Філіп II Македонскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: ka:ფილიპე II (მაკედონია) |
LaaknorBot (размовы | уклад) др робат Дадаем: is:Filippos II |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
[[hr:Filip II. Makedonski]] |
[[hr:Filip II. Makedonski]] |
||
[[hu:II. Philipposz]] |
[[hu:II. Philipposz]] |
||
[[is:Filippos II]] |
|||
[[it:Filippo II di Macedonia]] |
[[it:Filippo II di Macedonia]] |
||
[[ja:ピリッポス2世]] |
[[ja:ピリッポス2世]] |
Версія ад 10:18, 8 студзеня 2010
Філіп ІІ Македонскі (грэч. Φίλιππος) (382 да н. э. – 336 да н. э.), цар старажытнай Македоніі з 359 да н. э., выдатны палітык, дыпламат і палкаводзец. Правёў шэраг рэформаў, пераадолеўшы раздробленасць краіны і ўзмацніўшы яе дзяржаўны лад. Стварыў рэгулярную армію, аснову якой склалі атрады цяжкай кавалерыі і фаланга цяжкаўзброеных пехацінцаў. Распачаў чаканку залатой манеты, заклаўшы аснову эканамічнай магутнасці Македоніі. З 356 да н. э. па 341 да н. э. падпарадкаваў Пеонію, Эпір і Фракію. У ходзе Свяшчэннай вайны ўмяшаўся ў справы Грэцыі. Па ўмовах Філакратава міру (346 да н. э.) Афіны і іншыя грэчаскія полісы прызналі заваяванне Філіпам Фесаліі і Халкідыкі. У 338 да н. э. каля Херанеі Філіп разбіў войска кааліцыі грэчаскіх дзяржаў на чале з Афінамі, усталяваўшы сваю гегемонію над Грэцыяй. З мэтай вядзення вайны супраць Персіі стварыў і ўзначаліў агульнагрэчаскі Карынфскі саюз, але падчас падрыхтоўкі да паходу быў забіты ў выніку змовы.
Я.У. Новікаў
Літаратура
- Демосфен Речи, т. 1 – 3, Москва, 1994;
- Шофман А.С. История античной Македонии, т. 1, Казань, 1960.