2002
Выгляд
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2002 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: Увядзенне банкнот і манет еўра.
- 4 студзеня: Падпарадкаванне г. Светлагорска зменена з абласнога на раённае.
- 1 сакавіка: Пачатак вайсковай аперацыі ЗША ў Афганістане.
- 1 красавіка: Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія перетворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
- 20 мая: Усходні Тымор атрымаў незалежнасць ад Інданезіі.
- 29 мая: Іерусалім абвешчаны сталіцай Палесцінскай аўтаноміі.
- 31 мая: Адкрыццё чэмпіяната свету па футболу ў Японіі і Паўднёвай Карэі.
- 27 чэрвеня: Пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць кампанія Мабільныя ТэлеСістэмы (Беларусь).
- 19 жніўня: Пад Грозным збіты расійскі транспартны верталёт, загінула 118 салдат
- 22 жніўня: Улады Тайланда забаранілі выкарыстоўваць сланоў для перамяшчэння па гарадскіх вуліцах.
- жнівень: Паводка ў Еўропе.
- 1 верасня: Школы Беларусі пачалі пераводзіцца на 12-гадовую навучальную праграму.
- 19 верасня: Пачалася Першая Івуарыйская вайна.
- 22 верасня: Пачалася ваенная аперацыя Францыі ў Кот-д’Івуары для абароны замежных грамадзян і падтрыманні міру.
- 15 лістапада: Заснаваны Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані.
- 7 снежня: Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новазбудаваны касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ліда).
- 16 снежня: Амерыканскай некамерцыйнай арганізацыяй Creative Commons выдадзена першая ліцэнзія.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 5 ліпеня: Зара Рутэрфорд — бельгійская лётчыца.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 23 студзеня: П'ер Бурдзьё, французскі сацыёлаг і філосаф
- 28 студзеня: Астрыд Ліндгрэн, шведская пісьменніца, аўтар шматлікіх дзіцячых твораў (нар. 14.11.1907)
- 22 лютага: Жонаш Савімбі, ангольскі палітычны дзеяч
- 24 сакавіка: Сезар Мільштэйн, аргенцінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1984) (нар. 8.10.1927)
- 18 красавіка: Тур Хеердал, нарвежскі падарожнік і вучоны (нар. 6.10.1914)
- 13 мая: Валерый Лабаноўскі, савецкі і ўкраінскі футбольны трэнер
- 11 снежня: Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік і перакладчык (нар. 12(24).9.1913)