Павел Трацяк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '[[Image:J_mors.jpg|thumb|300px|''Павел Трацяк'' падчас фотасэсіі для альбому [[Аквамарин, альбом|Аквамарин]...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:51, 18 ліпеня 2010

Файл:J mors.jpg
Павел Трацяк падчас фотасэсіі для альбому Аквамарин - трэці злева

Павел Трацяк (нар. 1 траўня 1974, Гродна) - музыка, гітарыст, удзельнік гурта "J:морс".

На сцэне пачаў выступаць яшчэ ў школе. Дэбютаваў на сур'ёзным узроўні ў якасці гітарыста групы "Мантана" (2000-2002 гг.), куды яго прывёў на замену сабе Раман Арлоў. Там жа, дарэчы, граў Дзяніс Варанцоў.

З групай "J:морс" Трацяк пачаў супрацоўнічаць у якасці сесійнага музыкі яшчэ ў 2005 годзе, падчас запісу альбома "Апрель" (песні "Апрель", "Снилось"). Супрацоўніцтва працягнулася на альбомах "Босиком по мостовой" (2006) і "Адлегласць" (2007). Нязменным удзельнікам групы стаў падчас працы над альбомам "Аквамарын" (2009).

У 1994 годзе скончыў Гарадзенскую музычную вучэльню па класе гітары. У 1999 – Беларускую Дзяржаўную Кансерваторыю па класе гітары. З 1999 па 2002 год працаваў выкладчыкам.