Прадзамча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Прадзамча''' або '''форбург''' — дадатковае фартыфікацыйнае ўмацаванне замка. Прадз...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:45, 11 жніўня 2010

Прадзамча або форбург — дадатковае фартыфікацыйнае ўмацаванне замка. Прадзамча ставілася звычайна з найбольш небяспечнага боку, каб абмежаваць прамы падыход да замка. Абарончыя збудаванні прадзамча выконваліся ў той жа сістэме, што і ўмацаванні замка.

Прадзамча магло дасягаць вялікіх памераў і набываць функцыі самастойнай абарончай адзінкі. У гэтым выпадку яно атрымлівала назоў Ніжні, або Дольны замак.