Удзельнік:Lš-k./Пясочніца2: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдаленне ўсяго зместу старонкі
Тэг: Ачыстка
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
Соф’я Сяргееўна Шамардзіна

== Біяграфія ==
Нарадзілася ў 1894 годзе ў Нясвіжы, дзе ў той акцызным чыноўнікам служыў яе бацька — былы вайсковы афіцэр. Бацька — Сяргей Іванавіч Шамардзін, паходзіў з сібірскіх татар, аднак Соф’я Шамардзіна ў 1924 годзе ў партыйнай анкеце пазначыла сябе як беларуска.

Напачатку XX ст. сям’я Шамардзіных пераехала ў Мінск. У 1913 годзе скончыла Мінскую жаночую гімназію, выправілася на вучобу ў Санкт-Пецярбург на Бястужаўскія курсы, якім дагэтуль быў нададзены статус вышэйшай навучальнай установы.

У Санкт-Пецярбургу, паводле просьбы бацькоў Шамардзіной, ёй дапамагаў адаптавацца літаратурны крытык і журналіст Карней Чукоўскі, якога бацькі ведалі з папярэдніх прыездаў да мінскага сябра — хірурга Я. Шабада. Увосень 1913 года Шамардзіна пазнаёмілася з Уладзімірам Маякоўскім, з якім завязаліся любоўныя стасункі. Праз каханне з вядомым паэтам закінула Бястужаўскія курсы. У тым жа годзе зрабіла аборт. Напачатку 1914 года пасля непрацяглага знаходжання ў Мінску выпраўляецца з групай футурыстаў з канцэртамі на поўдзень Расійскай імперыі, дзе завязвае рамантычныя адносіны з І. Севяраніным.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Соф’я Шамардзіна кідае вучобу і накіроўваецца сястрой міласэрнасці на фронт, дзе трапляе ў ваенны шпіталь пад Люблінам. У пачатку 1917 года нараджае сына, які памірае ўзімку таго ж года.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вяртаецца ў Менск, працуе ў штабе гарадской міліцыі пад кіраўніцтвам М. Фрунзэ.

Версія ад 20:05, 17 сакавіка 2019

Соф’я Сяргееўна Шамардзіна

Біяграфія