Прадзамча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прадзамча, або форбург — дадатковае фартыфікацыйнае ўмацаванне замка. Прадзамча ставілася звычайна з найбольш небяспечнага боку, каб абмежаваць прамы падыход да замка. Абарончыя збудаванні прадзамча выконваліся ў той жа сістэме, што і ўмацаванні замка.

Прадзамча магло дасягаць вялікіх памераў і набываць функцыі самастойнай абарончай адзінкі. У гэтым выпадку яно атрымлівала назву Ніжні, або Дольны замак.