Даратэя Энгельбрэтсдатэр: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
* {{cite web|author=|date=|url=http://feb-web.ru/feb/ivl/vl4/vl4-2714.htm|title=ДАТСКАЯ, НОРВЕЖСКАЯ И ИСЛАНДСКАЯ ЛИТЕРАТУРЫ|publisher=ЭНИ "История всемирной литературы"|accessdate=2010-09-02|lang=|archiveurl=http://www.webcitation.org/67XNLef4J|archivedate=2012-05-09}} |
* {{cite web|author=|date=|url=http://feb-web.ru/feb/ivl/vl4/vl4-2714.htm|title=ДАТСКАЯ, НОРВЕЖСКАЯ И ИСЛАНДСКАЯ ЛИТЕРАТУРЫ|publisher=ЭНИ "История всемирной литературы"|accessdate=2010-09-02|lang=|archiveurl=http://www.webcitation.org/67XNLef4J|archivedate=2012-05-09}} |
||
{{norway-bio-stub}} |
|||
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі]] |
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі]] |
||
[[Катэгорыя:Паэты Нарвегіі]] |
[[Катэгорыя:Паэты Нарвегіі]] |
Версія ад 11:11, 7 лістапада 2019
Даратэя Энгельбрэтсдатэр | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1634[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1716[2][1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Ambrosius Hardenbeck[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Жанр | Christian hymn[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даратэя Энгельбрэтсдатэр (нарв.: Dorothe Engelbretsdotter; 16 студзеня 1634, Берген, Нарвегія — 19 лютага 1716, там жа) — першая паэтэса і пісьменніца Нарвегіі, адна з найбольш прыкметных фігур нарвежскай літаратуры.
Біяграфія
Даратэя нарадзілася ў сям'і Энгельбрэта Ёргенсана і Ганны Урангель. Яе бацька служыў дырэктарам мясцовай школы, а затым пробашчам сабора.
У 1652 годзе Даратэя выйшла замуж за Амбросіуса Хардэнбека, пісьменніка-багаслова. Пасля смерці бацькі Даратэі ён стаў настаяцелем сабора ў 1659 годзе. У іх нарадзілася пяцёра сыноў і чатыры дачкі. У 1678 годзе ў Капенгагене выйшаў першы зборнік яе паэзіі «Själens aandelige Sangoffer». У зборнік увайшлі гімны і псалмы на біблейскую тэматыку. Зборнік меў велізарны поспех. Паэтэсу запрасілі ў Данію, дзе яна была прадстаўлена да двара. Таксама яе прадставілі Томасу Кінга, які лічыўся «бацькам» дацкай паэзіі. Паэты абмяняліся невялікімі вершаванымі імправізацыямі.
У 1683 годзе памёр муж Даратэі. З дзевяці яе дзяцей сямёра памерлі, а двое прапалі без вестак. Усе яе наступныя паэтычныя творы працятыя болем і пакутай, у прыватнасці паэма «Afften Psalme». Другі па вядомасці яе твор быў апублікавана як раз, калі ў яе жыцці надышлі цяжкія часы. Паэма «Tåreoffer» («Ахвярныя слёзы» або «Песенныя ахвярапрынашэнні душы») была апублікавана ў 1685 годзе. Гэта была вялізная паэма рэлігійнага зместу ў чатырох частках. Яна перавыдавалася некалькі разоў. У 1698 годзе ў Даратэі выходзіць трэці зборнік псалмоў «Et kristeligt Valet fra Verden» («Хрысціянскае развітанне са светам»). На думку іншага нарвежскага літаратара Людвіга Хольберга, Даратэя Энгельбрэтсдатэр была «самай вялікай нарвежскай паэтэсай».
Зноскі
- ↑ а б Dorothe Engelbretsdatter // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://nbl.snl.no/Dorothe_Engelbretsdatter Праверана 1 сакавіка 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даратэя Энгельбрэтсдатэр
- Dorothe Engelbretsdatter (нарв.). National Archives of Norway. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 2 верасня 2010.
- Svulstig dødslengsel – Dorothe Engelbretsdotter (нарв.). Livet leker (25 августа 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 2 верасня 2010.
- ДАТСКАЯ, НОРВЕЖСКАЯ И ИСЛАНДСКАЯ ЛИТЕРАТУРЫ . ЭНИ "История всемирной литературы". Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 2 верасня 2010.