалася яна ў будынку прысутных месцаў на Саборнай плошчы.
У 1812 году гімназічныя будынкі былі заняты французскімі, а затым рускімі войскамі пад шпіталь.
У 1819—1822 гадах тут дзейнічала таемнае таварыства, статут якога напісалі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан.
З 1833 года скончыўшым гімназію было дадзена права на атрыманне пачатковага чыну XIV класа пры ўмове здавальняючага ведання рускай мовы і славеснасці.
У 1838 году было забаронена выкладанне ў гімназіі на польскай мове.
У 1844 году для гімназіі архітэктарам К. Хршчановічам был ўзведзены новы двухпавярховы каменны будынак на рагу вуліц Захар’еўскай і Губернатарскай вуліц.
У 1890 годзе ў гімназіі налічвалася 510 вучняў, у 1913 году — 640.
У жніўні 1915 — лютым 1918 гг. у будынку гімназіі месціўся штаба Заходняга фронту рускай арміі, а сама гімназія 11 верасня 1915 года была эвакуяваная ў Маскву, дзе 11 кастрычніка 1915 года аднавіла дзейнасць у памяшканні Педагагічнага інстытута імя П. Г. Шалапуціна. У жніўні 1918 года гімназія вярнулася ў Мінск.
У сакавіку 1919 года, згодна дэкрэту УЦВК ад 16 кастрычніка 1918 г. «Аб сярэдняй адукацыі», Мінская гімназія была ператворана у «Савецкую працоўную школу другой ступені № 2».
Будынак гімназіі, пабудованы ў 1844 году, быў напаўразбураны ў Айчынную вайну 1941—1945 гг. і пасля вызвалення Мінска яго вырашылі не аднаўляць — на гэтым месцы сёння бульвар насупраць дамоў з нумарамі 9 і 11 па вуліцы Леніна.
Вядомыя выпускнікі
- Юстын Мікалаевіч Галяневіч — інжынер-архітэктар, каўнаскі губернскі архітэктар (1877-?)
Зноскі
- ↑ Днём адкрыцця гімназіі лічыцца 24 студзеня; стагоддзе гімназіі святкавалася 11-12 снежня 1903 году — гл. Столетие Минской гимназии
Літаратура
- Столетие Минской гимназии // Вестник «Русская школа». — 1904. — № 2.